14.05.2021
14.05.2021

Прафілактыка, дыягностыка, лячэнне захворванняў і траўмаў нервовай сістэмы ў дзяцей. Збіраем пытанні для дзіцячых нейрахірургаў!

logo
Адказваюць спецыялісты
96 010
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Чаму пасля любога падзення важна паказваць дзіця неўролагу і нейрахірургу? Якія дзіцячыя траўмы найбольш небяспечныя і як ад іх засцерагчыся? Ці можна вылечыць эпілепсію ў дзіцяці з дапамогай аперацыі? Якія дыягнастычныя даследаванні прайсці, калі дзіця раптам зрабілася млявым, капрызным, паводзіць сябе незвычайна? Чым небяспечная чэрапна-мазгавая траўма ў раннім узросце, як яе своечасова заўважыць і лячыць?

Траўмы. Траўмы нервовай сістэмы ў дзяцей.

Збіраем пытанні пра сучасныя метады дыягностыкі і хірургічнага лячэння чэрапна-мазгавых траўмаў, эпілепсіі, ДЦП, пухлінаў мозгу, гідрацэфаліі ў дзяцей.

На пытанні адкажуць:

Міхаіл Талабаеў, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па дзіцячай нейрахірургіі, кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай нейрахірургіі, загадчык аддзялення РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, кандыдат медыцынскіх навук, урач-нейрахірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі;

Яўген Міронец, урач нейрахірургічнага аддзялення для дзяцей РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, нейрахірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Чакаем вашыя пытанні на пошту info@24health.by да 17 мая. Адказы будуць апублікаваныя на партале Здаровыя людзі і TUT.BY.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

96 0 10

Журналіст і медыятар. У журналістыцы каля 20 гадоў. Асноўная цікавасць – сацыяльныя праблемы. Скончыла журфак БДУ. Да партала «Здаровыя людзі» і газеты «Медыцынскі веснік» працавала ў рэдакцыі «Аргументы і факты» ў Беларусі, штотыднёвіках «СССР: постфактум», «Маскоўскі камсамолец ў Беларусі», нацыянальнай грамадска-асветніцкай газеце «Культура», інтэрнэт-выданні Оpen.by. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Матэрыялы Ганны выдзяляюцца выразнай структурай, глыбінёй раскрыцця тэмы і сваёй аналітычнасцю. Хобі: літаратура, напісанне дзіцячых кніг. Аўтар праектаў: ТэДДзі (Трыбуна для дзяцей) – нацыянальная пляцоўка для выказвання меркаванняў і пазіцый дзяцей па хвалюючых праблемах (сумесны праект штотыднёвіка «Аргументы і факты» ў Беларусі, РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН у Рэспубліцы Беларусь (ЮНІСЕФ) . «Урачы – таксама людзі» (24health.by), «Хатні догляд цяжкахворых» (сумесна з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа) (24health.by), «Урачэбныя анлайн-канферэнцыі» (24health.by сумесна з tut.by).