30.12.2022
30.12.2022

У чаканні каляднага чараўніцтва. Нетыповыя навагоднія фільмы

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Каляды і Новы год у нас нязменна звязаны і з адпаведнымі фільмамі. Хтосьці ўбачыць іх выпадкова па тэлевізару, а камусьці давядзецца адмыслова ўключаць на камп’ютары ўлюбёную стужку.

«Іронія лёсу», «Грынч» і «Адзін дома» — класіка, месца якой ніхто не запярэчвае. Аднак мы сабралі для вас менш вядомыя, пры гэтым не менш таленавіта знятыя карціны, каб правесці вечар у чаканні каляднага чараўніцтва. Ад самых вясёлых да тых, якія прымусяць задумацца.

Топ-5 фільмаў пра Раство і Новы год. З Калядамі!

«Свяжына з салютам»

"Свяжына з салютам"

Спіс адкрывае беларускі фільм ад нацыянальнай кінастудыі 2001 года. Утульная і забаўная гісторыя, якая адбылася ў невялікай беларускай вёсачцы ў самую Куццю.

Усё закручваецца, калі галоўны герой, Сцяпан, прыязджае ў кароткі отпуск, каб справіць вяселле з прыгожай мясцовай дзяўчынай Любай. За падрыхтоўку бяруцца родныя жаніха і нарачонай…

«Са мной вось што адбываецца»

Са мной вось што адбываецца

Незалежны фільм расійскага рэжысёра Віктара Шамірава. У стварэнні сцэнара прымаў удзел і Гоша Куцэнка, які выканаў галоўную ролю. Па сюжэту два браты — Арцём і Валянцін — маюць складаныя адносіны, а супярэчнасці і разлады абвастраюцца ў ноч перад Новым Годам.

Фільм, які цяжка адразу назваць святочным ці светлым, але які, безумоўна, утрымлівае вялікі спадзеў, вялікую мару на будучыню.

На фоне маскоўскіх адлегласцей і заблытанасці паўстае яшчэ больш складана- побытавая адлегласць двух родных людзей. У іх застаецца шанец змяніць усё ў ноч Новага года.

«Гэта вясёлая планета»

Гэта вясёлая планета

Імаверна вядомы старэйшаму пакаленню фільм, але наўрадці знаёмы для маладой генерацыі. Савецкая музыкальная фантастычная камедыя, створаная Юрыем Цвятковым у 1973 годзе.

З Альфа Цэнтаўры на Зямлю прылятаюць іншапланецяне. Яны трапляюць у Акадэмгарадок, у клуб аднаго з савецкіх навукова даследчых інстытутаў, напярэдадні Новага года.

Праз арганізаваны карнавал ніхто не заўважае гасцей з іншай планеты. Больш таго, савецкія навукоўцы не вераць ім, нават калі тыя спрабуюць давесці сваё незвычайнае паходжанне. Пазбаўленыя пачуццяў прышэльцы раптоўна адчуваюць незразумелы дух «невядомага зямнога свята».

Асаблівую музыкальнасць у стужцы ствараюць песні кампазітара Тухманава. Некаторыя з іх выконвае знакаміты беларускі ансамбль «Песняры» на чале з Уладзімірам Мулявіным.

«Апошняя казка Рыты»

Апошняя казка Рыты

Поўны метр ад знакамітай расійскай актрысы і рэжысёркі Рэнаты Літвінавай. Фільм выйшаў на экраны летам 2012. Фільм не пра Новы год, і не пра Каляды. Стужка пра холад унутры чалавека, які той чамусьці не звязвае з парой года.

Касцюміраваная і вытанчаная драма трох жанчын, якіх лёс ці вышэйшая сіла звяла разам. Маргарыта Гац’е, Надзя, Таня Неўбіўка сутыкаюцца ў момантах непаразумення, аднак знаходзяць тое, што адгукаецца ўсім. Свята перахода Рыты, што невылечна хворая, з аднаго света ў новы. Так жа як мы адзначаем свята Новага года.

«Мелодыя для шарманкі»

Мелодыя для шарманкі

Сама Кіра Муратава, рэжысёр карціны, назвала фільм «антыкалядным» і для гэтага ёсць усе падставы.  Створаная ў 2009 годзе стужка ламае ўсе каноны і звыклыя правілы класічных калядных казак.

У цэнтры сюжэта Алёна і Мікіта, брат і сястра, у якіх памерла маці. Напярэдадні Раства яны збягаюць з-пад апекі і вырашаюць выправіцца ў вялікі горад, каб знайсці свайго бацьку. Патрапіўшы на вуліцу, яны змагаюцца з жорсткім светам дарослых, якіх яны зусім не хвалююць.

Перадапошні фільм вядомай рэжысёркі нібыта гуляецца з гледачом. На працягу дзвюх з паловай гадзін брат і сястра кожны раз набліжаюцца да мэты, але новыя абставіны штораз замінаюць яе дасягненню.

https://bel.24health.by/top-5-knig-na-belaruskaj-move-vartyya-dlya-prachytannya-u-snezhnae-nadvore/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Глядзіце таксама