05.11.2020
05.11.2020

Увага, конкурс! Малюем эмблему – атрымліваем прыз!

logo
Навiны
0 15
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Шаноўныя сябры! Запрашаем вас узяць удзел у рэспубліканскім конкурсе на стварэнне лепшай эмблемы нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі». Ён ладзіцца у рамках рэалізацыі аднайменнага дзяржаўнага прафілактычнага праекта.

Здаровыя гарады і пасёлкі.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, так і замежныя грамадзяне, а таксама асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, і арганізацыі ўсіх формаў уласнасці. Журы прымаюцца работы як індывідуальныя, так і калектыўныя.

Эмблема можа мець любую графіку пры ўмове, што яна не выкарыстоўвае і не зневажае пол, расу, рэлігію, мараль, культуру, не з’яўляецца парнаграфічнай і г.д.

Свае работы, заяўку, абавязацельства аўтара і суправаджальны ліст (для арганізацый) накіроўвайце на электронную пошту zdorow.rb@rcheph з пазнакай «Конкурс_эмблема_ЗГ» да 29.11.2020 года.

Увага! Усе падрабязнасці – у Палажэнні аб правядзенні конкурсу.

10 лепшых эмблемаў будуць выбраныя журы і апублікаваныя на сайце 24health.by, у газеце «Медыцынскі веснік».

Пераможцаў чакаюць прызы. Ну, а галоўнага пераможцу выберуць наведвальнікі інфармацыйнага партала 24health.by – шляхам галасавання, якое пройдзе тут з 14.12.2020 (з 0.00) да 20.12.2020 (да 23.59).

Вынікі з’явяцца на нашым інфармацыйным партале і ў газеце «Медыцынскі веснік». Сачыце за публікацыямі!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 15