Пра тое, чаму залішняя маса цела і атлусценне могуць прывесці да развіцця такога сур’ёзнага захворвання, журналісту інфармацыйнага партала Здаровыя людзі распавяла Ала Шапялькевіч, прафесар кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Атлусценне = цукровы дыябет?

Урачы разглядаюць атлусценне ў якасці аднаго з найважнейшых фактараў рызыкі развіцця цукровага дыябету 2 тыпу, асабліва ў спалучэнні са спадчыннай схільнасцю да дыябету, артэрыяльнай гіпертэнзіяй, маларухомым ладам жыцця, нерацыянальным харчаваннем.
ІМЦ = маса цела (кг)/рост (м)2

Напрыклад, рост чалавека 1,65 м, а вага 78 кг. Значыць:
78 / (1,65*1,65) = 28,8
Гэты паказчык рэкамендаваны экспертамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), дзе значэнні:
- менш 18,5 кг/м2 – дэфіцыт масы цела;
- 18,5 – 25 кг/м2 – нармальная маса цела;
- 25 – 30 кг/м2 – залішняя маса цела;
- 30 – 35 кг/м2 – I ступень атлусцення;
- 35-40 кг/м2 – II ступень атлусцення;
- больш за 40 кг/м2 – III ступень атлусцення.

Пры вісцаральным атлусценні вакол унутраных органаў назапашваецца тлушчавая тканка, якая добра забяспечваецца крывёй і вылучае вялікую колькасць біялагічна актыўных рэчываў, так званых «адыпакінаў» (гармонаў тлушчавай тканкі).
Дзеянне гэтых рэчываў прыводзіць да складанага парушэння метабалічных працэсаў: фарміруецца інсулінарэзістэнтнасць (зніжэнне адчувальнасці тканак да інсуліну), парушаецца ліпідны абмен (дысліпідэмія), павышаецца згусальнасць крыві (гіперкаагуляцыя), расце артэрыяльны ціск і г.д. Паступова гэтыя змены ў арганізме прыводзяць да развіцця сардэчна-сасудзістых хвароб, цукровага дыябету 2 тыпу, анкалагічнай паталогіі, захворванняў рэпрадуктыўнай сістэмы.
Тры крокі на шляху да здароўя

Навукоўцамі даказана, што пры зніжэнні масы цела на 10 кг паляпшаюцца ўсе метабалічныя параметры (артэрыяльны ціск, ліпіды, цукар).

Другое. Напоўніце свой дзень прыдатнай для вас фізічнай актыўнасцю. Досыць 30 хвілін у дзень (150 хвілін на тыдзень) звычайнай хады. Для большай эфектыўнасці нагрузку лепей чаргаваць, напрыклад, аэробную (бег, хада) і практыкаванні на расцяжку. Абавязковая ўмова – рэгулярнасць.

І, вядома, ж, пры наяўнасці атлусцення і іншых фактараў рызыкі цукровага дыябету 2 тыпу праверце свой узровень цукру: раніцай нашча з пальца ён не павінен перавышаць 5,5 ммоль/л, на працягу дня – 7,8 ммоль/л.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

