14.10.2022
14.10.2022

Такую піцу можна есці кожны дзень. Некалькі сакрэтаў ідэальнага цеста

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Піца — адна з самых папулярных страў ва ўсім свеце. Яе любяць многія, таму што яна смачная, сытная і недарагая. У традыцыйнай італьянскай страве змяшчаюцца неабходныя чалавеку бялкі, тлушчы і вугляводы, але каб піца прыносіла карысць, а не шкоду, трэба ведаць некалькі правіл.

Піца прынясе карысць арганізму, калі яна будзе прыгатавана правільна і з якасных інгрэдыентаў. У рэстаранах хуткага харчавання звычайна выкарыстоўваюць алей з канцэрагенамі, маянэз, кетчуп і каўбасы, што вельмі шкодна. А замарожаная піца з магазіна змяшчае шмат трансжыраў. Лепш выбіраць свежую піцу з печы ці прыгатаваць яе самастойна дома. Прапануем смачны рэцэпт.

Інгрэдыенты для цеста

  • Сухія дрожжы (20 г)
  • Шклянка малака
  • Мука (на вока)
  • Прыправа для піццы ( можна выкарыстоўваць праванскія травы)
  • Алей (две ст л)
  • Соль (дробка)

Спосаб прыгатавання

Засыпаем дрожжы ў шклянку (20 гр, можна і меньш) і заліваем следам малако, перамешваем і адпраўляем у мікрахвалёўку прыкладна на 30-50 секунд, каб кансістэнцыя атрымалася нібыта ў кавы. Пакідаем шклянку хвілін на 5, каб крыху астудзілася.

Хатняя піца 3

Выліваем сумесь у глыбокую талерку і дадаём прыправы на вока (па гусце), дробку солі і па крыху пачынаем дадаваць муку і бесперапынна замешваем рукамі. Дадаём пару лыжак алею.

Трэба каб кансістэнцыя цеста была мяккая і паветраная. Калі скончыце замешваць, трэба, каб цеста пастаяла хвілін 10. Як раз за гэты час можна зрабіць соус.

Піца 7

Для соуса спатрэбіцца

  • Памідоры (2 вялікіх)
  • Часнок (2 зубчыкі)
  • Соль, перац

Спосаб прыгатавання

Гарачай вадой мыем памідоры, каб прыбраць лупіну. Наразаем памідоры на кубікі, паралельна разаграваючы патэльню з маслам. Часнок націраем на тарцы і адпраўляем на патэльню. Смажым на вялікім агні. Далей дабаўляем памідоры і тушым.

Солім і прыпраўляем перцам па гусце. Соус павінен атрымацца густым, таму максімальна выпарваем ваду. Соус — вельмі важны складнік ў прыгатаванні піцы.

Хатнія соусы з сезонных ягад і садавіны. Робім нарыхтоўкі на зіму

Цяпер можна раскатаць цеста. Дзеля гэтага насыпаем муку на стол,і акуратна, пераліваючы цеста, раскатваем яго, каб атрымалась тонкім, але не рвалася.

Пасля наразаем інгрэдыенты для начыння.

Для начынкі нам спатрэбіцца

  • Сыр
  • Цыбуля
  • Вяндліна
  • Грыбы (шампіньёны)
  • Перац

Цеста для хатняй піцы

Тонка наразаем кожны інгрэдыент. Раскатанае цеста пераносім на бляху і раўнамерна змазваем яго соусам. Выстаўляем духоўку на 180-210 градусаў.  Адпраўляем цеста з соусам на 2-3 хвіліны, каб падсохла. Далей дастаём і дадаём начынку.

Цеста з начыннем для хатняй піцы

 

70 працэнтаў сыра адпраўляем на соус, а не пасля таго, як дабавілі ўсе інгрэдыенты для начыння. Дадаём цыбулю, грыбы, вяндліну, перац і рэшткі сыра. Зноў адпраўляем у духоўку і сочым за гатоўнасцю (прыкладна хвілін 7-10).

Хатняя піца

Прыемнага апетыту.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.