03.04.2023
03.04.2023

Візуальная «дакументацыя» горада. Выстаўку графікі і скетча адкрылі ў прасторы ZAL #2

logo
Беларускі код
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Часцяком беларускае мастацтва характарызуецца грамадствам як традыцыйнае і заканамернае, але ж з гэтым стэрэятыпам можна паспрачацца, прывёўшы да прыкладу вялікую колькасць асоб і праектаў, якія зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё беларускага арт-кірунку і надалі яму асаблівы сэнс.

Абсалютна розныя напрамкі — ад жывапісу да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — развіваюцца ў краіне. Нашы мастакі імкнуцца не толькі да мясцовай папулярызацыі, але і да поспеху на міжнародным мастацкім рынку. І ўсё гэта —цяжкая праца, якая патрабуе адказнага прафесійнага падыходу да кожнага праекта, нават да кожнай уласнай мастацкай работы.

Выстаўка скетчынгу

Сведчаннем развіцця таксама з’яўляецца прэзентацыя гледачу новых адгалінаванняў у мастацтве, пра якія раней не так шмат гаварылі, але гэтыя напрамкі ёсць і яны вартыя ўвагі. Так, напрыклад 31 сакавіка ў у прасторы ZAL #2 (другая зала галерэі «Арт-Беларусь») адкрылі праект графікі і скетчу «Big city life», які яскрава адлюстроўвае нетыповы падыход арганізатараў мастацкіх выставак да падрыхтоўкі экспазіцыі.

Выстаўка скетча 3

Праект «Big city life» прысвечаны шматграннасці гарадскога асяроддзя, яго ўнутраным і знешнім працэсам, а таксама жыхарам, якія з аднаго боку з'яўляюцца сатворцамі, а з другога — прадуктам гэтага асяроддзя.Стварыўшы гарадскую прастору, чалавек даў ёй самастойнае жыццё, спарадзіўшы істоту, якая жыве па ўласных законах і ўжо падпарадкоўвае ім самога чалавека.

Выстаўка скетчу 4

Вялікі горад падобны да плавільнага катла, у якім перамяшаныя культурныя, сацыяльныя, архітэктурныя і іншыя «інгрэдыенты». Шматкампанентнасць гэтая непаўторная і ўнікальная на кожным этапе свайго «плаўлення». Жыццё гарадской прасторы, яе станаўленне і развіццё нібы чароўная метамарфоза, якая адлюстроўвае ўсё, што адбываецца ў соцыуме.

Выстаўку скетчынку 4

На выстаўцы можна ўбачыць графіку і скетчы цікавых беларускіх аўтараў: Ганны Кохан, Веранікі Талецкай, Лізаветы Емяльянавай, Міхаіла Дайлідава, Марыі Сыракваш і Наталлі Язерскай. Кожны з гэтых аўтараў дэманструе сваё ўспрыманне «Вялікага горада» ва ўзаемадзеянні з чалавекам, які адчувае сябе неад'емнай часткай горада, адчуваючы ўрбаністычную адзіноту і сацыяльныя трывогі.

Выстаўка скетчынгу 5

Скетчынг — гэта хуткі малюнак ад рукі. Звычайна скетчамі завуць простыя малюнкі і накіды, якія ствараюцца пры дапамозе алоўкаў і лёгкіх адрывістых дотыкаў паперы. Прафесійныя мастакі робяць скетчы для стварэння правобразаў будучых карцін, а для пачаткоўцаў скетчынг можа стаць выдатным хобі і пачаткам захапляльнага шляху ў свет ілюстрацыі.

Выстаўка скетчынгу 3

— Спецыяльна для гледачоў праекта мы намалявалі лагістыку: вы можаце прайсці па горадзе, абысці яго вакол, — патлумачыла на адкрыцці куратар выстаўкі «Big city life» Кацярына Янкоўская. — Падышоўшы, напрыклад, да работы мастачкі Марыі Сыракваш можна задумацца пра нешта складанае: пра стан чалавека ў гэтым горадзе. Нават асобныя элементы выстаўкі займаюць асаблівую ролю дамоў, пэўных частак горада ў выглядзе вокнаў, таму, спадзяюся, цікава будзе разгадаць кожны знак або элемент нашага гарадскога асяроддзя.

Як тлумачаць арганізатары, адна з цэнтральных тэм у мастацтве зараз – фіксацыя паўсядзённасці, у тым ліку ў «хуткай графіцы», гэта значыць у скетчах. Дарэчы, у скетчынгу не патрабуецца дакладнае капіраванне формы прадметаў. Важнейшае тое, што хуткі малюнак дазваляе зафіксаваць успрыманне мастаком прасторы гарадскога асяроддзя ў пэўным моманце.

Адкрыццё выстаўкі скетчынку. Наталля Шаранговіч і Кацярына Янкоўская

— Насамрэч, незвычайная выстаўка атрымалася, — адзначае першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч. — Магу сказаць, што гэта вельмі добры пачатак фестывалю графікі, які пачнецца ў Палацы мастацтваў 4 красавіка. Калі зайшла сюды, адчула новае дыханне. Моладзь больш востра адчувае, што адбываецца навокал і так яскрава і эмацыйна перадае гэта ў сваіх работах.  Шлях, пракладзены як для гледачоў, так і мастакоў у гэтую залу — дастаткова сімвалічны. Прайшоўшы яго разам, мы можам зразумець, як і кім сябе адчуваем у гэтай гарадской прасторы.

Выстаўка скетчынгу

Адлюстраванне шматграннасці вялікага горада з дапамогай мастацтва — асноўная ідэя праекта. Прадстаўленныя аўтары не проста вывучаюць навакольны свет, яны фіксуюць яго, пакідаючы для нашчадкаў візуальную «дакументацыю»: жыццё горада, яго філасофію, архітэктуру і атмасферу.

Выстаўка скетчынгу 6

Нягледзячы на тое, што скетчынг — гэта лёгкі і просты жанр, якім можа авалодаць практычна кожны, многія мастакі і ілюстратары такім спосабам ствараюць сапраўдныя творы мастацтва. Гэта не проста магчымасць стварыць малюнак на паперы, гэта працэс, у якім многія ілюстратары знаходзяць аддушыну.

Скетчынг

Прысвячэнне майстру. Як асоба Леаніда Шчамялёва аб’яднала Надзею Лівенцаву і Уладзіміра Крываблоцкага?

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.