01.04.2023
01.04.2023

WOK локшына. Хуткі рэцэпт з соусам і гароднінай

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Сярод страў хуткага прыгатавання годнае месца займае вок локшына. Гэтая кулінарная страва была вядома больш за дзве тысячы гадоў таму. Прадукт першапачаткова быў уключаны ў рацыён беднякоў, якія замянялі локшынай пшаніцу, рыс, бабы.

Адносіцца локшына да макаронных вырабаў з пшанічнай мукі. Доўгі час яна лічылася ежай беднякоў і хутка ўвайшла ў рацыён гараджан дзякуючы хуткасці і прастаце прыгатавання.

Гатуюць страву з розных гатункаў мукі:

  • соевай
  • пшанічнай
  • рысавай
  • кукурузнай
  • грачанай

У аснове шматлікіх азіяцкіх страў выкарыстоўваюць вермішэль такога класа. Яна спалучаецца з пікантнымі запраўкамі, духмянымі соусамі, заправамі, марынаванай гароднінай.

Падаюць сёння локшыну вок у многіх рэстаранах, а таксама страва сустракаецца ў меню іншых краін. Вок абсмажваюць разам з іншымі інгрэдыентамі на вялікім агні, паступова дадаючы неабходную гародніну.

Перавагі локшыны

Вок з гароднінай

Сёння вок локшына стала сапраўднай інтэрнацыянальнай стравай. Гатуецца страва ва ўсходнім стылі і запраўляецца спецыяльнымі спецыямі. Пры гэтым выконваюцца найлепшыя традыцыі, якія перадаюць кітайцы з пакалення ў пакаленне.

Дзякуючы хуткаму гатаванню і выкарыстанню дастатковай колькасці алею, захоўваецца значная колькасць антыаксідантаў, фалійная і пантатэнавая кіслоты, тыямін, холін. Страва атрымліваецца каларыйнай, але змяшчае павольныя вугляводы, якія засвойваюцца арганізмам без асаблівай шкоды.

Блогер Святлана Карніцкая прапануе нам прыгатаваць разам з ёй вок з гароднінай і соусам. Працэс не зойме шмат часу, але ад выніку вы абавязкова атрымаеце асалоду.

— Што такое ВОК? — пытае Святлана Карніцкая. — Насамрэч гэта круглая глыбокая кітайская патэльня з выпуклым дном маленькага дыяметра. Ежа ВОК — прыгатаваная асаблівым чынам локшына ці рыс розных гатункаў, дапоўненыя інгрэдыентамі ва ўсходнім стылі. Страва прыйшла да нас з кітайскай кухні. ВОК гатуецца хутка, таму мне падабаецца гэты рэцэпт. Можна выкарыстоўваць замест локшыны рыс ці звычайныя спагецці. Самае галоўнае, што надае асаблівы смак гэтай страве — соус, локшына і кунжут.

Інгрэдыенты на 2-3 порцыі

Інгрэдыенты да локшыны вок

  • Локшына грачаная (можна выкарыстоўваць спагецці, фунчозу) — 100 г
  • Філе курынае — 200 г
  • Шампіньёны — 4-5 штук
  • Цыбуля — трэць цыбуліны па гусце
  • Морква — 1 штука (невялікая)
  • Фасоль чырвоная (кансерваваная) — 50 - 70 г
  • Струковая фасоля — 50-100 г
  • Соус тэрыякі — па гусце

Спосаб прыгатавання

Наразаем філе курыцы (200 г) дзелькамі ўздоўж, лепш танчэй. Солім і дадаем заправу: перац молаты, папрыку, часнок грануляваны па гусце. Трохі сланечнікавага алею. Змешваем і кладзем на разагрэтую патэльню з маслам. Абсмажваем на высокім агні з двух бакоў на працягу 5 хвілін.

Курыца на патэльні

 

Наразаем тонка 4-5 шампіньёнаў.

Шампіньёны

Кладзём іх да курыцы на патэльню. Дадаем крыху алею расліннага. Смажым на высокім агні, змешваючы лапаткай.

Абсмажваем курыцу

Наразаем траціну цыбуліны, можна і квадрацікамі, і саломкай. Паўколы надаюць страве незвычайны выгляд.

Нарэзаць паўколы цыбулі

Дадаем  цыбулю да курыцы і грыбоў. Абсмажваем, пры неабходнасці дадаём раслінны алей. Аўтар абсмажвала інгрэдыенты без вечка на патэльні.

Дадаём цыбулю да курыцы

Наразаем моркву (адну невялікую) брусочкамі ці саломкай.

Дадаем моркву брусочкамі

Дадаем моркву да курыцы, грыбоў і цыбулі. Абсмажваем, пры неабходнасці, дадаючы раслінны алей. Прыкладна 4-5 хвілін.

Дадаем моркву да фасолі

Дадаем чырвоную фасолю (50-70 г), струковую фасолю (50-100 г) па гусце, накрываем вечкам і абсмажваем яшчэ хвілін 7-10, перыядычна змешваючы лапаткай.

Дадаём фасолю

Дадаем карыху падліўкі терыякі і тушым пад вечкам пару хвілін.

Дадаём соус тэрыяке

У гэты час кіпяцім ваду. Як закіпела, пасолім і дадаем грачаную локшыну 100 г. Праз 3 хвіліны дадаем трохі халоднай вады і чакаем, калі вада закіпіць.

Вок з грачанай локшынай

Калі локшына гатовая, зліваем ваду і дадаем яе да курыцы з гароднінай.

Дадаём лошыну да гародніны

Змешваем і кладзем у талерку, зверху пасыпаем кунжутам (можна і чорным, і белым) і дадаем трохі соуса терыякі.

Вок з локшынай тэрыяке

Гатова! Смачна есці!

https://bel.24health.by/kali-ne-zhadaece-nabyvac-fast-fud-u-vytvorcau-xatnyaya-shaurma-dlya-usyoj-syami/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.