
Як гэта зрабіць, журналісту інфармацыйнага партала Здаровыя людзі распавяла наш эксперт – Алена Каян.
Не бойцеся прызнацца ў слабасці. Бойцеся перагнуць палку
Перш за ўсё, неабходна дакладна зразумець: няма нічога саромнага ў тым, каб прызнацца ў сваім псіхалагічным і душэўным дыскамфорце пасля нараджэння дзіцяці, звярнуцца па кваліфікаваную дапамогу да ўрача. Менавіта стыгма ў адносінах да псіхіятрычнай дапамогі, якая захоўваецца ў нашым грамадстве дагэтуль, служыць галоўнай перашкодай для адэкватнай дапамогі жанчынам, якія маюць у ёй патрэбу.
Між тым, жанчыне трэба і можна дапамагчы
Калі пасляродавая дэпрэсія працякае ў лёгкай форме, дэпрэсіўны эпізод заканчваецца праз 2-3 месяцы. Дапамога спецыяліста ў такім выпадку можа і не спатрэбіцца. Шмат у чым спрыяльны зыход без умяшання звонку залежыць ад асобасных асаблівасцяў жанчыны. У прыватнасці, калі яна мае добрыя копінг-стратэгіі (уменне выкарыстоўваць розныя прыёмы і спосабы, каб справіцца з цяжкімі, стрэсавымі сітуацыямі), уключае ўнутраныя рэсурсы і арганізуе прастору вакол сябе. Іншымі словамі, жанчына ўсімі даступнымі спосабамі адаптуецца да новай для яе сітуацыі, рытму і ладу жыцця: не саромеецца прасіць аб дапамозе ў блізкіх, дэлегаваць ім частку абавязкаў па дому ці догляду нованароджанага, умее абстрагавацца ад стэрэатыпаў, якія навязваюцца грамадствам.

Муж, які разумее і дапамагае, – залаты білет для жанчыны, схільнай да пасляродавай дэпрэсіі. Чым больш ён бярэ ўдзел у клопатах аб нованароджаным, тым лягчэй жанчыне. Не столькі ў фізічным плане, колькі ў псіхалагічным. Яна такім чынам атрымлівае пацвярджэнне, што ёсць з кім падзяліць адказнасць за дзіця, а не несці яе аднаасобна.
Асаблівае значэнне мае здольнасць мужчыны кантэйнаваць эмоцыі жанчыны, г.зн. вытрымліваць яе эмацыянальны стан. Па першым часе пасля родаў яна не можа, як і раней, непадзельна належацьмужу, быць такой жа ўважлівай і сэксуальнай. Добра, калі мужчына гэта разумее. Яго задача – даць жанчыне час адаптавацца да новай ролі і адаптавацца самому.
Найбольш эфектыўны спосаб – даваць ёй і сабе магчымасць выгаварыцца, разумець і прымаць эмацыянальны стан, не прад’яўляць завышаныя патрабаванні і прэтэнзіі («хачу, каб усё было, як раней» – як раней усё роўна ўжо не будзе), не збіраць крыўды і недаказанасці. У такім выпадку літаральна за пару-тройку месяцаў сямейная сістэма прыйдзе ў норму, а жанчына з вялікай доляй верагоднасці верне сабе душэўны камфорт і псіхалагічную раўнавагу.
Аднак усё гэта справядліва ў адносінах да лёгкай формы дэпрэсіі. Калі прыкметы пасляродавай дэпрэсіі захоўваюцца даўжэй за месяц-два альбо маюць значную выяўленасць, актуальна гаварыць пра сярэднюю і цяжкую ступені расстройства, вызначыць якія можа толькі спецыяліст – псіхатэрапеўт ці псіхіятр. Па адэкватную дапамогу жанчына можа звярнуцца да псіхатэрапеўта ў паліклініку па месцы жыхарства, у любы медыцынскі цэнтр, дзе аказваюцца спецыялізаваныя псіхатэрапеўтычныя паслугі, ліцэнзаваныя Міністэрствам аховы здароўя. Дапамогу можна атрымаць таксама ананімна і на платнай аснове.
- забяспечыць ёй, наколькі гэта магчыма, паўнавартасны сон, рацыянальнае харчаванне, час «для сябе», узяўшы частку абавязкаў па дому і догляду дзіцяці;
- даваць магчымасць жанчыне выгаварыцца, умець слухаць і чуць яе;
- не прад’яўляць да яе завышаных патрабаванняў у сувязі з новай для яе роляй, не культываваць вобраз ідэальнай маці, як адзіна правільны і магчымы;
- праяўляць шчырыя спагаду і зацікаўленасць у эмацыянальным стане жанчыны;
- па магчымасці не пакідаць яе адну, хаця б у першыя месяцы пасля родаў. Менавіта ў гэты час жанчына найбольш эмацыянальна і псіхалагічна ўразлівая. Але часта для здабыцця душэўнай раўнавагі ёй неабходна ведаць і адчуваць падтрымку блізкіх: не бойся, мы побач, мы справімся, бо мы ўсе можам. Мы – галоўнае слова;
- калі ўсе вышэйпералічаныя спосабы не прыносяць жанчыне палёгкі, не паварочваюць яе настрой і паводзіны ў пазітыўнае рэчышча, неабходна мякка, але настойліва прапанаваць ёй дапамогу кваліфікаванага ўрача.
Важна памятаць: здаровая маці – шчаслівы малыш.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.