10.01.2018
10.01.2018

У гэтым сезоне беларусы хварэюць на грып і ВРІ радзей, чым у мінулым

logo
Навiны
0 29
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У самым «разгары» эпідэміялагічны сезон і «раскоша» для вострых рэспіраторных інфекцый і грыпу. Разам з тым, са снежня 2017 года выпадкаў такіх інфекцый рэгіструецца значна менш, чым за аналагічны перыяд у мінулым.

Згодна з прагнозам спецыялістаў, традыцыйны рост захворвання варта чакаць у канцы студзеня - пачатку лютага. А вось якім ён будзе, а таксама наколькі эфектыўная вакцынацыя супраць грыпу, журналістам распавялі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (БДМУ).

 
Іна Карабан
Намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя
Захворванне на ВРІ і грып з пачатку снежня знаходзіцца на нізкім узроўні – на 55-66% ніжэй, чым за аналагічны перыяд у мінулым сезоне. Збольшага хварэюць дзеці. Сярод хворых іх налічваецца каля 40-60%. З улікам завяршэння канікул мы чакаем некаторы ўздым захворвання.

Вакцына супраць грыпу дзейнічае?

Штогадовая вакцынацыя супраць грыпу ўжо завяршылася. Прышчэпкі атрымалі 3 млн. 773 тыс. 785 чалавек ці 40,5% насельніцтва Беларусі. Пакуль пра эфектыўнасць сёлетняй кампаніі па імунізацыі меркаваць рана, але вынікі папярэдняй кажуць самі за сябе. У мінулым сезоне, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, менавіта дзякуючы вакцынацыі было папярэджана:

  • каля 145 тыс. выпадкаў грыпу;
  • у тым ліку мінімум 17 тыс. шпіталізацый;
  • і не менш за 400 тыс. зваротаў насельніцтва па амбулаторна паліклінічную дапамогу;

І яшчэ. Прыкладна 200 тыс. чалавек не захварэлі не толькі на грып, але і ВРІ. І таксама дзякуючы дзеянню супрацьгрыпознай вакцыны.

 
Іна Карабан
Намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя
Масавая вакцынацыя прыносіць вынікі. Памяншаецца колькасць цяжкіх выпадкаў захворвання на грып і ўскладненняў, звязаных з ім. Не рэгіструюцца эпідэміі.

Якім будзе эпідэміялагічны сезон 2017-2018?

Як адзначыла кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па грыпе, вядучы навуковы супрацоўнік РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Наталля Грыбкова, з 70-х гадоў мінулага стагоддзя ў эпідэміялагічны перыяд штогод цыркулюе адначасова тры разнавіднасці віруса грыпу: два віруса тыпу А і вірус тыпу В .

У гэтым сезоне на тэрыторыі нашай краіны цыркулююць практычна тыя ж (роднасныя) вірусы, што і ў мінулым. Таму і ўздым захворвання спецыялісты прагназуюць не вышэйшы і не больш цяжкі, чым у 2016-2017 гадах.

 
Наталля Грыбкова
Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па грыпе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіёлагі
У Беларусі зараз спакойнае эпідэміялагічнае становішча. Узровень захворванняў нізкі, выяўляюцца толькі адзінкавыя выпадкі грыпу. Аднак, варта памятаць, што вірус грыпу вельмі зменлівы і нават падчас эпідэміялагічнага сезону могуць узнікаць іншыя яго разнавіднасці. Але, на сёння аналіз сітуацыі на тэрыторыі нашай краіны сведчыць пра тое, што новых варыянтаў вірусаў грыпу няма.

Хто ў групе рызыкі?

Пра тое, што грып – грознае захворванне і можа выклікаць цэлы шэраг цяжкіх ускладненняў, сказана не мала. Таму ў сезон, калі вірусы грыпу актывізуюцца, пільную ўвагу трэба надаваць (а лепш своечасова зрабіць прышчэпку):

  • дзецям, асабліва ў першыя паўгоды жыцця. Дзяцей вакцынуюць супраць грыпу толькі з шасці месяцаў. Таму, у сезон, калі вірусы асабліва актыўныя, бацькам малых варта быць больш асцярожнымі і не грэбаваць правіламі прафілактыкі ВРІ і грыпу;
  • асобам старэйшым за 65 гадоў;
  • людзям, якія маюць хранічныя захворванні (ішэмічная хвароба сэрца, абструктыўная хвароба лёгкіх, бранхіяльная астма, цукровы дыябет, выяўлены атэрасклероз сасудаў і іншыя). Грып часта прыводзіць да іх абвастрэння. А вось для вакцынацыі супраць грыпу хранічныя захворванні – зусім не прычына ад яе адмовіцца, а нагода зрабіць;
  • цяжарным жанчынам (грып можа прывесці да гібелі плоду).
 
Ігар Карпаў
Загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па інфекцыйных хваробах
Калі тэмпература высокая і дрэнна збіваецца ці не збіваецца зусім, няма чаго разважаць, трэба звяртацца да ўрача. Не варта здзяйсняць подзвіг і хадзіць на працу з тэмпературай 39С. Абавязкова трэба выконваць пасцельны рэжым і прымаць прэпараты, які прызначыў урач.

Топ парадаў ад урачоў, каб не захварэць

  1. Падчас сезоннага ўздыму ВРІ і грыпу старайцеся пазбягаць масавага збору людзей;
  2. Пры чханні і кашлі ўлічвайце «рэспіраторны этыкет». Выкарыстоўвайце сурвэтку або прыкрывайце рот тыльным бокам далоні.
  3. Часцей мыйце рукі з мылам. Вірус можа захоўвацца на ручках дзвярэй, парэнчах у транспарце ці, напрыклад, на трубцы тэлефона.
  4. Карысна таксама ўвільгатняць слізістую носа. Гэта можна зрабіць звычайным фізрастворам (0,9%-ы водны раствор хларыду натрыю). Справа ў тым, што «сухая» слізістая насаглоткі – добрае асяроддзе для размнажэння віруса.
  5. Выдатны сродак прафілактыкі – ўмераная фізічная актыўнасць. А вось рэзка пачынаць гартавацца ўрачы не рэкамендуюць. Лішняя нагрузка на імунітэт арганізму зусім непатрэбная. Для загартоўвання самы лепшы час – травень.
  6. Звярніце ўвагу на свой рацыён. Ці збалансаваны ён? Здаровае і правільнае харчаванне – выдатны «спадарожнік» моцнага імунітэту.
  7. Прымаць розныя імунамадулятары спецыялісты не раяць. Іх эфектыўнасць даволі спрэчная. Перавагу лепш аддаць правераным вітамінна-мінеральных комплексам.
  8. Пры першых прыкметах хваробы – заставайцеся дома і выконвайце ўсе рэкамендацыі ўрача.

Будьте здоровы!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 29

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».