Тварог — унікальны прадукт, які карысны для дзетак, дарослых і пажылых людзей. Яго называюць белым золатам.
Тварог гатуюць з найстаражытных часоў. Дакладна невядома, калі і якім чынам людзі навучыліся яго гатваць, але ёсць адна тэорыя, якая гаворыць пра тое, што першы тварог атрымаўся выпадковым чынам з кіслага малака.
Атрыманую шчыльную масу паспрабавалі, і аказалася, што яна вельмі смачная — пасля гэтага тварог пачалі гатаваць ужо мэтанакіравана. Вядома, што тварог елі яшчэ ў Старажытным Рыме, а ў славян гэта і зусім быў адзін з любімых прадуктаў, які ўжывалі ў ежу кожны дзень.
Тварог змяшчае вялікую колькасць бялку. Гэта незаменны прадукт для тых, хто не можа ці не жадае ўжываць мяса: па ўтрыманні бялку тварог прыраўноўваюць да свініны, бараніны, курыцы і рыбы. Пры гэтым тварожны бялок лёгка засвойваецца арганізмам.
Чым яшчэ карысны тварог? У ім змяшчаюцца амінакіслоты, малочная кіслата, якая лічыцца натуральным антысептыкам, мноства мінеральных соляў і вітамінаў. Тварог дапамагае палепшыць склад крыві, умацоўвае нервовую сістэму і касцяную тканіну.
Кальцый, якім багаты натуральны тварог, выдатна засвойваецца арганізмам дзякуючы амінакіслотам і лактозе. Дарэчы, яшчэ вельмі карысная сыроватка з-пад тварагу — у ёй утрымоўваюцца комплекс вітамінаў В і мноства мінералаў. Не варта выліваць сыроватку: яе лепш выпіць ці змяшаць з тварагом.
Тварог нельга есці ў вялікіх колькасцях. Нягледзячы на тое, што ён карысны, празмернасць кальцыя і бялку можа нашкодзіць. Таму есці тварог шмат і кожны дзень не варта — хопіць і 3-4 раз на тыдзень. Лепш за ўсё есці тварог у якасці вячэры: ён выдатна насычае арганізм і лёгка пераварваецца.
З тварагу можна прыгатаваць мноства страў. Гэта могуць быць як дэсерты, так і самастойныя несалодкія: варэнікі, сырнікі, ватрушкі, пірагі, запяканкі … Але гэта не ўсё: з тварагом гатуюць салаты, фаршыруюць ім гародніну і нават вараць супы!
Блогерка з Бешанковіч Настасся Мяседава (@family_miss) прапануе нам ТОП-8 сваіх простых рэцэптаў тварожнай выпечкі, якая не пакіне вас абыякавымі.
да зместуВатрушкі з фруктамі
Інгрэдыенты
- 600 гр тварагу
- 200 гр манкі
- 5-6 ст л цукру (або цукразаменнік па гусце)
- 2 г л разрыхляльніка (або 1 г л соды)
- 2 яйкі (+ бялок ад трэцяга)
- фрукты (сліва, вінаград, груша, персік і іншыя на ваш густ)
Спосаб прыгатавання
Усё змешваем у адно цэлае і пакідаем адпачыць хвілін на 10-15. За гэты час наразаем фрукты на невялікія кавалачкі-дзелькі.
Далей вымешваем цеста рукой. Яно не павінна моцна ліпнуць. Калі не атрымалася, то падсыпце крыху манкі. Фарміруем нашы ватрушкі: скочваем шарык, выкладваем яго на пергамент або кілімок, потым робім паглыбленне і борцікі па краях.
Унутр дадаем начынне з садавіны, можна крыху дадаць цукру зверху, калі фрукты занадта кіслыя.
Павінна атрымацца 10-12 ватрушак. Змазваем краі жаўтком, адпраўляем у разагрэтую да 180 С духоўку на 20-25 мін. Сачыце, каб не падгарэлі і не перасохлі.
да зместуПончыкі
Інгрэдыенты
- Тварог у брыкеце - 500 гр
- Мука - 200 гр
- Яйка 2 шт (і жаўток, каб памазаць верх)
- Шакалад
- Цукар -150 гр ( ці іншы падсалодвальнік па гусце)
- Разрыхляльнік - 1 г л (або сода 1 г л)
- Ванілін
Спосаб прыгатавання
Усе інгрэдыенты змяшаць. Атрымаецца добрае і пластычнае цеста, да рук ліпнуць не павінна.
Сфарміраваць пончыкі і выкласці іх на паргамент. Змазаць жаўтком і выпякаць у духоўцы пры 180 ° С 20-25 хвілін.
Растапіць у мікрахвалеўцы шакалад. Акунуць кожны пончык, зверху ўпрыгожыць па жаданні.
да зместуРулет на патэльні
Інгрэдыенты
Для асновы:
- 200 гр тварагу
- 3 яйкі
- 3 ст л мукі з горкай
- 0.5 г л разрыхляльніка (або соды)
- 2 ст л цукру (або цукразаменнік па гусце)
- 20 гр алею
- Дробка солі
Для начыння:
- варэнне
- джэм
- шакаладная паста
- згушчанае малако і інш
Спосаб прыгатавання
Усе інгрэдыенты ўзбіць блэндэрам да аднастайнасці. Калі яго няма, то тварог працерці ў аднастайную масу, яйкі ўзбіць венцам да лёгкай пены.
Падзяліць цеста на 2 часткі. Патэльню змазаць раслінным алеем, размеркаваць палову цеста ў аладку, накрыць вечкам і гатаваць на сярэднім агні з двух бакоў да залацістасці. Цеста добра паднімецца
.
Даць аладкам крыху астыць, пакласці ўнахлёст на 5 см адна на адну
Змазаць любым начыннем і скруціць у шчыльны рулет. Зверху можна ўпрыгожыць растопленым шакаладам.
Перад тым як скруціць у рулет, трэба выбраць бакі аладак, якія лічыце менш прыгожымі. На іх і змажце начынне. Старайцеся скруціць максімальна шчыльна. Дайце рулету цалкам астыць, ён стабілізуецца і можна будзе лёгка наразаць.
да зместуРулет у духоўцы
Інггрэдыенты
- 400 г тварагу
- 4-5 яек
- 40 мл алею
- 150 г цукру (цукразаменніка)
- 1 г л соды без верха
- 100 г мукі
Спосаб прыгатавання
Для цеста ўсе інгрэдыенты ўзбіць блендэрам або добра змяшаць лыжкай да аднастайнасці.
Бляху заслаць пергаментам. Раўнамерна размеркаваць цеста і адправіць на 15 хвілін у разагрэтую да 180С духоўку.
Перакласці на сухі і чысты ручнік і згарнуць разам з ручніком рулет. Даць практычна цалкам астыць. Разгарнуць рулет, змазаць начыннем і шчыльна скруціць ужо без ручніка.
Упрыгожыць па жаданні. Калі не ўпэўненыя ў пергаменце, то можна дадаткова змазаць яго раслінным або сметанковым алеем.
Начынне для рулета можа быць любое: нутэла, шакалад, варэнне, джэм, працёртыя яблыкі, фруктовае дзіцячае харчаванне, згушчонка.
да зместуКасічка
Інгрэдыенты
Для цеста
Тварог 350 гр
- Мука 400 гр
- 2 яйкі
- 80 мл алею
- 100 гр цукру
- 1 г л разрыхляльніка ці соды
- Ванілін
Для начыння
- 50 гр цукру
- 10 гр карыцы ( маку, какосавай стружкі)
- 40 гр сметанковага алею
Спосаб прыгатавання
Для цеста змяшаць усе інгрэдыенты, вымесіць рукамі пластычнае цеста, якое не ліпне да рук (калі ліпне, дадайце больш мукі).
Падзяліць на 2 часткі. Стол прысыпаць мукой і раскачаць пласт таўшчынёй не больш за 1 см. Змазаць сметанковым алеем, пасыпаць сумессю карыцы і цукру.
Закруціць у шчыльны рулет. Адступіць ад краю 2 см і разрэзаць уздоўж напалову. Закруціць па спіралі, акуратна ўкладваючы адзін канец на іншы. Край прыціснуць адзін да аднаго.
Выпякаць на пергаменце пры 180 С 20-25 хвілін.
Начынне можна выкарыстоўваць любое: арэхавую і шакаладную пасту, джэм і варэнне. Можна проста скруціць у рулет і запекчы.
да зместуБулачкі
Інгрэдыенты
Для цеста
- 180 гр тварагу
- 100 мл малака
- 3 ст л расліннага алею
- 100 гр цукру
- Ванілін
- 1 г л разрыхляльніка або 0,5 г л соды
- 250 гр мукі (калі рысавая мука, то 300 гр плюс 1 яйка)
Для начыння
- Тварог 170 гр (калі крупчасты, то плюс 1 яйка)
- Цукар 2 ст л
- Ванілін
Спосаб прыгатавання
Для цеста змяшаць усе інгрэдыенты, раскачаць цеста ў пласт, таўшчынёй не больш за 1 см. Разрэзаць на прастакутнікі памерам 10-15 см на 5-10 см,
Для начыння змяшаць тварог, яйка, ванілін і цукар. Перацерці ў аднастайную масу. Раскласці начынне на бок прастакутнікаў і скруціць у трубачкі.
Выпякаць у духоўцы пры 180 С 20-25 хвілін. Сачыце, як паднімуцца і падрумяняцца, тады можна даставаць.
Для начыння лепш браць мяккі тварог ці ў брыкеце. У такім разе можна не дадаваць яйка.
да зместуКруасаны
Інгрэдыенты
- 500 гр тварагу
- 3 яйкі
- 100 мл алею
- 500 гр мукі
- 150-200 гр цукру
- 1 г л з горкай соды (гасіць не трэба)
Спосаб прыгатавання
Для цеста змяшаць усе інгрэдыенты, яно не павінна ліпнуць да рук. Калі так здарылася, то дадаваць больш мукі. Раскачаць у пласт 1 см, разрэзаць на трыкутнікі. Змазаць іх распаленым сметанковым алеем.
Начынне можа быць любое: карыца +цукар, джэм, шакалад, варэнне, мак і інш.
Скруціць у рулецікі ад большага краю. Выпякаць у духоўцы пры 180 С 20 хвілін.
да зместуШарлотка
Інгрэдыенты
- 4 яйкі
- 4 ст л цукру
- 5 ст л мукі
- 200 гр тварагу
- 4 яблыкі (прыкладна 350 гр)
- Ванілін
- 1 г л соды
Спосаб прыгатавання
Яйкі ўзбіць з цукрам і ванілінам, дадаць муку, соду і тварог і яшчэ раз добра ўзбіць. Яблыкі нарэзаць на кавалачкі. Скурку можна абрэзаць, калі моцна цвёрдая.
Змяшаць цеста з яблыкамі, размеркаваць акуратна ў форме і выпякаць у духоўцы пры 190 С 25-30 хвілін.
Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by