29.04.2017
29.04.2017

Худзеем без праблем. Як скінуць вагу пры дапамозе звычайнай талеркі

logo
Здароўе дарослых
0 80
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Як схуднець лёгка і хутка? Самым простым адказам на гэтае пытанне, вядома, стане «сесці на строгую дыету». Толькі вось вытрымаць яе зможа не кожны, ды і страчаныя кілаграмы, як правіла, вяртаюцца, прыхапіўшы сваіх «сяброў».

Спецыялісты ў галіне зніжэння вагі ў адзін голас паўтараюць: залог паспяховага пахудання — спорт і рацыянальнае харчаванне. Пажадана невялікімі порцыямі па 4-5 разоў на дзень, праз роўныя прамежкі часу. Ні ў якім разе нельга галадаць. Нават славутае «не есці пасля шасці вечара» апошнім часам не пазбягае крытыкі дыетолагаў.

Скінуць лішнія кілаграмы без працы дапамогуць каляровы посуд і звычайная талерка.

Талерка для пахудання

Памер мае значэнне. Існуе меркаванне, што выкарыстанне маленькіх талерак — даволі просты спосаб не пераядаць і нават схуднець.

Меншая порцыя — меншы аб'ём стравы.

Гэты метад без асаблівых высілкаў дазваляе прывесці ў норму свой штодзённы рацыён, знізіць колькасць ежы.

Пра дабаўку трэба забыцца, а прадукты не павінны вывальвацца з талеркі. На думку спецыялістаў, ідэальнай лічыцца талерка дыяметрам 20–24 сантыметры, так званая дэсертная або піражковая талерка.

Яшчэ адзін станоўчы эфект такога падыходу — харчаванне невялікімі порцыямі карысна для здароўя.

Метад парцыённай талеркі заключаецца ў тым, каб адначасова размясціць на ёй розныя віды прадуктаў. Можна выкарыстоўваць звычайную вялікую талерку, а можна — спецыяльную. Яна ўжо падзелена на аддзелы. Напрыклад, для мяса, агародніны, гарніру.

Порционная тарелка

Гэты метад дазваляе не пераядаць і кантраляваць колькасць з'едзеных прадуктаў, не турбуючыся пра падлік калорый. Галоўная ўмова — талерку можна напоўніць толькі адзін раз і не падкладаць ежу.

Вось прыкладны варыянт такой парцыённай талеркі. Візуальна падзяляем яе на чатыры часткі. Адна запаўняецца бялковай ежай (тварог, рыба ці мяса).

Перавагу варта аддаваць адварным, запечаным або тушаным прадуктам, толькі не смажаным.

Другая частка талеркі прызначана для прадуктаў са складанымі вугляводамі. Гэта могуць быць розныя крупы, макароны ці бульба.

Астатнія дзве часткі запаўняюцца агароднінай і садавінай.

Дарэчы, гароднінную частку талеркі можна павялічыць, паклаўшы менш прадуктаў, якія змяшчаюць вугляводы.

Азбука колеру

Немалаважнае значэнне мае колер прадуктаў і посуду.

Ежа рознай колеравай гамы можа выклікаць голад, палепшыць ці суцішыць апетыт. Такой уласцівасцю валодае і каляровы посуд, надаючы стравам тую ці іншую ступень прывабнасці.

фіялетавая талерка

Белы колер — нейтральны. Разам з тым, любая ежа на белай талерцы здаецца больш яркай, свежай і апетытнай. Нездарма ў рэстаранах традыцыйна выкарыстоўваюць белы посуд.

Для тых, хто хоча трымаць сваё пачуццё голаду пад кантролем, больш пасуе сіні колер. Гэтаму ёсць сваё тлумачэнне.

Ежа на сініх і фіялетавых талерках выглядае не так апетытна.

Стравы на посудзе шэрага колеру і зусім падаюцца нясмачнымі. У жоўтых талерках лепш падаваць супы. Гэты колер выклікае пачуццё насычэння, паляпшае страваванне.

Добрае уздзеянне на працэс стрававання аказвае зялёны колер. Да таго ж ён супакойвае і расслабляе.

Не апошнюю ролю іграюць яго адценні: травяністы, фісташкавы і светла-зялёны ўзмацняюць пачуццё голаду. Супрацьлеглы эфект мае балотнае адценне.

Аранжавы і чырвоны — энергічныя і моцныя. Прадукты, афарбаваныя ў гэтыя колеры, узбуджаюць апетыт. Ежа ў такім посудзе здаецца вельмі смачнай, але занадта маленькай. Хочацца пакласці яшчэ.

Спрабуем сервіраваць стол

Так, наша мэта схуднець. Значэнне мае нават сама абстаноўка. Для зніжэння апетыту варта выбіраць халодныя колеры: блакітны, сіні ці бэзавы. Гэта могуць быць абрус ці сталовы посуд. А вось для напояў лепш паставіць на стол празрыстыя шклянкі або кубкі, можна і белыя.

Талеркі лепей мець вырабленыя з фарфору або шкла. Калі вы карыстаецеся нажом і відэльцам, то, як правіла, робіце гэта няспешна, старанна перажоўваючы кожны кавалачак.

Дарэчы, пачуццё насычэння прыходзіць толькі праз 15-20 хвілін пасля пачатку ежы. Уставаць з-за стала лепш з лёгкім адчуваннем голаду.

Не варта есці перад тэлевізарам ці камп'ютарам. Адцягваючыся на прагляд фільма або перадачы, чалавек паскарае тэмп паглынання прадуктаў, што прыводзіць да пераядання.

І ў завяршэнні, пару слоў пра колер аднаго з галоўных атрыбутаў кухні — халадзільніка. Ідэальна, калі ён будзе сіняга колеру

У такім выпадку, вам ужо на падсвядомым узроўні не захочацца часта ў яго зазіраць. Разам з тым, перафарбоўваць або хутчэй набываць новы халадзільнік не варта. Можна проста трымаць дзверы на кухнюі зачыненымі. Гэтая хітрасць таксама дапаможа пазбегнуць спакусы з'есці яшчэ адзін кавалачак.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 80

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».
Глядзіце таксама