10.06.2022
10.06.2022

Хатні хлеб. Падборка простых і арыгінальных рэцэптаў

logo
Рэцэпты
0 62
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Прапануем тэму свежага хатняга хлеба! У многіх сем'ях захавалася традыцыя прыгатавання гэтай духмянай выпечкі. Хлеб на заквасцы, цэльназернавы, вясковы, часночны і таматавы — нічым не здзівіць нашых гаспадынь. А як парадуюцца хатнія такому пачастунку!

Прынята лічыць, што самы першы хлеб гатавалі яшчэ ў каменным стагоддзі па найболей прымітыўным рэцэпце у выглядзе грубых і плоскіх аладак з варанага збожжа.

Хатні хлеб

Рэцэпты былі ў кожнай сям'і свае, і перадаваліся яны з пакалення ў пакаленне, але агульны прынцып быў адзіным: з цеста, якое паднялася, каталі хлябы і пяклі ў добра пратопленай печцы. Частку цеста пакідалі для закваскі новай порцыі цеста, каб затым працэс можна было паўтарыць. Гатоўнасць вырабу правяралі па гуку, які яно выдавала.

Гарбузовы хлеб

Сёння хатні хлеб пякуць прасцей. Блогерка з Бешанковіч Настасся Мясаедава (@family_miss) прапануе чытачам некалькі арыгінальных і простых рэцэптў:

Бананавы хлеб

Бананавы хлеб

Інгрэдыенты

  • Бананы 400 гр (без скуркі гэта прыкладна 4 банана), плюс адзін на ўпрыгожванне
  • 2 шклянкі мукі - 300 гр (тут пшанічная цэльназернавая)
  • 70 гр цукру
  • Сода 1 г. л
  • Раслінны алей 70-80 мл

Спосаб прыгатавання

Бананы здрабніць відэльцам або блэндэрам.

Дадаць усе інгрэдыенты і добра размяшаць.

Бананавы хлеб 2

Перакласці цеста ў форму. Калі форма сіліконавая, то змазваць не трэба. Калі іншая — змазаць алеем або заслаць пергаментам.

Выпякаць у разагрэтай духоўцы пры 180 С прыкладна 40 мін. Правярайце гатовасць калыпком. Калі на ім не застаецца мокрага цеста, значыць усё гатова.

Муку лепш выкарыстоўваць пшанічную цэльназернавую. Калі карыстаецеся вышэйшага гатунку, то дадавайце паступова. Цеста павінна быць вельмі густое і трымацца на лыжцы.

КБЖВ на 100 гр гатовага прадукта без уліку цукру: 303/6/13/39.

Хлеб без мукі за 4 хвіліны

Хлеб без мукі

Інгрэдыенты

  •  35 гр аўсянкі
  • 50 мл кефіру
  • 1 яйка
  • Соль
  • Дробка соды

Спосаб прыгатавання

Усе інгрэдыенты ўзбіць блэндэрам, каб аўсянка добра здрабнілася.

Пераліць у любую ёмістасць, якая падыходзіць для мікрахвалёўкі.

Несалодкія начынкі для бліноў: лепшыя рэцэпты

Гатаваць у мікрахвалевай печы пры магутнасці 800Вт 3 хвіліны. Даць астыць і выняць з формы.

Хлеб у мікрахвалевай печы

Хлеб у мікрахвалёвай печы

Інгрэдыенты

  •  1 ст л з горкай цэльназернавой мукі
  • 1 яйка
  • 3 ст л кефіру
  • 1/3 г л соды
  • Соль
  • Любімыя спецыі
  • Кунжутныя семечкі

Спосаб прыгатавання

У кефір дадаць соду, змяшаць да з'яўлення рэакцыі ў выглядзе бурбалак.

Дадаць усе астатнія інгрэдыенты.

Змазаць талерку кропляй алею, пераліць цеста.

Рыхтаваць у мікрахвалёўцы на магутнасці 800Вт 3 хвіліны.

Даць хлебу астыць, потым дастаць з талеркі.

КБЖВ на 100 гр: 135 /7/5/14.

Бесдражджавы хлеб

Хатні бездражджавы хлеб

 Інгрэдыенты

  • Мука пшанічная цэльназернавая — 350-450 гр
  • Кефір 400 гр
  • Яйка
  • Разрыхляльнік 10 гр (або 1 ч л соды)
  • Соль, спецыі
  • Насенне па гусце (у аўтара кунжутныя)

Спосаб прыгатавання

Злучаем усе інгрэдыенты, паступова дадаём муку. Вымешваем цеста. Яно будзе ліпнуць да рук!

Змазваем рукі раслінным алеем і фарміруем буханку хлеба!

Робім надрэзы для прыгажосці і пасыпаем семечкамі! Выкладваем на паперу для выпечкі або на сіліконавы кілімок.

Адпраўляем у разагрэтую на 180 ° С духоўку на 35-40 хвілін. Правяраем гатоўнасць калыпком.

КБЖУ на 100 гр: 156/7/3/6.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 62

Глядзіце таксама