03.12.2018
03.12.2018

Універсальнае асяроддзе, або Жыццё без абмежаванняў для людзей з інваліднасцю (+фота)

logo
Навiны
110 071
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Днямі ў Мінску завяршыўся форум «Універсальнае асяроддзе-2018», а таксама першая спецыялізаваная выстава «ПараЭкспа» і выстава для старэйшага пакалення «50 плюс».

На працягу трох дзён праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя рашэнню актуальнай праблемы пабудовы інклюзіўнага грамадства. Вырашаліся пытанні стварэння максімальна камфортных умоў для ўключэння людзей з інваліднасцю ў грамадскае жыццё не праз пабудову асобнай прасторы або грамадскай арганізацыі, а праз фарміраванне адзінага для ўсіх грамадзян даступнага асяроддзя ў розных сферах жыцця: адукацыя, праца, адпачынак і аздараўленне, сфера паслуг.

На першай спецыялізаванай выставе «ПараЭкспа» былі прадэманстраваны сучасныя тэхналогіі і інавацыі, спецыялізаванае абсталяванне, прадукцыя і сэрвіс для рэабілітацыі і адаптацыі людзей з інваліднасцю.

На пляцоўцы «Тэхналогіі магчымасцяў» у рэжыме віртуальнай рэальнасці можна было азнаёміцца з рэабілітацыйным комплексам, пратэзамі і іншымі прыладамі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Паглядзець прэзентацыю мадэлі па арганізацыі кейс-менеджменту пры аказанні медыка-сацыяльных паслуг на даму людзям з дэменцыяй. Даведацца пра новыя тэхналогіі лячэння і рэабілітацыі людзей з мышачнай дыстаніяй, пры якіх ярка выяўлена паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы. Вывучыць медыцынскія і лячэбна-прафілактычныя навінкі ад беларускіх і расійскіх вытворцаў.

Для людзей, чые блізкія пакутуюць ад розных захворванняў, былі праведзены майстар-класы па догляду на даму хворых або маламабільных членаў сям'і. На майстар-класе па аказанні першай дапамогі можна было навучыцца паводзінам у розных крызісных сітуацыях і пры неадкладных станах.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прэзентавала свой мабільны дадатак «Дапамога побач», які дапаможа эфектыўна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення якой-небудзь небяспечнай для жыцця сітуацыі.

Для азнаямлення наведвальнікаў з сацыяльнымі і інфармацыйнымі паслугамі для мэтавых груп насельніцтва інфармацыйны партал Здаровыя людзі быў прадстаўлены як адзін з эфектыўных спосабаў атрымання інфармацыйнай падтрымкі ад вядучых экспертаў Міністэрства аховы здароўя.

Акрамя таго, сумесна з псіхолагамі і арганізатарамі групы падтрымкі пацыентаў з рассеяным склерозам быў праведзены трэнінг для блізкіх і родных «Псіхалагічная падтрымка людзей з рассеяным склерозам».

Вялікай папулярнасцю ў гасцей выставы для старэйшага пакалення «50 плюс» карысталася фітнес-пляцоўка. Можна было ўзяць удзел у майстар-класе па скандынаўскай хадзе і аздараўленчай гімнастыцы.

У зоне для здароўя любы наведвальнік выставы мог прайсці бясплатную кансультацыю псіхолага, тэрапеўта, герыятра, эндакрынолага, выканаць электракардыяграму, вымераць вагу і рост, а таксама вызначыць індэкс масы цела, вымераць артэрыяльны ціск і ціск унутры вачэй, зрабіць скрынінг стану шчытападобнай залозы.

Не засталася па-за ўвагай кансультацыйная зона. Тут адказвалі на пытанні, якія тычацца працаўладкавання, сацыяльнага абслугоўвання, санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення, аказвалі юрыдычную і натарыяльную дапамогу.

Зона майстар-класаў па рукадзеллю і кулінарным лайфхакам зацікавіла многіх жадаючых навучыцца карыстацца карыснымі навыкамі ў побыце.

Увесь час, пакуль праходзілі мерапрыемствы, радавалі гасцей і наведвальнікаў форуму выступленні творчых калектываў.

У зоне бытавога абслугоўвання са зніжкай можна было зрабіць прычоску ці манікюр.

Выстава-форум яшчэ раз прадэманстравала, што кожны чалавек незалежна ад яго стану здароўя або абмежаваных функцыянальных магчымасцяў можа карыстацца навакольнай прасторай без старонняй дапамогі. Цяпер зрабіць свет больш зручным для людзей сталага ўзросту і людзей з інваліднасцю стала магчымым!

Фота – Алеся Лазарава, Таццяна Сівец, Аксана Жураўлёва.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

110 0 71

Журналіст. Радыёвядучая. Вышэйшая адукацыя. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Родам з горада Маладзечна Мінскай вобласці. Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа мастацтваў г.Маладзечна з 1987 па 1998 год. З 2003 года дыпламаваны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя». Праца: усвядомленую працоўную дзейнасць пачала ў 1999 годзе, калі стала пазаштатным карэспандэнтам у «Маладзечанскай газеце» і на радыё «Маладзечна». З 2001 года працавала журналістам і спецыялістам па сувязях з грамадскасцю ў Грамадскім прэс-цэнтры, у прэс-цэнтры УУС Мінаблвыканкама, Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь і журналістам у часопісе «Галоўны бухгалтар» ТАА «Агенцтва Уладзіміра Граўцова». З ліпеня 2003 года – рэдактар Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё. Пасаду адказнага сакратара атрымала ў 2005 годзе ў дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё. Акрамя забеспячэння планава-фінансавай дзейнасці канала «Культура», вядзення справаводства, актыўна займалася журналістыкай. З'яўлялася аўтарам і вядучай многіх музычна-забаўляльных праграм. Займаючы актыўную жыццёвую пазіцыю ў структуры Белтэлерадыёкампаніі, была абрана сябрам рэвізійнай камісіі прафсаюзнай арганізацыі. Са снежня 2017 года – рэдактар аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся рэдактарам сайта газеты «Медыцынскі веснік», журналістам інфармацыйнага партала «Здаровыя людзі» і намеснікам старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі.