22.07.2022
22.07.2022

Топ-13 універсальных марынадаў для шашлыку

logo
Рэцэпты
74 0 44
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Смачны шашлык – гэта не толькі правільна абранае мяса, але і добры марынад. Сапраўды, варыянтаў марынаду існуе шмат. Але добры марынад, як кажуць прафесіяналы, адрозніваецца балансам кіслаты, саладосці і вастрыні.

Безумоўна, можна падбіраць марынад пад пэўны прадукт – свініну, ялавічыну, бараніну ці курыцу. Але можна знайсці і ўніверсальныя рэцэпты. І гэта мы ўжо зрабілі за вас. Падабралі 13 марынадаў, якія падыдуць для рознага мяса. Магчыма адзін з іх стане вашым фаварытам.

да зместу

Таматавы з кумінам

Марынад таматавы з кумінам

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст л
  • Соль – па смаку
  • Таматавы сок – 1 шклянка
  • Вустарскі соус (ворчэстар) – 50 мл
  • Кумін – 1 ч л

Спосаб гатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Дадаць алей. Трохі падсаліць мяса. Дадаць да яго таматавы сок і вустарскі соус.

Патаўчы кумін і дадаць да мяса. Марынаваць мяса трэбна 6—8 гадзін. Соль дадаць перад гатаваннем ці падчас яго на свой смак.

да зместу

Вішнёвы з бадзяном

Шашлык з вішнёвым марынадам

 

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст л
  • Соль – па смаку
  • Вішня – 1 шклянка
  • Бадзян – 2 зорачкі
  • Вада – ½ шклянкі
  • Цукар – па смаку

Спосаб гатавання

Гэта марынад, для якога патрэбна цеплавая апрацоўка. У рондаль пакласці шклянку вішняў без костачак, можна скарыстаць свежыя ці замарожаныя ягады. Пасля дадаць да вішняў бадзян. Пачаць награваць рондаль. Дадаць ваду і цукар. Саладосць рэгуляваць на свой смак. Варыць вішню 5—7 хвілін.

Вішнёвы шашлык

Выліць вішню ў асобную ёмістасць і астудзіць. Падрыхтаваць мяса для марынавання, дадаць соль і алей. Праз сіта ў ёмістасць з мясам працадзіць вішню. Спачатку выціснуць вішнёвы сок, а пасля дадаць некалькі лыжак вішняў. Пасаліць. Перамяшаць усе інгрэдыенты, пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

Гарчычна-мядовы

Гарчычна-мядовы марынад

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст л
  • Соль – па смаку
  • Гарчыца – 1 ст л
  • Мёд – 2 ч л

Спосаб гатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Пакласці да мяса гарчыцу, досыць будзе 1 сталовай лыжкі. Але калі мяса шмат, то колькасць можна павялічыць. У гэтым марынадзе выкарыстоўваецца класічная гарчыца без дадаткаў. Яна добра размякчае любое мяса.

Мядова-гарчычны 2

Пасля да мяса дадаць мёд і алей. Яшчэ ў гэты марынад можна пакласці пякучы перац. Такі варыянт выдатна падыдзе для аматараў мяса з вастрынкай. Соль дадаць па смаку і ўліць алей. Усе інгрэдыенты перамяшаць. Пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

Кефірны з імбірам

Марынад кефірны з імбірам

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст л
  • Соль – па смаку
  • Імбір (корань) – 1 шт
  • Цукар – па смаку
  • Кефір – 1 шклянка
  • Чорны молаты перац – па смаку

Спосаб гатавання

Памыць імбір і нацерці на дробнай тарцы. Прысыпаць імбір цукрам, каб з яго пачаў выдзяляцца сок. Падрыхтаваць мяса для марынавання.

Кефірны і імбіры марынады для шашлыка

Выліць кефір да мяса і дадаць алей. Рукамі пакамячыць імбір і выдушыць з яго сок у ёмістасць з мясам.

Кефір або кефірны прадукт. У чым розніца?

Соль і чорны перац дадаць па смаку. Усё перамяшаць. Паставіць мяса марынавацца.

да зместу

Кітайскі

Кітайскі марынад

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст л
  • Соль – па смаку
  • Соевы соус
  • Кунжутны алей – 1 г л
  • Соус з салодкага перцу чылі – 50 мл
  • Часнок – 3 зубкі

Спосаб гатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання, падсаліць трохі і выліць алей. Пасля дадаць салодкі соус чылі, соевы соус і кунжутны алей.

Кітайскі марнад для шашлыку

Колькасць соевага соусу будзе залежаць ад якасці самага соусу і асабістых пераваг. Далей наразаць тонкімі слайсамі часнок. Дадаць часнок да мяса. Усё перамяшаць. Пакінуць марынавацца.

да зместу

Цыбульны з чабаром

Цыбульны марынад для шашлыка

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст л
  • Соль – па смаку
  • Цыбуля – 1 шт.
  • Вада
  • Цукар – па смаку
  • Чабор – па смаку

Спосаб гатавання

Парэзаць на частцы адну вялікую цыбуліну. Скласці яе ў чару блэндара, дадаць няшмат вады і дробку цукру – перабіць. Падрыхтаваць мяса для марынавання.

Цыбульны марынад

У мяса праз сіта працадзіць цыбульную сумесь. Не трэба ў марынад дадаваць цыбульнае пюрэ, толькі сок. Таму што пры смажанні яно будзе гарэць. А сок выдатна прамарынуе мяса. Далей трэбна ўліць сталовую лыжку алею і дадаць сухі чабор. Пасаліць мяса. Перамяшаць усе інгрэдыенты. Пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

Грэцкі

Грэцкі варыянт шашлыку

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст л
  • Соль – па смаку
  • Ёгурт – 1 шклянка
  • Чорны перац – па смаку
  • Арэгана – па смаку

Спосаб гатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Дадаць да мяса соль і алей. Выліць шклянку ёгурту без дадаткаў.

Грэцкі варянт для шашлыку

Лепш абіраць больш вадкі. Патаўчы чорны перац, дадаць да мяса. Пакласці сухі арэгана. Усе інгрэдыенты перамяшаць. Пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

Кефірны з кары

Шашлык кефірны з кары

Інгрэдыенты

  • Кефір (нятлусты) – 1 шклянка
  • Лімон – ½ шт
  • Кары (парашок) – 2 г л
  • Цукар – 1 г л
  • Соль – па смаку

Спосаб гатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Узбоўтаць кефір, адмераць 1 шклянкі і выліць кефір да мяса. Дадаць цукар і соль.

Марынад з кары

З палавінкі лімона выдушыць сок у ёмістасць з мясам. Дадаць кары. Перамяшаць усе інгрэдыенты і пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

Апельсінавы

Апельсінавы марынад для шашлыку

Інгрэдыенты

  • Маянэз – 4 ст  л
  • Апельсінавы сок – 150 мл
  • Аджыка (вострая) – 2 г л
  • Соль – па смаку

Спосаб гатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Пакласці да мяса маянэз. Дадаць апельсінавы сок. Можна выціснуць сок са свежага апельсіна ці скарыстаць пакетаваны сок.

Апельсінавы марынад

Пакласці да мяса вострую аджыку. Дадаць соль па смаку. Усё перамяшаць. Пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

На квасе

Марынад на квасе

Інгрэдыенты

  • Квас – 1 л
  • Лук – 2 шт
  • Імбір (корань) – 2 шт
  • Гваздік – 6 шт
  • Каляндра (молатая) – 3 г л
  • Папрыка вэнджаная – па смаку
  • Соль – па смаку
  • Перац чорны молаты – па смаку

Спосаб гатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Нарэзаць лук паўколамі, пакласці да мяса. Нарэзаць буйнымі кавалкамі імбір, адправіць да мяса. Дадаць гваздзік, каляндру, вэнджаную папрыку.

Марынад на квасе

Пасаліць і паперчыць мяса. Заліць мяса квасам. Перамяшаць усе інгрэдыенты. Пакінуць марынавацца мяса на суткі.

да зместу

Соевы з ківі

Марынад з ківі

Інгрэдыенты

  • Цыбуля – ½ шт.
  • Соль – па смаку
  • Соевы соус – 2 г л
  • Вустарскі соус (ворчэстар) – 2 г л
  • Перац чылі – 1 шт.
  • Алей – 1 ст. л.
  • Ківі – 1 шт.
  • Чорны молаты перац – па смаку
  • Сцёблы зеляніны (пятрушкі, кропу, салеры)

Спосаб гатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Нарэзаць палову цыбулі, пакласці да мяса. Дадаць невялікую колькасць солі. Уліць соевы соус, ворчэстар і алей. Нарэзаць перац чылі (можна не прыбіраць насення), дадаць да мяса. Дадаць чорны молаты перац.

Хатняя салёная скумбрыя і мінтай у сметанковым соусе. Гатуем рыбу на святочны стол

Разрэзаць ківі, лыжкай дастаць мякаць, пакласці яе да мяса. Ківі часта выкарыстоўваецца для марынавання цвёрдых ці сухаватых відаў мяса, бо яно вельмі хутка яго размякчае.

Марынад з ківі

Марынадам з ківі звычайна досыць 1 гадзіны, каб мяса насычылася водарамі запраў і стала мяккім. Далей насекчы сцёблы зеляніны, пакласці да мяса. Перамяшаць усе інгрэдыенты. Пакінуць мяса марынавацца. Марынад з соевага соуса і ківі – хуткі. Смажыць мяса можна ўжо праз 30 хвілін.

да зместу

Кававы

Кафейны марынад

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст. л.
  • Кава – 1 л
  • Цыбуля – 2 шт.
  • Размарын – па смаку
  • Соль – па смаку

Спосаб гатавання

Зварыць каву, астудзіць. Падрыхтаваць мяса для марынавання. Нарэзаць цыбулю на паўколы, пакласці да мяса. Пасаліць. Дадаць размарын.

Марынад з кавы

Заліць мяса кавай. Кава павінна быць на адным уроўні з мясам. Рэгуляваць колькасць кавы трэба ў залежнасці ад колькасці мяса. Перамяшаць усе інгрэдыенты. Пакінуць мяса марынавацца.

да зместу

Вінны

Вінны марынад

Інгрэдыенты

  • Алей – 1 ст л
  • Чабор – пучок
  • Чырвоны базілік – вялікі пучок
  • Соль – па смаку
  • Віно чырвонае сухое – 1 шклянка
  • Аджыка вострая – 1 ст л
  • Часнок – 2 зубкі

Спосаб гатавання

Падрыхтаваць мяса для марынавання. Падраць рукамі пучок чабору і вялікі пучок базіліку. Дадаць зеляніну да мяса. Пасаліць. Заліць мяса віном.

Вінны марынад

Дадаць аджыку. Раздавіць часнок і дадаць да мяса. Перамяшаць усе інгрэдыенты. Даць мясу прамарынавацца. Перад смажаннем мяса паліць алеем. Смачна есці!

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

74 0 44