15.05.2018
15.05.2018

Сустракай травень на стылі: новы конкурс для дзяўчат і жанчын!

logo
Навiны
0 79
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Слушна і партал 24health.by аб'яўляе «Стыльны сезон»! Стварыце арыгінальны вобраз, захавайце яго на фота і выйграйце бясплатны макіяж ад профі!

Станьце ўдзельніцай рэспубліканскага фотаконкурсу для дзяўчат і жанчын «Стыльны сезон». Да 21 траўня дашліце сваё фота ў вобразе вядомай жанчыны (актрысы, тэлевядучай, палітыка і г.д.) або выдуманага персанажа з кніг і фільмаў на адрас healthypeoplebel@gmail.com.

Конкурс пройдзе ў дзвюх узроставых катэгорыях - да 18 гадоў і ад 18 гадоў. Журы адбярэ па пяць самых яркіх вобразаў у кожнай катэгорыі. Пераможцаў з 21 па 28 траўня вызначаць чытачы 24health.by падчас анлайн-галасавання на сайце.

На конкурс прымаюць толькі арыгінальныя аўтарскія работы!

Патрабаванні да фота:

  • памер не менш за 1 Мб;
  • партрэт у поўны рост альбо да пояса.

У лісце пазначце вашы прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам), ваша месца працы ці вучобы, пашпартныя дадзеныя (кім, калі выдадзены пашпарт, асабісты нумар), хатні адрас і кантактны тэлефон.

Пераможцы атрымаюць бясплатны вечаровы макіяж, парады па прычосцы і фотасесію ў вобразе ад Марыны Саламахі, візажыста міжнароднага ўзроўню (М.А.А.Р., Paris), майстра па стварэнні вясельных і вячэрніх прычосак, кіраўніцы Школы прыгажосці «Сам сабе візажыст».  

Пераходзьце на яркі бок!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 79