12.01.2023
12.01.2023

Сухасць і лушчэнне вуснаў. Аднолькавыя сімптомы розных хвароб

logo
Хваробы ад А да Я
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Сухія вусны і лушчэнні здаюцца нам настолькі натуральнай з'явай, што мы можам нават не звяртаць на іх увагі. Бо мы сутыкаемся з гэтымі сімптомамі практычна кожны дзень ці нават жывём з імі ўвесь час. І, магчыма, таму не разглядаем іх у якасці прадвеснікаў сур'ёзных захворванняў.

Аднак і сухасць, і лушчэнне вуснаў з'яўляюцца асноўнымі праявамі такіх запаленчых захворванняў, як «хейліты». Вядома, гэта не значыць, што кожны чалавек з сухімі вуснамі хворы. Вызначаць дыягназ і лячыць – справа лекараў. Мы толькі хочам расказаць пра некаторыя запаленні вуснаў, каб вы былі да сябе ўважлівей.

Што такое хейліты?

Хейліты

Хейліты – гэта агульная назва дастаткова вялікай колькасці захворванняў скуры вуснаў. Яны злучаны з запаленнямі скуры, слізістай абалонкі, чырвонай аблямоўкі вуснаў. Радзей яны закранаюць скуру твару. Чырвоная аблямоўка вуснаў – мяжа паміж скурай і слізістай абалонкай поласці рота, якая мае адметную будову, больш падобную да будовы скуры, але не ідэнтычную.

Хейліты бываюць розныя, але ў цэлым, выяўляюцца яны падобна. У лёгкіх выпадках – сухасцю, лушчэннем; у цяжкіх – пачырваненнем, расколінамі, эрозіямі і скарынкамі. Па плыні адрозніваюць востры і хранічны хейліты.

Усе хейліты дзеляць на першасныя (самастойныя) і другасныя.

Да самастойных адносяць: эксфаліяцыйны, гландулярны, алергічны (кантактавыя), актынічны і метэаралагічны хейліты.

Другасныя хейліты інакш называюць сімптаматычнымі, то бок тымі, якія з'яўляюцца праявай якога-небудзь захворвання. Да іх адносяць: атапічны (спалучэнне хейліту з атапічным дэрматытам ці нейрадэрматытам), экзэмавы (спалучэнне хейліту з экзэмай), хейліт, які з'яўляецца пры захворванні эндакрыннай сістэмы, гіпавітамінозны хейліт, макрахейліт (спалучэнне хейліту з неўрытам нерва твару і зморшчаным языком) і іншыя.

Вызначыць, які менавіта хейліт, вельмі важна. Таму што розныя хейліты патрабуюць розных падыход у лячэнні.

Тыпы хейліту

Тыпы хейліту

Метэаралагічны хейліт

Метэаралагічны хейліт – захворванне запаленчага характару, якое развіваецца з-за неспрыяльнага надвор'я. Правакацыйныя фактары: вецер, холад, недастатковая вільготнасць. Метэаралагічны хейліт абвастраецца ўзімку, у абагравальны сезон. Часцей выяўляецца захворванне ў людзей, якія працуюць на вольным паветры, і тых, у каго вельмі сухая скура.

Пры метэаралагічным хейліце адчуваецца сцягнутасць скуры, пякота і лушчэнне. Назіраецца моцнае пачырваненне аблямоўкі вуснаў. Утвараюцца дробныя расколіны і лускавінкі. Пры гэтым здыманне лускавінак пагаршае стан запалення. Таксама негатыўна ўплывае на самаадчуванне звычка аблізваць вусны, у тым ліку, на марозе ці ветры, бо вусны робяцца вільготнымі і яшчэ больш трэскаюцца.

Часта метэаралагічны хейліт працякае ў спалучэнні з себарэяй або дэрматытам, нейрадэрмітам або себарэйнай экзэмай.

У большасці выпадкаў пашкоджваецца ніжняя губа. У дадатак да гэтага запаляюцца і лупяцца куткі рота.

Ускладненне метэаралагічнага хейліту магчыма пры нястачы вітаміну В2. У цэлым вітамін В2 з'яўляецца важным элементам пры лячэнні хейлітаў. Бо хейліты часта ўзнікаюць на фоне дэфіцыту гэтага вітаміну. Яго зніжэнне злучана з рэзкім зніжэннем яго спажывання, нястачай бялку жывёльнага паходжання, які ёсць у малочных прадуктах, яйках, мясных прадуктах.

Таксама да захворвання могуць прывесці захворванні СКТ. Хейліт нярэдка суправаджаюць гастрыт, язвавая хвароба.

Актынічны хейліт

Актенічный хейлітт

Актынічны хейліт – гэта рэакцыя чырвонай аблямоўкі вуснаў на выпрамяненне, найчасцей сонечнае. Больш схільныя запаленчаму працэсу людзі з высокай адчувальнасцю да ультрафіялету. Калі сухасць абвастраецца ўлетку, асабліва ў час кантакту з аквітнымі раслінамі, высокая імавернасць таго, што гэта менавіта актынічны хейліт.

Актынічны хейліт мае сухую і вільготную форму.

Пры актынічным хейліце пасля знаходжання на сонцы ўзнікае сталае раздражненне. Для сухой формы плыні на ранняй стадыі характэрнае пачырваненне чырвонай аблямоўкі вуснаў, нязначнае арагавенне, больш расплывістыя межы паміж скурай твару і чырвонай аблямоўкай вуснаў. Калі назіраюцца падобныя змены, то раяць не знаходзіцца на сонцы. Калі дзеянне сонечных праменяў працягваецца, на вуснах з'яўляюцца бялёсыя плямы з невыразнымі межамі. На сур'ёзнейшым этапе пачынае ўшчыльняцца ніжняя губа. Потым яна яшчэ і выцягваецца. Далей з'яўляюцца лушчэнні, за імі – ацёк і расколіны. Па меры развіцця працэсу на вуснах з'яўляюцца скарыначкі. Хейліт не шырыцца на верхнюю частку твару.

Сухі актынічны хейліт па клінічнай праяве падобны да эксфаліяцыйнага, але актынічнае запаленне закранае толькі ніжнюю губу, а эксфаліяцыйнае шырыцца і на верхнюю.

Вільготная форма актынічнага хейліту выяўляецца падобна востраму алергічнаму дэрматыту. З'яўляецца ацёк чырвонай аблямоўкі ніжняй губы. Пазней выяўляюцца чырвоныя плямы, якія хутка павялічваюцца ў памеры. Магчыма, утварэнне балючых бурбалак, на месцы якіх пасля разрыву выяўляюцца сляды і пашкоджаныя месцы.

Пры працяглым запаленчым працэсе фарміруюцца глыбокія барозны, якія складана гояцца. А ў час прыёму ежы адчуваецца балючы сверб і пякота. У халодную пару года вільготны актынічны хейліт можа самастойна прападаць, але ён ізноў выявіцца ў цёплы перыяд.

Актынічны хейліт лічаць разнавіднасцю метэаралагічнага, але яго адносяць да перадракавых захворванняў, таму вылучаюць як асобны тып хейліту.

Дадатковымі фактарамі, якія правакуюць з'яўленне захворвання і пагаршаюць яго плынь, лічаць хваробы СКТ, нырак, печані. Негатыўна ўздзейнічае і нястача вітамінаў РР, В6, В2.

Пры актынічным хейліце змякчаюць чырвоную аблямоўку вуснаў. Але ўжываць вазелін не рэкамендуюць, таму што ён з'яўляецца фотасэнсібілізатарам (здольны павялічваць адчувальнасць да святла) і можа пагоршыць стан вуснаў.

Найболей часта актынічны хейліт назіраецца ў мужчын сталага ўзросту са светлай скурай, якія працяглы час знаходзяцца на сонцы.

Эксфаліяцыйны хейліт

Віды хейлітаў

Гэта запаленчы працэс чырвонай аблямоўкі вуснаў, пры якім паверхня вуснаў робіцца раздражнёнай, ярка-чырвонага колеру.

Адна з асноўных прыкмет эксфаліяцыйнага хейліту – сезоннасць. Ён з'яўляецца ў цёплую пару года, вясной і летам. Але ўжо бліжэй да восені захворванне знікае.

Эксфаліяцыйны хейліт мае дзве формы: сухую і вільготную (эксудатыўную). Сухая форма суправаджаецца сухасцю і свербам, утвараюцца арагавелыя лускавінкі, на месцы якіх пасля выдалення выяўляюць пашкоджаную скуру. Рэгенерацыя скуры назіраецца прыкладна праз тыдзень. Але з-за таго, што вусны ўвесь час сохнуць, узнікае звычка скусваць змярцвелую скуру. Гэта правакуе далейшае развіццё інфекцыі. У сухой форме эксфаліяцыйны хейліт можа працякаць гадамі. Пры гэтым сухасць і пякота – сталыя сімптомы.

Пры вільготнай форме эксфаліяцыйнага хейліту болевыя адчуванні больш яўныя, чым пры сухой форме. Таксама эксудатыўная форма выяўляецца ў выглядзе ацёку, пачырванення, утварэння лускавінак жаўтлявага колеру, а пры іх здыманні можна назіраць ярка-ружовую крывацёчную і вільготную паверхню. Пры вільготнай форме лускавінкі на вуснах будуць утварацца зноў і зноў. Прыкладна цягам 5—7 дзён пасля выдалення папярэдніх. Пасля лячэння эксудатыўная форма можа трансфармавацца ў сухую.

Лекары эксфаліяцыйны хейліт злучаюць з рознымі станамі: з генетычнай схільнасцю, з трывожна-дэпрэсійнымі засмучэннямі, з захворваннямі эндакрыннай сістэмы, з парушэннямі імуннай сістэмы, з гіпавітамінозам (вітаміны А і В2).

Але часцей эксфаліяцыйны хейліт злучаюць з парушэннем функцый нярвовай сістэмы, рознымі праявамі псіхапаталогіі, а таксама з захворваннямі шчытавістай залозы. У большасці пацыентаў з эксфаліяцыйным хейлітам адзначаліся псіхаэмацыйныя парушэнні, неўрозы, дэпрэсійны стан.

Патрэбна заўважаць гэтыя станы, выяўляць і лячыць.

Алергічны (кантактавы) хейліт

Алергічны хейліт

Кантактавы хейліт з'яўляецца пры кантакце з раздражняльнікамі. Сімптомы захворвання – праява алергічнай рэакцыі.

Раздражняльнікамі могуць быць кампаненты касметычных сродкаў, часцей губной памады, бляскаў, скрабаў для вуснаў, бальзамаў і г. д. У большасці выпадкаў, рэагуе арганізм на кансерванты, араматызатары і металы (у прыватнасці, на нікель). Апроч гэтага выклікаць алергічны хейліт могуць зубныя пасты, зубныя шчоткі, матэрыялы, з якіх зроблены зубныя пратэзы.

Выяўляецца хейліт у людзей, якія маюць звычку аблізваць вусны ці смактаць алоўкі ці ручкі. Яшчэ з'яўленне запалення можа быць злучана з прафесійнай дзейнасцю. Алергічная рэакцыя магчыма ў музыкантаў, якія часта скарыстоўваюць муштук духавога інструмента. Апроч гэтага алергічны хейліт можа выяўляюцца пасля ўжытку цытрусавых, а таксама быць вынікам заражэння на небяспечнай хімічнай вытворчасці.

Захворванне пашырана сярод алергікаў, у якіх паверхня вуснаў адчувальная да раздражняльнікаў. Кантактавы хейліт часцей бывае ў жанчын.

Дадзены тып хейліту лічаць павольнай праявай алергіі. Развіваецца захворванне паступова. Выяўляецца хейліт на чырвонай аблямоўцы вуснаў. Спачатку з'яўляецца адчуванне пякоты і сверб. Вусны сохнуць і лупяцца, утвараюцца лускавінкі, якія адпластоўваюцца. Вусны пачынаюць ацякаць і чырванець. З часам сухасць толькі павялічваецца, пачынаюць утварацца рубцы і шнары.

Запаленне практычна ніколі не выходзіць за межы чырвонай аблямоўкі вуснаў. У вылучных выпадках хейліт захапляе слізістую абалонку поласці рота. Пры такой форме кантактавага хейліту бачны значныя пачырваненні вуснаў, ацёкі робяцца заўважней, а пры націску пальцамі на губы, узнікаюць болевыя адчуванні.

Плынь захворвання шмат у чым залежыць ад успрымальнасці арганізма да алергенаў. Кантактавы хейліт можа развівацца ад некалькіх тыдняў да некалькіх гадоў. Таксама на працягласць захворвання ўплывае стан эндакрыннай сістэмы чалавека.

Гландулярны хейліт

Хейліт

Лічаць, што гландулярны хейліт злучаны або з генетычнай, або з набытай гіпертрафіяй (павелічэннем) малых слінных залозаў. То бок пры гландулярным хейліце слінныя пратокі моцна пашыраюцца і слінавылучэнне адбываецца неперапынна. Таксама справакаваць захворванне могуць інфекцыі, якія трапілі ў сліну. Зубны камень, захворванні парадонта, карыес і іншае – гэта фактары, якія спрыяюць інфектаванню слінных залоз.

Існуе першасная і другасная формы гландулярнага хейліту. Першасная форма злучана з падвышаным слінавылучэннем і перадаецца генетычна. Дыягнастуюць захворванне, зазвычай, у пацыентаў старэйшых за 20 гадоў.

Другасная форма гландулярнага хейліту развіваецца як вынік іншых захворванняў. Сярод іх тыя, якія выклікаюць раздражненне на вуснах і вакол рота, – чырвоная ваўчанка, лішай, лейкаплакія. Як вынік, фарміруецца падвышанае слінавылучэнне.

Выяўляецца захворванне ўдвая часцей у мужчынаў, чым у жанчын. Найчасцей у групе рызыкі апынаюцца людзі, у якіх назіраюцца паталогіі поласці рота, курцы, тыя, хто не сочаць за гігіенай поласці рота.

Гландулярны хейліт практычна ўдвая часцей псуе ніжнюю губу, чым верхнюю.

Спрадвечна захворванне выяўляецца нязначнай сухасцю і лушчэннем вуснаў. Калі вылучаецца вялікая колькасць сліны, вусны ўвесь час звільгатнелыя. Пры гэтым вільгаць хутка выпараецца і з'яўляецца адчуванне сухасці, якое пасля павялічваецца, вусны пачынаюць трэскацца. Пасля чырвоная аблямоўка вуснаў чырванее і запаляецца, назіраецца ацёчнасць. Калі хейліт у запушчаным стане, то ўтвараюцца гнойныя скарыначкі.

Увесь гэты час пацыентаў не пакідае пачуцця пякоты і раздражнення вуснаў, а таксама боль. На месцы лушчэнняў з'яўляюцца новыя пашкоджанні. А на слізістай абалонцы вуснаў утвараюцца расколіны ў выглядзе чырвоных кропак (слінныя залозы), з якіх вылучаюцца кроплі сліны. Інакш гэта называюць “сімптомам расы”. Стан можа пагаршацца, калі ўвесь час аблізваць перасохлыя вусны. З-за неэластычнасці скуры вуснаў расколіны і язвы мокнуць і высыхаюць, ізноў мокнуць і высыхаюць, і такім чынам набываюць сталы характар.

Ангулярны хейліт

Ангулярны хейліт

Гэты тып хейліту выяўляецца ў выглядзе расколін у кутках рота, высыпанняў і пачырваненняў. Апроч таго пры ангулярным хейліце ўтвараюцца скарыначкі, у кутках вуснаў бывае крывацёчнасць. Расколіны доўга гояцца і з-за болевых адчуванняў непрыемна рухаць сківіцай. Таксама захворванне суправаджаецца пякотай і свербам у месцах, дзе вусны пашкоджаныя.

Распаўсюджаныя прычыны хейліту – уплыў навакольнага асяроддзя, няслушная гігіена поласці рота. Куткі вуснаў можа раздражняць слінай, якая запасіцца ў час сну з-за няслушнага прыкусу ці іншых фактараў.

Таксама развіццё ангулярнага хейліту злучаюць са змяшанай інфекцыяй, якая выклікана грыбкамі (перадаюцца праз рот і геніталіі) і стафілакокамі. Яны пасяляюцца на вуснах, у сліне, у поласці рота і пагаршаюць захворванне.

З'яўляецца ангулярны хейліт у людзей з цукровым дыябетам, захворваннямі СКТ, дэфіцытам вітамінаў групы В. Прычынай утварэння расколін могуць быць лекі, у складзе якіх знаходзяцца антыбіётыкі, гармоны, рэтыноіды. Пагоршыць стан могуць аўтаімунныя захворванні, алергія (атапічны дэрматыт, экзэма), эндакрынныя паталогіі.

«Змагалася з алергіяй... ёдам». Чаму скурныя хваробы небяспечна лячыць у «гугле»

Часта ангулярны хейліт выяўляецца ў людзей, якія носяць зубныя пратэзы.

Кандыдозны хейліт

Кандыдозны хейлит

Запаленчае захворванне, якое выклікана грыбкамі C.albicans. Кандыдозны хейліт можа разглядацца як самастойнае захворванне, а можа дыягнаставацца ў спалучэнне з іншымі захворваннямі, напрыклад, мікатычнай заедай (запаленчы працэс у кутках рота).

Трэба адзначыць, што кандыдозны хейліт часта сустракаецца ў людзей, у якіх праблемы з імуннай сістэмай. І наадварот, рэдка сустракаецца ў тых, у каго моцны імунітэт. Пры нестабільнай працы імуннай сістэмы назіраецца хранічная плынь захворвання з абвастрэннямі і рэмісіямі.

Лічаць, што тыя, хто пакутуюць кандыдозным хейлітам, часцей за іншых аблізваюць вусны. Калі слізістая абалонка паверхні вуснаў парушана, грыбкі лёгка туды пракрадаюцца. Пры сталым аблізванні сухія часцінкі размакаюць ці падаляюцца, пасля губы высыхаюць і ўтвараюцца расколіны, у якіх і пасяляюцца грыбкі.

Пры кандыдозным хейліце грыбковае запаленне закранае чырвоную аблямоўку вуснаў. Прычым звычайна пакутуе ніжняя губа.

Захворванне развіваецца паступова. Пасля размякчэння рагавога пласта з'яўляюцца лушчэнне, ацёк і пачырваненні. Далей утвараецца тонкая бялёсая плёнка, якая складаецца з падсохлай слізі, што ўтрымваецца ў сліне. Такая плёнка вельмі проста падаляецца.

Калі хейліт прагрэсуе на месцы плёнак фарміруюцца лускавінкі, якія шчыльна прылягаюць да губной тканіны. А паверхня губы пакрываецца баразёнкамі і расколінамі.

Пры кандыдозным хейліце скардзяцца на сухасць вуснаў, сверб і пякоту. Узмацняюцца непрыемныя адчуванні пры ўжытку ежы, якая раздражняе вусны. Гэта будуць вострыя і салёныя, кіслыя ці занадта гарачыя стравы.

З-за расколін пры хейліце балюча гаварыць і ўсміхацца.

Атапічны хейліт

Атапичны хейлит

Галоўнай прычынай з'яўлення атапічнага хейліту называюць наяўнасць у пацыента атапічнага дэрматыту. Атапічны дэрматыт – пашыранае захворванне, якое абумоўлена адчувальнасцю арганізма да алергенаў. Паказальна, што захворванне скуры можа доўгі час не выяўляцца іншымі сімптомамі, апроч паразы вуснаў.

Стаматолагі лічаць, што атапічны хейліт можна аднесці да захворвання, якое абумоўлена генетычнай схільнасцю. Разам з гэтыя нямала важным фактарам у развіцці атапічнага хейліту застаецца ўплыў навакольнага асяроддзя. Таксама атапічны хейліт можа быць злучаны з парушэннем вегетатыўнай і цэнтральнай нервовай сістэмай.

Па сутнасці “штуршком” да пачатку захворвання з'яўляюцца складанасці ў працы арганізма. Да іх адносяць: зніжэнне імунітэту, непаўнацэннае сілкаванне, нястача вітамінаў і мінералаў, стрэс, празмерныя нагрузкі. Алергічная рэакцыя на вуснах можа выяўляюцца з-за пылку раслін, харчовых прадуктаў, лекаў, пылу і іншага.

Рэцэдывы захворвання найчасцей адбываюцца, калі чалавек перанёс моцны псіхалагічны стрэс, калі абвастрыліся хранічныя захворванні СКТ, пры паталогіі эндакрыннай сістэмы, з-за шкодных звычак і іншага.

Выяўляецца хейліт на чырвонай аблямоўцы вуснаў, у кутках рота. Там з'яўляюцца расколіны, якія суправаджае сверб. Утварэнню расколін папярэднічае невялікі ацёк вуснаў і сухасць. Пасля на запалёнай паверхні аблямоўкі вуснаў з'яўляюцца пляцоўкі ярка-чырвонага колеру. Далей адзначаюць зніжэнне запаленчага працэсу і больш актыўнае лушчэнне, утварэнне барознаў на вуснах.

Атапічны хейліт можна назваць сезонным захворваннем. Найболей актыўна хейліт выяўляецца ўзімку і восенню, улетку сімптомы знікаюць.

Атапічны хейліт адрозніваюць ад актынічнага, алергічнага, эксфаліяцыйнага хейлітаў, якія падобныя па сімптаматыцы.

Актынічны хейліт абвастраецца ў вяснова-летні перыяд і не шкодзіць тканіны ў кутках рота. Эксфаліяцыйны хейліт не выяўляецца на скуры твару і кутках вуснаў. Алергічны хейліт выключаюць у выпадку, калі пры кантакце вуснаў з алергенам, захворванне не выяўляецца.

Пры лячэнні атапічнага хейліту можа быць прызначана дыета, якая выключае прадукты-алергены (шакалад, вострае, ікру, трускаўку, цытрусавыя і г. д.). Таксама кантралююць ужытак вугляводаў, скарачаюць ці выключаюць ужытак алкаголю і курэнне.

Экзэмавы хейліт

Экзэмавы хейліт

Экзэмавы хейліт мае алергічную прыроду. У якасці алергенаў могуць быць: лекі, харчовыя рэчывы, металы, мікраарганізмы, матэрыялы, з якіх рабіць пломбы або пратэзы і іншае.

Сімптомы хейліту наўпрост злучаны з экзэмавымі працэсамі, у аснове якіх ляжыць запаленне павярхоўных пластоў скуры. Хейліт, як і экзэма, працякае ў лёгкай, вострай ці хранічнай форме. Захворванне можа пашкодзіць толькі чырвоную аблямоўку вуснаў, а можа дадаткова распаўсюдзіцца на скуру твару.

Спачатку з'яўляюцца пачырваненні, невялікія бурбалкі на вуснах, якія лопаюцца, расколіны, якія свярбяць. Вострая стадыя экзэмавага хейліту характарызуецца ўтварэннем скарынак і лускавінак на вуснах. Магчымы ацёкі. Апроч гэтага ёсць пякота, сверб. У вострай стадыі запаленчыя працэсы ахапляюць скуру, якая прылягае да чырвонай аблямоўкі вуснаў.

Калі хейліт пераходзіць у хранічную форму, ацёкі змяншаюцца. Але чырвоная аблямоўка вуснаў і скура вакол рота звычайна робяцца шчыльнейшымі, а колькасць лускавінак павялічваецца.

У некаторых выпадках экзэмавы хейліт развіваецца з-за мікробаў, якія трапляюць у расколіны. Адбываецца гэта з дапамогай аблізвання ці прыкусвання вуснаў.

Прафілактыка хейлітаў

Прафілакціка хейліту

Каб папярэдзіць захворванне, першае, што рэкамендуюць спецыялісты, – вызначыць ці ёсць вы ў зоне рызыкі. Алергія, дэрматозы, хранічныя захворванні эндакрыннай сістэмы, наяўнасць зубных пратэзаў – усё гэта павялічвае рызыку развіцця хейлітаў.

Якія меры дапамогуць не дапусціць з'яўлення хейлітаў?

  1. Рэгулярнае наведанне стаматолага, прафесійная гігіена.
  2. Учасная замена пломбаў, артадантычных і артапедычных канструкцый.
  3. Знішчэнне сколаў і пашкоджанняў зубоў (для захавання цэласці поласці рота і вуснаў).
  4. Сур'ёзны падыход да выбару профільных спецыялістаў.
  5. Абарона вуснаў ад сонца, марозу і ветру.
  6. Учаснае лячэнне захворванняў СКТ, нервовай і эндакрыннай сістэм, унутраных органаў.

Сухасць і лушчэнне вуснаў – гэта толькі сімптомы, а за імі могуць хавацца розныя станы арганізма, якія патрабуюць рознага падыходу. Таму не рэкамендуецца займацца самалекаваннем, паляпшаць стан здароўя больш прадукцыйна разам з профільным спецыялістам.

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Журналіст. У 2015 годзе скончыла Інстытут журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе "Маладосць" з 2015 па 2017 год. Была галоўным рэдактарам часопіса "Горад жанчын" 5 гадоў. Цікавіцца тэмамі культурна-асветніцкай тэматыкі, здароўя, харчавання.
Глядзіце таксама