29.11.2017
29.11.2017

Выбар метаду пластыкі грудзей і імплантата

logo
Здароўе дарослых
0 21
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Адважыліся зрабіць мамапластыку? Тады самы час выбіраць методыку і від імплантата. Якія спосабы правядзення пластыкі грудзей не падыходзяць будучым маці і выключаюць грудное кармленне? На які від імплантатаў вытворцы даюць пажыццёвую гарантыю? У якім выпадку памер грудзей можна павялічыць альбо паменшыць пасля аперацыі?

Пра ўсе нюансы Слушна распавялі доктар медыцынскіх навук, загадчыца лабараторыі рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі і анкамамалогіі «Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М.М. Аляксандрава» Яўгенія Шапавал і пластычны хірургАлег Стасевіч.

 

Выбар методыкі мамапластыкі

Выбар метаду пластыкі грудзей і імплантата

Існуе некалькі варыянтаў аднаўленчай хірургіі грудзей. Аптымальны і найбольш ашчадны для пацыенткі – выкарыстанне імплантатаў малочных залоз. Аднак гэтая аперацыя магчымая пры наяўнасці пэўных умоў і адсутнасці супрацьпаказанняў.

Змененыя  падчас агрэсіўнай прамянёвай тэрапіі тканкі пацыенткі не заўсёды дазваляюць выкарыстоўваць імплантат. У гэтым выпадку выконваецца аднаўленне грудзей пры дапамозе ўласных тканак – размешчаных побач з ложам выдаленай малочнай залозы цягліц і скурнага покрыва.

Яўгенія Шапавал
Доктар медыцынскіх навук, загадчыца лабараторыі рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі і анкамамалогіі «Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М.М. Аляксандрава»
Калі цягам папярэдняй мастэктаміі (заўв. – хірургічная аперацыя па выдаленні малочнай залозы) выдалена значная колькасць тканкі (у тым ліку скуры), то спачатку мэтазгодна выкарыстоўваць часовы экспандар. Ён падрыхтуе тканкі да ўстаноўцы пастаяннага імплантата. Такая двухэтапнасць хоць і не заўсёды па душы пацыенткам, але часта дае найбольш прагназуемыя вынікі.

ДАВЕДКА: экспандар пры мамапластыцы – часовы пратэз з магчымасцю змены аб'ёму (сіліконавы балон, які паступова напаўняюць фізіялагічным растворам). Ён пакрысе стварае прастору неабходнай формы і памеру, якую пазней зойме пастаянны пратэз малочнай залозы. Падобны «пашыральнік» спецыялісты могуць увесці падчас мастэктаміі, альбо пазней (у выпадку адтэрмінаванай рэканструкцыі).

Метады выканання аперацыі

Метады выканання аперацыі

Існуе некалькі спосабаў правядзення мамапластыкі, адрозніваюцца яны месцам правядзення разрэзу тканак для ўстаноўкі імплантата:

  1. Праз калясасковую зону (перыарэалярны разрэз). Дадзены метад прадугледжвае выкананне сячэння па мяжы арэола саскоў, што робіць шво практычна незаўважным. Аднак гэты метад не падыходзіць жанчынам, якія плануюць грудное кармленне. Бо пры такім сячэнні магчыма пашкоджанне нервовых валокнаў, якія ўдзельнічаюць у рэфлекторнай дузе, што забяспечвае працэсы выпрацоўкі малака. Асабліва гэта актуальна для выпадкаў, калі падчас аперацыі сасок быў перанесены на новае месца.
  2. Уздоўж зморшчыны пад грудзьмі (інфрамаммарны разрэз). Гэты метад зручны для хірурга і таксама пакідае адносна непрыкметнае шво (калі ў пацыенткі малочная залоза памеру С ці D). Гэты метад падыходзіць будучым мамам, якія плануюць грудное кармленне.
  3. Праз падпахавую ўпадзіну (трансаксілярны разрэз). Найбольш прагрэсіўны і найменш траўматычны метад з вялікай колькасцю пераваг. Невялікі памер сячэння скарачае перыяд рэабілітацыі, імплантат усталёўваецца пад грудную цягліцу і пратэз добра фіксуецца, што памяншае рызыку яго зрушэння ў будучым. Вялікі плюс і ў тым, што пры аперацыі не закранаюцца тканкі малочнай залозы, а значыць, яна таксама падыходзіць жанчынам, якія плануюць цяжарнасць ці грудное гадаванне. Перыяд рэабілітацыі ў гэтым выпадку невялікі, складае ад 10 да 14 дзён.

Калі мамапластыцы папярэднічала аднабаковая мастэктамія (выдаленне малочнай залозы), то ў жанчыны яшчэ застаецца магчымасць груднога гадавання. Пры двухбаковай мастэктаміі гэта немагчыма.

Як выбраць імплантат?

як выбраць метад і від імплантата грудзей

Алег Стасевіч
Пластычны хірург
Імплантаты малочнай залозы падбіраюцца індывідуальна. Выкарыстоўваючы аднолькавыя імпланты ў розных пацыентак, зразумела, атрымліваем зусім розныя вынікі. Многія пацыенткі пры звароце кажуць: «Хачу такія ж імплантаты, як у маёй сяброўкі! Бо ў яе вельмі прыгожая грудзі! » Цалкам некарэктнае параўнанне. Даводзіцца цярпліва тлумачыць чаму…

Пры выбары імплантата спецыялісты ўлічваюць індывідуальныя асаблівасці кожнай жанчыны:

  • памер грудзей;
  • форма грудной клеткі;
  • стан скуры і падскурна-тлушчавай клятчаткі.

Згодна з беларускім заканадаўствам, сіліконавыя імплантаты (і іншыя вырабы медыцынскага прызначэння) праходзяць працэдуру абавязковай рэгістрацыі ў Міністэрстве аховы здароўя. Выкарыстанне для мамапластыкі іншых пратэзаў супрацьзаконна.

Чым адрозніваюцца імплантаты акрамя памеру?

  • Складам напаўняльніка

У сучаснай пластычнай хірургіі часцей за ўсё выкарыстоўваюцца 2 віды імплантатаў – солевыя і сіліконавыя. Абодва складаюцца з абалонкі і напаўняльніка (сіліконавы гель альбо фізіялагічны раствор).

 Солевыя імплантаты больш мяккія навобмацак і каштуюць танней, для іх устаноўкі робяць разрэзы меншага памеру, чым для сіліконавых. Памер падобных імплантатаў карэктуецца пасля аперацыі (урач пры дапамозе шпрыца можа дадаваць альбо адпампоўваць вадкасць). Яшчэ адна перавага – солевы раствор бясшкодны і лёгка засвойваецца арганізмам, а пры прарыве жанчына хутка заўважыць змяненне памеру грудзей. Але падобныя пратэзы маюць і істотныя мінусы – яны схільныя да ўтварэння «зморшчын», а таксама могуць «булькаць».

 Сіліконавыя імплантаты адрозніваюцца па шчыльнасці геля і могуць быць як пругкімі, так і мяккімі навобмацак. Важна, што ў сучасных эндапратэзах выкарыстоўваюць кагезіўны (глейкі) гель, таму пры прарыве абалонкі імпланта ён не будзе выцякаць. Праўда, вядучыя сусветныя вытворцы даюць пажыццёвую гарантыю на трываласць сваіх вырабаў.

Сілікагелевыя імплантаты (біяімплантаты) утрымліваюць гідрагель на аснове прыроднага палімера – карбаксіметылцэлюлозы. Яны былі распрацаваны для таго, каб паменшыць вагу пратэза і прадухіліць апушчэнне грудзей (мастаптоз). Мінусы падобных імплантатаў – пры пашкоджанні абалонкі гідрагель выцякае з паражніны імплантата. Таксама падобныя эндапратэзы паступова губляюць свой аб'ём з-за прасочвання вадкасці праз сценку.

  • Формай імплантата

Найбольш часта выкарыстоўваюцца імплантаты двух формаў – круглыя (сферычныя, прымяняюцца для надання аб'ёму верхняй частцы малочнай залозы) і анатамічныя (у форме кроплі, надаюць грудзям натуральную форму).

  • Характарам паверхні

У сучаснай хірургіі выкарыстоўваюцца імплантаты трох відаў:

  • гладкія;
  • тэкстураваных (маюць няроўнасці і варсінкі, якія абараняюць імпланты ад дэфармацыі спалучальнатканкавай капсулай);
  • з губчатай паверхняй (яна дазваляе знізіць верагоднасць зрушэння імплантата, бо як злучальная тканка прарастае ў структуру абалонкі).

Як трэба рыхтавацца да мамапластыцы, як праходзіць сама аперацыя і што трэба ведаць пра аднаўленне чытайце тут >>>

https://bel.24health.by/podgotovka-k-mammoplastike-i-vosstanovlenie-posle-operacii/

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 21

Глядзіце таксама