14 Кастрычніка
14.10.2018

Тварожна-гарбузовая запяканка з цытрусавымі ноткамі

logo
Здаровае меню
56 0 15
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Яшчэ адзін просты і карысны рэцэпт для здароўя вачэй ад шэф-повара кулінарнай студыі Le Gourmet Аляксея Радзько, выкладчыка школы здаровага харчавання Анастасіі Уласевіч і вядучага афтальмолага праекта «Я бачу!» Хрысціны Белянічавай. Інгрэдыенты ў гэтай стравы даступныя, а прыгатаванне пад сілу любой гаспадыні!

Для запяканкі вам спатрэбіцца:

  • Гарбуз – 400 г.;
  • Тварог – 500 г.;
  • Манныя крупы – па неабходнасці;
  • Яйкі – 2-3 шт.;
  • Арэхі – па жаданні;
  • Цукар;
  • Цэдра апельсіна, карыца, ванілін.

Для падліўкі:

  • Грэчаскі ёгурт;
  • Чарніцы.

Крок 1. Размінаем тварог, дадаем у яго асобна жаўткі, асобна бялкі, старанна ўмешваем.

Крок 2. Гарбуз чысцім, рэжам кубікамі, трохі адварваем, перабіваем блендарам, пасля чаго змешваем з тварожнай масай з яйкамі да кансістэнцыі муса. Калі гарбуз сакавіты і мус атрымліваецца занадта вадкім, у якасці загушчальніка можна дадаць манныя крупы.

Крок 3. На смак дадаем у масу цукар, цэдру апельсіна, карыцу або ванілін. Можна ўмяшаць папярэдне падсмажаныя на патэльні арэхі.

Крок 4. Выкладваем масу ў злёгку змазаную алеем форму і запякаем у духоўцы на працягу паўгадзіны пры тэмпературы 180° С.

Крок 5. Гатуем соус: у грэчаскі ёгурт дадаем чарніцы (можна замарожаныя), старанна змешваем, дадаем цукровую пудру або цукар.

Крок 6. Падаем запяканку з падліўкай. Соус можна замяніць смятанай або чарнічным джэмам.

Фота – Аксана Жураўлёва.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

56 0 15

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.