24.02.2023
24.02.2023

Святкуем Масленіцу разам. Рэцэпт бліноў з прыпёкам ад Алены Браніславаўны

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

На двары Масленіца, а гэта значыць, што трэба хутчэй пекчы бліны, каб выканаць усе традыцыі народнага свята. Таму гэтым разам блогер, гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве Алена Браніславаўна прапануе нам пакрокавы рэцэпт бліноў, але зусім не простых — а з прыпёкам.

З даўніх часоў бліны займаюць дастойнае месца на стале любой гаспадыні. На сённяшні дзень існуе шмат разнастайных рэцэптаў іх прыгатавання. Смачныя бліны могуць выступаць у якасці асобнай стравы. Гаспадыні часцяком робяць кулінарны шэдэўр з найсмачнейшым начыннем альбо падаюць разам з соўсамі.

Бліны з прыпёкам лічацца вельмі смачнай і нават незвычайнай стравай. У іх прыпякаюць разнастайнае начынне. Часцей за ўсё ў якасці прыпёку выбіраюць звараныя і здробненыя яйкі, грыбы або гародніну.

Давайце паспрабуем прыгатаваць іх разам з Аленай Браніславаўнай.

Беларускія бліны

Ігнрэдыенты для бліноў з прыпёкам

Інгрэдыенты

  • Мука — 300гр
  • Кефір — 500 гр
  • Яечка — 2 шт
  • Кіпень —200 гр
  • Сода — 0,5 г.л
  • Соль, цукар — па смаку
  • Прыпёк — вяндліна, вараныя яйкі, марынованыя агуркі , сыр, зеляніна альбо іншыя інгрэдыенты па вашаму смаку

Спосаб прыгатавання

Змяшаць кефір з яйкамі

Змяшаць кефір з яйкамі

Дадаць мукі і астатнія інгрэдыенты , акрамя кіпеня.

Змяшаць муку з кіпенем

Размяшаць і уліць кіпень.

Інгрэдыенты для прыпёку нарэзаць дробна.

Інгрэдыенты для прыпёку

Уліць цеста ў разагрэтую патэльню , зверху дадаць прыпёк, смажыць да залацістага колеру , перавярнуць , смажыць 1-2 хвіліны.

Запякаць бліны з прыпёкам

Зняць з патэльні і пакласці на талерку прыпёкам уверх.

Смачна есці! Дарэчы, прыпёк можа быць абсалютна розным: салодкім, салёным, з ягадамі, садавінай, любым мясам.

https://bel.24health.by/yak-prynyata-pravodzic-maslenichny-tydzen-gistoryya-tradycyi-svyata/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.