10.09.2022
10.09.2022

Святочныя выходныя. Анонс мерапрыемстваў да 955-годдзя Мінска

logo
Навiны
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

10 і 11 верасня Мінск чакаюць святочныя выходныя. Горад будзе святкаваць юбілей — 955-годдзе, таму на розных пляцоўках разгарнуцца самыя розныя лакацыі, дзе можна будзе актыўна адпачыць усей сям’ёй.

Асноўныя мерапрыемствы дня горада пройдуць 10 верасня. Святкаванні будуць у кожным раёне горада, але асноўныя прайдуць ў цэнтры: у Траецкім прадмесці — кірмашы, выстаўкі, фотазоны, музыканты і літаратурныя чытанні. У Верхнім горадзе запланаваны фестываль беларускай кухні. А ў парку Перамогі з10 верасня з 12 да 18 гадзін 10 верасня пройдзе Дзень танкіста.

У музейна-паркавым комплексе «Перамога» з 12.00 да 20.00 пройдзе фестываль «Мінск маладзёжны». Моладзевы фестываль прадугледжвае арганізацыю канцэртнай праграмы, інтэрактыўных зон з квэстамі і гульнявымі пляцоўкамі, а таксама прэзентацыямі вядучых устаноў адукацыі краіны.

Увогуле мерапрыемстваў будзе шмат, раскажам пра іх падрабязней:

Мінск. Верхні горад 2

Святочны кірмаш, канцэрт і салют

(пляцоўка ля Палаца спорту)

Традыцыйна каля Палаца спорту будзе кірмаш. А ў суботу з 18.00 да 23.00 будзе і канцэрт, які скончыцца салютам. У суботу тут таксама пройдуць спаборніцтвы ратавальнікаў і іншыя мерапрыемствы.

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны»

(зялёная зона ўздоўж праспекта Пераможцаў)

У праграме абяцаюць конны рыцарскі турнір, штурм крэпасці з прымяненнем асаднай тэхнікі, масавыя бітвы рыцараў, турнір лучнікаў і канцэртную праграму. У суботу фэст будзе да 21 гадзіны, у нядзелю — да 19.00.

Завяршэнне байкерскага сезона

 (каля Палаца спорту)

 10 верасня каля 13.00 да Палаца спорту пад'едзе калона байкераў, якая будзе ехаць з боку Кургана Славы. Пасля гэтага ўсе ахвочыя змогуць паглядзець на дарагія і стыльныя матацыклы, якія прыпаркуюць ля Палаца спорту.

Фестываль навукі

 (Батанічны сад)

 10 верасня з 11 да 18 гадзін можна патрапіць на Фестываль навукі.  Мерапрыемства, цікавае і для дзяцей, і для дарослых. Абяцаюць тры тэматычныя пляцоўкі: чалавек, прырода, тэхналогіі. На кожнай пройдуць лекцыі і майстар-класы. Напрыклад, можна будзе папрацаваць з мікраскопам, паглядзець, як выглядаюць распаўсюджаныя бактэрыі, якія жывуць на грошах, стале і ў прыбіральні.

На лекцыі пра робатаў можна будзе паганяць на электраскутэрах розных мадэляў і патэсціць трэнажор для навучання аператараў беспілотных лятальных апаратаў. А яшчэ ўдзельнікі будуць ствараць робатаў, якія змагаюцца адзін з адным на рынгу, выконваюць ролю садоўніка ці ратавальніка. Усю праграму можна паглядзець на сайце фестывалю, а там жа атрымаць і бясплатны білет.

Выстаўка Леаніда Шчамялёва «Мой Мінск»

 (Галерэя Леаніда Шчамялёва)

Выстаўка жывапісу і графікі беларускага сучаснага класіка Леаніда Шчамялёва прымеркавана да 955-годдзя Мінска.

На ёй вы ўбачыце шырокія праспекты, камерныя панадворкі з бэзавымі кустамі, восеньскія паркі, вежы Чырвонага касцёла, заломы Свіслачы, спакойную роўнядзь Мінскага мора і, вядома, самых розных людзей у іх звыклым жыцці. Мастак любіў Мінск па-асабліваму. Усе яго пачуцці і ўражанні прадстаўлены на палотнах.

Мінск. Нацыянальная бібліяэка

Некаторыя мерапрыемствы адбудуцца 11 верасня. Так, пройдзе Мінскі паўмарафон, у якім традыцыйна прымуць удзел дзясяткі тысяч спартсменаў і аматараў бегу не толькі з Беларусі, але і іншых краін. Старт будзе дадзены ад стадыёна «Дынама» ў 9.00. На пляцоўцы каля Палаца спорту з 9.00 да 18.00 пройдзе фестываль народнай творчасці.

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

0