24.08.2020
24.08.2020

Вывіх. Як дапамагчы і не нашкодзіць

logo
Неадкладная дапамога
0 51
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Вывіх сустава – закрытая траўма, якую лёгка атрымаць пры няўдалым падзенні, моцным рыўку ці нават рэзкім руху. Пры гэтым адбываецца частковае альбо поўнае зрушэнне касцей сустава.

Найбольш уразлівымі лічацца плечавыя і сківічныя суставы, суставы пальцаў кісцяў рук, радзей – локцевыя і тазавыя. Вывіх можа быць ускладнены пашкоджаннем сухажылляў, мышцаў, сасудаў, нервовых канчаткаў і косці.

Па сімптаматыцы вывіх сустава нярэдка можна прыняць за закрыты пералом косці. Аднак, у траўмаў ёсць адметныя асаблівасці. Іх неабходна браць пад увагу, паколькі ад гэтага залежыць алгарытм аказання даўрачэбнай дапамогі пацярпеламу. Наш пастаянны эксперт, загадчык траўматалагічнага аддзялення 2-й Цэнтральнай раённай паліклінікі Фрунзенскага раёна г.Мінска Віктар Комар распавёў, як адрозніць вывіх ад пералому і як правільна аказаць першую дапамогу.

Сімптомы вывіху

Вывих сустава. Першая медыцынская дапамога.

Асноўныя прыкметы вывіху сустава шмат у чым падобныя да агульных сімптомаў пералому:

  • рэзкі моцны боль;
  • дэфармацыя, ненатуральнае становішча канечнасці менавіта ў вобласці сустава;
  • рэзкае абмежаванне рухаў;
  • магчымыя прыпухласць, ацёк, пачырваненне ці, наадварот, залішняя бледнасць твару скуры ў вобласці пашкоджанага сустава.

Звярніце ўвагу:

Пры пераломе канечнасць можа захоўваць нармальную рухальную актыўнасць у суставе. Пры вывіху рухі ў суставе характарызуюцца як «хістальныя», у той жа час сам сустаў застаецца нерухомым. Гэтым тлумачыцца адна з адметных прыкметаў вывіху: вымушанае становішча канечнасці. Гэта значыць, вярнуць руку ці нагу ў натуральнае становішча не ўяўляецца магчымым з-за нерухомасці сустава.

Яшчэ адна асаблівасць, характэрная менавіта для вывіху сустава: адсутнасць крэпітацыі (храбусцення) у вобласці траўмы. Непасрэдна ў момант вывіху можа адзначацца так званы сімптом шчаўчку. Але часцей за ўсё на фоне рэзкага болю і дыскамфорту ён застаецца незаўважаным.

Вывих сустава. Болевы синдром.

 
Віктар Комар
Загадчык траўматалагічнага аддзялення 2-й Цэнтральнай раённай паліклінікі Фрунзенскага раёна г.Мінска
Раней сімптом шчаўчку выкарыстоўваўся як адзін з дыягнастычных метадаў пры дысплазіі (недаразвіцці суставаў). Але пры падазрэнні на вывіх настойліва рэкамендую ўстрымацца ад такой «самадыягностыкі»: гэта ў разы павялічвае рызыку траўмавання сустава і навакольных тканак.

Першая дапамога пры вывіху

Вывих сустава. Прыкласци холад.

Правілы першай дапамогі пры вывіху не маюць на ўвазе пэўных актыўных мераў, падкрэслівае наш эксперт. Асноўная дапамога можа быць аказаная толькі кваліфікаванымі траўматолагамі альбо хірургамі ў стацыянарных умовах клінікі.

Усё, што можна зрабіць да прыезду брыгады хуткай дапамогі, гэта:

  • забяспечыць пашкоджанаму суставу поўны спакой;
  • зафіксаваць канечнасць: накласці шыну альбо павязку. Прычым фіксаваць канечнасць неабходна ў зручным для пацярпелага становішчы. Г.зн. пры вывіху сківіцы не варта спрабаваць гвалтоўна закрыць рот: акрамя таго, што часцяком фізічна немагчыма гэта зрабіць, падобныя дзеянні выклікаюць у пацярпелага моцны болевы сіндром і пакуты. Калі, скажам, рука, апушчаная ўніз, дастаўляе меншы дыскамфорт пацярпеламу, яе варта пакінуць у такім становішчы і не спрабаваць падняць, каб падвязаць на «хустку». Калі зручна сагнуць у локці і падвязаць, значыць, варта зрабіць менавіта так. Падвязаць руку можна, скарыстаўшыся шырокім бінтам альбо падручнымі сродкамі: хусткай, кашуляй, кавалкам тканіны;
  • прыкласці на вобласць сустава холад, папярэдне загарнуўшы ў тканіну.

Ні ў якім разе вывіх нельга ўпраўляць самастойна!

 
Віктар Комар
Загадчык траўматалагічнага аддзялення 2-й Цэнтральнай раённай паліклінікі Фрунзенскага раёна г.Мінска
Падкрэслю: сімптомы вывіху і пералому шмат у чым падобныя. У некаторых выпадках дакладна дыягнаставаць вывіх можна толькі з дапамогай рэнтгенаграфіі. Пры гэтым самастойнае ўпраўленне вывіху цягне за сабой яшчэ большае пашкоджанне сустава і навакольных тканак, сухажылляў, крывяносных сасудаў, нерваў. Аддаленымі наступствамі такой «дапамогі» могуць быць хранічны боль, абмежаванне рухомасці ў пацярпелым суставе. Упраўленне павінна адбывацца пад мясцовым альбо агульным абязбольваннем, калі мышцы цалкам расслабленыя. Да таго ж, існуе мноства методык упраўлення вывіху – у залежнасці ад таго, які сустаў пашкоджаны. Менавіта таму такія маніпуляцыі павінны рабіцца толькі ў клініцы і толькі кваліфікаванымі спецыялістамі.

Вывих сустава. Першая медыцынская дапамога.

Важна памятаць: вывіх – траўма, якая не праходзіць і не «гоіцца» самастойна. Галоўны прынцып аказання першай дапамогі ў тым, што чым хутчэй вы звернецеся па дапамогу да ўрача, тым меней верагоднасць ускладненняў і аддаленых негатыўных наступстваў атрыманай траўмы.

https://bel.24health.by/nebyaspechnyya-simptomy-peralomau-shto-rabic-da-kago-zvyartacca-pa-dapamogu/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 51

Журналіст. Вышэйшая адукацыя. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Беларуска. Нарадзілася ў г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела эканомікі газеты «Беларуская ніва», аглядальнікам аддзела пісьмаў, аглядальнікам аддзела сацыяльных праблемаў газеты «Савецкая Беларусь» (зараз – «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»). З 2016 года – карэспандэнт уласны аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З 2000 года з'яўляецца сябрам Беларускага саюза журналістаў (БСЖ). У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі БСЖ за лепшую журналісцкую працу. У 2017 годзе – лаўрэатам прэміі БСЖ «Залатое пяро».
Глядзіце таксама