15.05.2017
15.05.2017

Вы маеце права ведаць усю праўду пра алкаголь

logo
Хваробы ад А да Я
0 149
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Калі хочаце ведаць дакладную фармулёўку паняцця «алкагалізм», энцыклапедыі і медыцынскія даведнікі вам у помач. Калі вы ў пошуку жахлівых падрабязнасцяў таго, да якіх наступстваў можа прывесці злоўжыванне алкаголем, штодзённыя зводкі здарэнняў дадуць вычарпальную інфармацыю. У асобах і лічбах, як у люстэрку, адбіваецца ўзроставае, палавое, сацыяльнае ўвасабленне алкагольнай залежнасці. У нас іншыя мэты і задачы.

Мы рэалісты. І цалкам даем сабе справаздачу, што не зможам навучыць усіх і кожнага жыць правільна. Наша мэта – дапамагчы вам рэалізаваць уласнае права на атрыманне інфармацыі пра алкагольную залежнасць. Дакладнай.  Кампетэнтнай. Поўнай. Без прыдуманага і недамоўленага. Што рабіць з гэтымі ведамі, вырашаць толькі вам.

У чым небяспека?

Алкаголь – адно з самых небяспечных вынаходстваў чалавецтва, прычына хваробы, ад якой штогод гіне больш людзей, чым ад СНІДу і сухотаў разам узятых, – на жаль, трывала ўвайшоў у наша жыццё.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у свеце на алкагалізм пакутуе каля 140 мільёнаў людзей. У маштабах 7-мільярднай Зямлі лічба, здаецца, не такая і жахлівая. З іншага боку, 140 мільёнаў – гэта насельніцтва 14 краін, параўнальных з Беларуссю: 14 Грэцый, 14 Бельгій, 14 Партугалій ... Гэта насельніцтва адной Расіі, але цалкам – ад Калінінграда да Чукоткі, – ад немаўлятаў да нямоглых старых.

Штогод алкаголь забірае жыцці больш як 3 мільёнаў людзей. У сукупнасці гэта адпавядае таму, што з геаграфічнай карты свету кожны год знікаюць такія гарады як Берлін і Мадрыд. Або кожныя два гады мінус Санкт-Пецярбург... Ды што там! Гэтая лічба амаль удвая перавышае насельніцтва Мінска...

Вынікам ужывання алкаголю ёсць кожнае другое злачынства на планеце. Алкаголь – найбольш  распаўсюджаная прычына разводаў, сацыяльнага сіроцтва і безбацькоўства. Сярэдняя працягласць жыцця людзей, якія маюць алкагольную залежнасць, не перавышае 50 гадоў. Гэта на 15–20 гадоў менш, чым у сярэднім жывуць людзі,  якія не маюць праблем з алкаголем.

Матэрыяльныя выдаткі алкагалізацыі ацэньваюцца сусветнай супольнасцю ў сотні мільярдаў долараў штогод...

Што робіцца?

Не існуе краіны, якая не сутыкнулася б з праблемай алкагалізму, як няма краіны, якая не імкнулася б яе вырашыць. Беларусь не выключэнне. Яшчэ 25 гадоў таму колькасць алкаголю на душу насельніцтва ў нашай краіне дасягала крытычных лічбаў – да 30 літраў на год. І гэта пры тым, што, паводле ацэнак экспертаўСААЗ 8 літраў – мяжа, перавышэнне якой можа нанесці непапраўную шкоду здароўю нацыі.

Адным з найважнейшых фактараў, якія спрыяюць зніжэнню колькасці алкаголю на душу насельніцтва ў нашай краіне, з'яўляецца палітыка дзяржавы і рэалізацыя мноства сацыяльных праграм па прафілактыцы і папярэджанні алкагалізму. Дзякуючы гэтаму на працягу апошніх 5 гадоў у Беларусі назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да скарачэння спажывання алкаголю.

Так, у 2008 годзе колькасць ужыванага алкаголю складала 17 літраў на душу насельніцтва. Да 2011 гэтая лічба знізілася да 13,4 літраў. Станоўчая тэндэнцыя захоўваецца да гэтага часу. У 2015 годзе, паводле афіцыйных звестак, на кожнага суайчынніка прыходзілася па 9,05 літраў алкаголю. Больш за ўсё алкаголю ў свеце спажываюць венгры (19,22 літраў на душу насельніцтва). Першынства трымаюць Эстонія, Славенія, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі... Такія дадзеныя прывяла СААЗ па выніках даследавання, праведзенага ў 2014 годзе. (http://www.who.int/substance_abuse/publications/global_alcohol_report/en/)

Таксама на працягу апошніх 5 гадоў у Беларусі назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння колькасці людзей, якія пакутуюць на алкагалізм і якія стаяць на афіцыйным наркалагічным уліку. У 2010 годзе, напрыклад, пад наглядам нарколагаў знаходзіліся амаль 196 тысяч чалавек, у 2013-м – 190 тысяч. Сёння на афіцыйным уліку па алкагольнай залежнасці – крыху больш за 184 тысяч чалавек.

Але расслабляцца рана. Праблема алкагалізму дагэтуль застаецца вострай і не страчвае актуальнасці.

Алкагалізм – гэта хвароба

У 1952 годзе СААЗ афіцыйна прызнала залежнасць ад алкаголю сур'ёзным захворваннем і ўключыла ў міжнародную класіфікацыю хвароб.

Мяжа пераходу ад першай чаркі да алкагалізму настолькі ўяўная, размытая і індывідуальная, што часцяком стварае зманлівае ўспрыняцце свайго стану і запозненае ўсведамленне фарміравання залежнасці.

Алкагалізм не перадаецца па спадчыне. Ніводзін алкаголік ніколі не марыў стаць такім. Залежнасць фарміруецца з падачы самога чалавека, пры яго непасрэдным удзеле і плёне.

Ніякая доза алкаголю, якой бы мізэрнай яна ні была, уплывае на арганізм. Алкагалізм не з'яўляецца з ніадкуль, мае некалькі стадый развіцця, багаты на ўскладненні, а пры злаякаснай форме хваробы адназначна пагражае летальным зыходам.

Жаночы, падлеткавы, піўны алкагалізм – адна і тая ж хвароба. Толькі ў жанчын і падлеткаў яна развіваецца ў разы хутчэй, чым у мужчын, мае больш злаякасныя формы і цяжэй паддаецца лячэнню.

Алкагалізм – праблема ў высокай ступенi не медыцынская, а сацыяльная. Алкагольная залежнасць, – пэўна, адзінае захворванне, пры якім клінічная карціна назіраецца ў аднаго чалавека, а ў адэкватным лячэнні, як правіла, мае патрэбу ўсё бліжэйшае атачэнне хворага.

У вас ёсць права ведаць, што алкагалізм – гэта заўсёды хранічная форма хваробы, цяжка паддаецца лячэнню, але шанец вярнуцца да цвярозага жыцця ёсць у кожнага!

Мы дапаможам вам рэалізаваць сваё права на інфармацыю. І толькі вам вырашаць, як ёй распарадзіцца.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 149

Журналіст. Вышэйшая адукацыя. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Беларуска. Нарадзілася ў г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела эканомікі газеты «Беларуская ніва», аглядальнікам аддзела пісьмаў, аглядальнікам аддзела сацыяльных праблемаў газеты «Савецкая Беларусь» (зараз – «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»). З 2016 года – карэспандэнт уласны аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З 2000 года з'яўляецца сябрам Беларускага саюза журналістаў (БСЖ). У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі БСЖ за лепшую журналісцкую працу. У 2017 годзе – лаўрэатам прэміі БСЖ «Залатое пяро».