28.10.2017
28.10.2017

«У адным вымярэнні». Супраць інсульту

logo
Навiны
0 46
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Дыягназ «інсульт» часта гучыць як прысуд. Часам ён становіцца прычынай гібелі людзей, бывае у самым росквіце гадоў, а часам асуджае чалавека на цяжкую інваліднасць.

Існуюць фактары і рызыкі, што спрыяюць развіццю гэтага захворвання, адмяніць якія чалавек не ў сілах: наяўныя хранічныя захворванні, высокі ціск, праблемы з сасудамі і іншыя. Але і гэта не фінальны акорд. Спецыялісты маюць адзінае меркаванне: папярэдзіць і пазбегнуць інсульту можна.

Летась інсульт перанеслі 32,5 тыс. чалавек. Каля 30% з іх людзі працаздольнага ўзросту.

Інсульт – няшчасце не толькі пажылых людзей. Ён можа напаткаць ў любым узросце. У Беларусі аказанне дапамогі пацыентам з парушэннем мазгавога кровазвароту – на асаблівым кантролі. Бо існуюць сітуацыі, калі пацыент павінен быць дастаўлены ў бальніцу на працягу першых 6 гадзін пасля прыступу (так званае тэрапеўтычнае акно). Менавіта гэтыя каштоўныя гадзіны могуць выратаваць яму жыццё.

 
Сяргей Ліхачоў
Загадчык неўралагічнага аддзела Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі, галоўны пазаштатны спецыяліст па неўралогіі Міністэрства аховы здароўя
За апошнія 10 гадоў у рэспубліцы для якасці аказання дапамогі хворым з вострым парушэннем мазгавога кровазвароту зроблена шмат. Адкрыты спецыялізаваныя аддзяленні для такіх пацыентаў, сфарміраваны адмысловыя брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, рэанімацыйныя аддзяленні «падцягнутыя» да еўрапейскага ўзроўню. Шмат у чым дзякуючы гэтаму сёння мы адзначаем значнае зніжэнне смяротнасці ад мазгавога інсульту.

Разам з тым, толькі намаганняў урачоў у барацьбе з інсультам недастаткова. Менавіта таму Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальны партал пра здаровы лад жыцця «Здаровыя людзі» і кампанія Microlife пачынаюць рэалізацыю маштабнага сацыяльнага праекта «У адным вымярэнні». Спецыялісты пабываюць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Раскажуць пра тое, чаму важна кантраляваць свой артэрыяльны ціск, якія прыкметы будучай хваробы не варта ігнараваць і як правільна аказаць першую дапамогу.

 
Вольга Святліцкая
Кіраўнік партала «Здаровыя людзі»
Мы таксама пачынаем серыю публікацый аб праблеме інсульту. Раскажам пра прычыны захворвання, пра тое, як яго прадухіліць, як арганізавана рэабілітацыя такіх пацыентаў, пра методыкі іх аднаўлення. І гэта яшчэ не ўвесь спектр пытанняў, якія плануецца асвятліць. Акрамя гэтага, на нашым партале можна будзе атрымаць анлайн кансультацыю экспертаў. У буднія дні адказы на пытанні будуць рыхтавацца прыкладна на працягу гадзіны. Адказы запыты, што прыйшлі ў выхадныя дні, апублікуюць у панядзелак.

Як кажуць неўролагі, інсульт – гэта ўскладненне. Ускладненне, што атрымана ў выніку тых ці іншых захворванняў, зняважлівых адносін да свайго здароўя. Але інсульт гэта яшчэ і горкая плата за сумнеўныя «задавальненні» жыцця: курэнне, злоўжыванне алкаголем, адмова ад фізічнай актыўнасці. Аб усіх гэтых фактарах мы падрабязна распавядзём у нашых наступных публікацыях.

 
Таццяна Паўлоўская
Навуковы супрацоўнік неўралагічнага аддзела Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі
Абавязковай карэкцыі патрабуе і такое захворванне, як мігальная арытмія. Яна таксама можа стаць прычынай інсульту. Пры мігальнай арытміі парушаны рытм сэрца. Яно пачынае скарачацца хутчэй. Парушаецца паўнавартаснае кровазабеспячэнне перыферычных органаў і тканак. Павышаецца рызыка ўтварэння тромбаў, якія з токам крыві разносяцца па ўсім арганізме і, як вынік, – мазгавы інсульт.

Як распазнаць інсульт, калі побач няма ўрача? Існуе даволі просты тэст Face Arm Speech Test (твар-рука-маўленне-тэст). Такім чынам, калі вы западозрылі, што ў чалавека развіваецца інсульт:

  • Папрасіце яго ўсміхнуцца альбо рассунуць вусны. Калі куток рота апушчаны – гэта можа быць прыкметай інсульту.
  • Прапануйце яму падняць рукі. У становішчы седзячы – на 90%, у становішчы лежачы – на 45%. Іх досыць патрымаць пяць секунд. Калі чалавек не здольны выканаць гэты тэст, – нагода выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.
  • Спытайце яго пра што-небудзь. Калі ваш суразмоўца пачне блытацца альбо перастаўляць словы, – набірайце 103.

Пры наяўнасці нават адной прыкметы неадкладна выклікайце брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 46

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».