24.04.2017
24.04.2017

Удар па органах. Шкоднае ўздзеянне алкаголю на чалавека

logo
Хваробы ад А да Я
936 0556
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Аўтар выказвае вялікую ўдзячнасць за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу супрацоўнікам Мінскага гарадскога клінічнага патолагаанатамічнага бюро.

«100 грам – не стоп-кран. Дзёрнеш – не прыпрынішся». У забіяцкай фразе з папулярнага савецкага кінафільма вясёлага менш, чым здаецца на першы погляд. У рэальным жыцці аднойчы «дзёрнутыя» 100 грам могуць пакласці пачатак развіццю незваротных працэсаў. Таму што няма ў арганізме чалавека ніводнага органа, які б не адчуў на сабе таксічнае ўздзеянне этанолу.

алкоголь

Чым больш алкаголю трапляе ўнутр, тым больш магутны ўдар па ўнутраных органах, а сіл супрацьстаяць яму ўсё меней. Статыстыка не хлусіць: жыццё чалавека, залежнага ад алкаголю, не проста так карацейшае за жыццё перакананага непітушчага ў сярэднім на 15-20 гадоў. 60% тых, хто злоўжывае алкаголем, пакутуюць ад розных формаў панкрэатыту. Хваробы СКТ – у кожнага 5-га аматара моцна выпіць. Сухоты рана ці позна развіваюцца ў 15-20% людзей, залежных ад алкаголю. Да кардыяміяпатыі «дапіваюцца» больш за 80% алкаголікаў. Іншыя не менш сур'ёзныя захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы і СКТ падпільноўваюць кожнага 4-га чалавека, які злоўжывае алкаголем, хваробы органаў дыхання – кожнага 20-га.

СКТ

Першымі прымаюць на сябе ўдар алкаголю стрававод і страўнік.

Стрававод пакутуе двойчы: ад прамога ўздзеяння алкаголю на слізістую і ад пякоткі, бо сфінктар паміж страўнікам і страваводам пад уздзеяннем этанолу расслабляецца і змесціва страўніка закідваецца назад у стрававод. На слізістай узнікаюць множныя эрозіі, часам язвы. Хутка развіваецца хранічны эзафагіт (у большай ступені гэта тычыцца мужчын – на эзафагіт пакутуе кожны трэці), страўнікава-страваводны рэфлюкс становіцца пастаянным спадарожнікам. Пасля гэтага нават невялікія дозы любой ежы ці пітва адклікаюцца пачуццём палення, болем пры праходжанні стрававода, адрыжкай. Ад раку стрававода людзі, якія злоўжываюць алкаголем, пакутуюць у 10 разоў часцей за непітушчых.

Мозг

Адным з першых пад удар алкаголю трапляе мозг чалавека. Ужо праз 3 хвіліны пасля ўжывання спірт аказваецца ў клетках галаўнога мозгу. Таксічнае ўздзеянне этанолу на нейроны непазбежна нават пры лёгкай ступені ап'янення. У тым ліку і таму, што кровазабеспячэнне мозгу ў разы вышэй, чым астатніх органаў і тканак. Існуе здагадка, што пры алкагалізме больш пакутуе правае паўшар'е – адсюль ранняя страта крытыкі да колькасці і частаты ўжывання алкаголю.

Сэрца

сердце

Частае і доўгае ўжыванне алкаголю парушае працэсы забеспячэння сэрца важнымі мікраэлементамі і пажыўнымі рэчывамі. А значыць, рана ці позна «матор забарахліць».

Кардыяміяпатыя, захворванне, пры якім парушаецца структура і функцыі сэрца, – біч усіх алкаголікаў. Кожны другі з іх пакутуе на боль у сэрцы, парушэнні сардэчнага рытму і можа назіраць у сябе прыкметы сардэчнай недастатковасці – так выяўляецца алкагольная кардыяміяпатыя. Часцей за ўсё да яе схільныя мужчыны 30-55 гадоў, якія злоўжываюць моцнымі спіртнымі напоямі: гарэлкай, каньяком, віскі…

Печань

Печань – орган-«чысцілішча» ў арганізме чалавека. Прасцей кажучы, яна ачышчае кроў, абясшкоджваючы i пазбаўляючы яе таксінаў і шлакаў.

Алкаголь, трапляючы ў арганізм чалавека, усмоктваецца ў страўнікава-кішэчным тракце – у страўніку, тонкім кішэчніку – і трапляе ў кроў. Прыкладна 10% алкаголю і яго метабалітаў выводзіцца праз ныркі і лёгкія. Такім чынам, печань прымае на сябе ўдар, роўны 90% алкаголю, што спажываецца.

Падстраўнікавая залоза

Падстраўнікавая залоза на рэгулярнае і доўгае ўздзеянне таксічных метабалітаў спірту рэагуе запаленнем – алкагольным панкрэатытам. Пры гэтым ёй абсалютна ўсё роўна, чым яе труцілі: дарагім каньяком, танным «чарнілам», півам або алкагольным сурагатам…

У хваробы ёсць дзве формы: вострая і хранічная.

Лёгкія

легкие

Ніколі не задумваліся, чаму ў горкіх п'яніц голас, як правіла, сіплы?

Падчас ужывання каля 5% метабалітаў алкаголю чалавек папросту выдыхае. Пары спірту пагібельна ўздзейнічаюць на слізістую дыхальных шляхоў і тканку лёгкіх, прыводзячы да адмірання і злушчвання эпітэлію слізістай абалонкі бронхаў і лёгачных альвеол. Бактэрыі і вірусы фактычна бесперашкодна могуць пранікаць у арганізм чалавека. Самая малая прастуда ператвараецца ў зацяжную хваробу, нярэдка з ускладненнямі.

Ныркі

Ныркі фільтруюць і выводзяць з арганізма лішнюю вадкасць, а разам з ёй таксіны і прадукты жыццядзейнасці, у тым ліку тыя, якія ўтварыліся пасля перапрацоўкі алкаголю печанню. Непаладкі ў працы нырак бачныя няўзброеным вокам: апухлыя твары, ацёкі рук і ног, так уласцівыя алкаголікам.

Рэпрадуктыўная сістэма

У траціны людзей, якія хранічна злоўжываюць алкаголем, тым ці іншым чынам праяўляе сябе расстройства рэпрадуктыўнай сістэмы. Прычым тычыцца гэта як мужчын, так і жанчын.

Замест пасляслоўя

Піць ці не піць? Для вас гэта ўсё яшчэ дылема?

Якім бы ні быў ваш выбар, памятайце: задавальненне ад алкаголю занадта прывідна і сумнеўна. Затое наступствы заўсёды выразныя і пэўныя. Яны абавязкова праявяць сябе. Гэта толькі пытанне часу і дозы. Пакуль ёсць час, абараніце сябе. Піце ваду.

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

936 0 556

Журналіст. Вышэйшая адукацыя. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Беларуска. Нарадзілася ў г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела эканомікі газеты «Беларуская ніва», аглядальнікам аддзела пісьмаў, аглядальнікам аддзела сацыяльных праблемаў газеты «Савецкая Беларусь» (зараз – «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»). З 2016 года – карэспандэнт уласны аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З 2000 года з'яўляецца сябрам Беларускага саюза журналістаў (БСЖ). У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі БСЖ за лепшую журналісцкую працу. У 2017 годзе – лаўрэатам прэміі БСЖ «Залатое пяро».
Глядзіце таксама