29.03.2021
29.03.2021

Усё, што трэба ведаць пра артэрыяльную гіпертэнзію

logo
Здароўе дарослых
0 16
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Артэрыяльная гіпертэнзія – адна з самых частых прычынаў высокай захваральнасці і смяротнасці ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў ва ўсім свеце. Разам з тым, калі трымаць свой артэрыяльны ціск «у рамках», своечасова звяртацца да ўрачоў і выконваць усе іх рэкамендацыі, можна значна знізіць рызыку цяжкіх ускладненняў. Ігнараванне праблемы цягне за сабой развіццё сардэчнай і нырачнай недастатковасці, інфарктаў і інсультаў.

Артэрыяльная гіпертэнзія. Якія паказчыкі ціску небяспечныя.

Артэрыяльная гіпертэнзія ў самым пачатку захворвання можа не даваць пра сябе ведаць, і павышаныя значэнні ціску нярэдка – выпадковая знаходка. Сярод частых сімптомаў хваробы – галаўны боль, галавакружэнні, агульная слабасць, хуткая стамляльнасць, раздражняльнасць, бяссонніца. Пры павышаным артэрыяльным ціску сэрца адчувае перагрузку, яму робіцца цяжэй запампоўваць кроў у сасуды.

Чаму развіваецца артэрыяльная гіпертэнзія? Як вызначыць, што ціск «зашкальвае»? Што трэба рабіць, каб трымаць яго пад кантролем? Чытайце ў нашым дайджэсце карысных артыкулаў інфармацыйнага партала Здаровыя людзі.

Артэрыяльная гіпертэнзія. Прычыны і сімптомы

Асноўным крытэрыем захворвання з'яўляюцца высокія значэнні ціску (як правіла, вышэй за 140/90 мм ртутнага слупка), якія былі зафіксаваныя неаднаразова. Прыкладна 90% усіх выпадкаў хваробы прыпадае на эсэнцыяльную артэрыяльную гіпертэнзію. Гэта самастойнае захворванне, а прырода ўзнікнення да гэтага часу выклікае шмат пытанняў у спецыялістаў.

Артэрыяльная гіпертэнзія . Прыкметы.

Існуе таксама сімптаматычная артэрыяльная гіпертэнзія, якая з'яўляецца ўскладненнем ужо наяўных паталогій – хваробаў эндакрыннай сістэмы (цукровы дыябет і іншыя), нырак, сэрца і сасудаў.

Што ж можа стаць прычынай павышэння значэнняў артэрыяльнага ціску? Справакаваць развіццё артэрыяльнай гіпертэнзіі могуць атэрасклероз, курэнне і злоўжыванне алкаголем, гіпадынамія, залішняя маса цела і атлусценне, стрэсы, трывога, дэпрэсіі і нават залішняе ўжыванне солі.

Падрабязна аб першых прыкметах хваробы і што трэба рабіць, каб яе папярэдзіць, чытайце ў нашым матэрыяле. Даведацца, што неабходна зрабіць, каб нармалізаваць значэнні артэрыяльнага ціску, можна тут.

Стрэс і высокі ціск. Як сабе дапамагчы

Артэрыяльная гіпертэнзія . Калі вінаваты стрэс.

На любую стрэсавую сітуацыю, станоўчую альбо адмоўную, наш арганізм рэагуе павышэннем артэрыяльнага ціску, пачашчэннем пульса, звужэннем крывяносных сасудаў. У здаровага чалавека, калі стрэсавая сітуацыя сыходзіць, ціск, пульс і сасуды прыходзяць у норму. Разам з тым, калі сасуды пашкоджаныя атэрасклерозам, а паказанні на танометры далёкія ад мэтавых значэнняў, артэрыяльны ціск не кантралюецца, падобныя перапады могуць скончыцца гіпертанічным крызам альбо сасудзістай катастрофай.

Чым эмацыянальней чалавек, калі ён любую жыццёвую сітуацыю цяжка перажывае і прымае блізка да сэрца, тым больш ён схільны да артэрыяльнай гіпертэнзіі. Бо яго нервовая сістэма ўвесь час знаходзіцца ў напружанні, ён увесь час трывожыцца і хвалюецца. Калі гэты стан усё доўжыцца, дык могуць з'явіцца так званыя псіхасаматычныя захворванні, калі стан нервовай сістэмы прыводзіць да развіцця структурнай паталогіі (захворванняў). Артэрыяльная гіпертэнзія – яскравы таму прыклад.

Дакладней не бывае. Вымяраем ціск правільна

Вымярэнне артэрыяльнага ціску патрабуе дакладнасці. Дастаткова дапусціць тры памылкі – і хібнасць у значэннях можа скласці да 30 мм ртутнага слупка!

Артэрыяльная гіпертэнзія. Вымяраем ціск правільна.Падчас вымярэння артэрыяльнага ціску ў памяшканні не павінна быць старонніх і раздражняльных гукаў. Сядзець трэба прама, абапёршыся на спінку крэсла. Поза не павiнна дастаўляць дыскамфорт. Руку варта сагнуць у локці на 90 градусаў і размясціць яе на якой-небудзь паверхні, ногі нельга крыжаваць. Перад тым, як пачаць вымяраць ціск, трэба расслабіцца і супакоіцца. Нельга размаўляць і рухацца.

Аб усіх нюансах вымярэння ціску можна даведацца з нашага інтэрв'ю з кардыёлагам.

Гіпертанічны крыз. Першая дапамога

Рэзка падскочыў артэрыяльны ціск? Моцна баліць галава і з'явілася галавакружэнне, пачуццё трывогі і неспакою? Магчыма, гэта гіпертанічны крыз. Ён бывае ўскладнены і няўскладнены, прычым у першым выпадку чалавек з-за высокай рызыкі інфаркту міякарда і парушэння мазгавога кровазвароту мае патрэбу ў неадкладным выкліку хуткай медыцынскай дапамогі і шпіталізацыі.

Што трэба рабіць у падобнай сітуацыі? Як правільна аказаць дапамогу? Чытаем у гэтым матэрыяле.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 16

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».
Глядзіце таксама