04.06.2018
04.06.2018

Такое загадкавае чыа...

logo
Карысныя прадукты
0 100
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Трэнд на здаровае і карыснае харчаванне спрыяе з'яўленню рознага кшталту суперпрадуктаў і цудадзейных раслін у нашым рацыёне.

Ці настолькі яны карысныя, як пра іх кажуць? Ці можна іх ужываць без кансультацыі спецыялістаў? Эфект ад іх відавочны ці плацэба? Раскладзем па палічках.

Насенне Чыа - карысць і шкода

Кожны з нас так ці інакш сутыкаўся з рэцэптамі здароўя на аснове айчынных раслін – абляпіхі, алоэ, шыпшыны, крапівы, насення лёну або пшаніцы, якая прарасла. Здаўна іх лічылі высокаэфектыўнымі сродкамі ў барацьбе з хваробамі. І сёння, з улікам каласальных тэмпаў развіцця фармацэўтыкі, іх ніхто не пакідае на абочыне. З-за глабалізацыі мы можам пакаштаваць унікальныя карысныя прадукты з усяго зямнога шара. Адзін з іх – чыа.

Насенне чыа карычневага, белага, чорнага і шэрага колеру падобнае да вельмі маленькай фасолі, паверхня блішчыць. Смак у насення чыа нейтральны з лёгкім арэхавым адценнем.

Папулярнасць у Рэспубліцы Беларусь такая, што, ледзь з'явіўшыся на паліцах у крамах карысных прадуктаў, яны знікаюць за імгненне. Чаму?

Гістарычная даведка

Чыа яшчэ называюць іспанскім шалфеем (salvia hispanica). Гэта аднагадовая расліна да 1 метра ў вышыню з фіялетавымі, барвовымі або белымі кветкамі. Першапачаткова расла ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Народы, якія засялялі гэтыя землі ў 26-15 стагоддзях да н.э., выкарыстоўвалі чыа як асноўны прадукт рацыёну разам з амарантам, кукурузай, фасоляй і гарбатай матэ.

Насенне чыа павышалі трываласць, надавалі сіл і энергіі воінам.

Цікавы факт

Ацтэкі і народы майя выкарыстоўвалі насенне чыа ў якасці валюты, плацілі такім чынам даніну і падаткі. Дарэчы, сталіца шматмільённай імперыі ацтэкаў штогод атрымлівала ад заваяваных народаў да 15 000 тон насення чыа ў выглядзе даніны. Тагачасныя заваёўнікі лічылі, што насенне давала ім звышнатуральную сілу і ўладу.

У чым сакрэт чыа?

100 г чыа = паўкіло шпінату як крыніца жалеза = 200 г арэхаў як крыніца магнію = кілаграм чырвонай рыбы як крыніца амега-3 = тры бананы як крыніца калію = 3 шклянкі дурніц як крыніца антыаксідантаў = 3 порцыі аўсянай кашы як крыніца клятчаткі = паўлітра малака як крыніца кальцыю.

Чыа насенне-  карысць і шкода

Крыху лічбаў

Лічыцца, што можна з'ядаць не больш за 2 сталовыя лыжкі насення чыа ў дзень, якія папоўняць 40% сутачнай патрэбы ў клятчатцы, 30% у магніі, 30% у монаненасычаных тлустых кіслотах, 15% у раслінным бялку, а таксама з'яўляюцца крыніцай цынку, фосфару, вітамінаў А, Е і С, рыбафлавіну, пры гэтым іх энергетычная каштоўнасць складае ўсяго 85 калорый.

Карысныя ўласцівасці чыа

Пры ўжыванні насення чыа нармалізуецца функцыянаванне стрававальнага тракта. Памяншаецца вага цела. Умацоўваюцца косткі і зубы.

Эфектыўна для нарошчвання цяглічнай масы пры трэніроўках.

Паляпшаецца праца сардэчна-сасудзістай сістэмы. Зніжаецца ўзровень халестэрыну ў крыві. Стабілізуецца ўзровень цукру ў крыві.

Паляпшаецца колер і тонус скуры твару, стан валасоў і пазногцяў.

Як ўжываць насенне Чыа?

Простыя рэцэпты з чыа

Насенне чыа для беларусаў хутчэй экзотыка, чым штодзённая ежа. Таму ўводзіць у свой рацыён іх лепш паступова.

Найбольш зручны і карысны варыянт – замочванне ў вадкай ежы: вечарам – у ёгурт і паставіць на ноч у халадзільнік; раніцай можна дадаць каліва ў смузі за 15 хвілін да яго ўжывання; у сок, ваду, любы напой; у цёплую кашу раніцай.

Насенне чыа ў вадкасці набрыняюць, створаць вакол сябе жэлепадобную сферу, якая павялічваецца ў памеры ў 5 разоў.

Варта быць уважлівымі і добра размешваць насенне чыа, інакш яно можа сфарміраваць камяк, які зробіць цяжкім працэс праходжання і пераварвання ежы.

Простыя рэцэпты з чыа

Мус або пудынг з чыа

1 сталовая лыжка чыа, паўшклянкі малака (можна жывёльнае ці соевае, міндальнае, какосавае), каліва любых ягад або мяккай садавіны, ваніль або карыца на ўласны густ. Усё, акрамя чыа, змяшаць у блэндары, заліць атрыманай масай чыа, добра перамяшаць і паставіць у халадзільнік як мінімум на 30 хвілін.

Каша з чыа

Зварыць паўшклянкі аўсянкі (не хуткай), змяшаць з любым ёгуртам (100-150 гр) 1 сталовую лыжку чыа, дадаць ягады або джэм. Пакінуць у халадзільніку на ноч.

Раніцай карысны і сытны сняданак гатовы!

Суп-пюрэ з чыа

На агароднінным або курыным булёне зварыць бульбу, моркву і цыбулю. Даць злёгку астыць, дадаць крэм-чыз або вяршкі. Паставіць на агонь, зняць, не даводзячы да кіпення.

Даць злёгку астыць, узбіць блэндарам. Дадаць 2 сталовыя лыжкі чыа і пару кропель аліўкавага алею. Падаваць з маслінамі або аліўкамі.

Шкода ад ужывання насення чыа

Перад набыццём рэкамендуем звярнуць увагу на краіну паходжання насення.

Перавагу варта аддаць Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, але не Азіі. Важна праверыць наяўнасць сертыфікатаў якасці, што гарантуюць бяспеку прадукту. У нашай краіне кошт 100 гр насення чыа вагаецца ад 15 да 20 беларускіх рублёў.

Насенне чыа можа быць прычынай залішняга фарміравання газаў у кішэчніку з-за павышанага ўтрымання харчовых валокнаў.

Магчыма моцная алергічная рэакцыя ў выглядзе дыярэі, цяжкасці з дыханнем і высыпанняў на скуры.

Недапушчальна адначасова ўжываць з прыёмам аспірыну і антыкаагулянтаў.

Строга забаронена есці іх людзям з язвавай хваробай страўніка і бранхіяльнай астмай.

З асцярожнасцю варта ўжываць людзям з паніжаным ціскам, цяжарным і жанчынам, якія кормяць.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 100