05.10.2017
05.10.2017

Я за чаем не сумую: уся карысць імбірнай гарбаты

logo
Карысныя прадукты
0 542
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Гарбата з імбірам – гэта не толькі смачна, але яшчэ і вельмі карысна. Нездарма ў перакладзе з санскрыту імбір («вішвабхесадж») называецца «ўніверсальны сродак». Менавіта такую назву далі яму абарыгены Паўночнай Індыі з-за таго, што корань імбіру дапамагае пры вялікай колькасці хвароб.

Ёсць нават павер'е, што ў гэтым корані мудрагелістай формы хаваецца біялагічны агонь (Агні), які здольны кіраваць абменам рэчываў чалавека.

Якія эфекты аказвае корань імбіру на арганізм чалавека?

Акрамя таго, што імбір з'яўляецца выдатным імунастымулятарам, эфектыўным сродкам у барацьбе з прастудай і грыпам, яго выкарыстоўваюць для нармалізацыі работы шчытападобнай залозы, страўнікава-кішэчнага тракту, стымуляцыі работы мозгу, паляпшэння стану крывяносных сасудаў. Выкарыстоўваецца як спазмалітык, супрацьгельмінтны сродак, аказвае кардыятанічны эфект. Таксама чай з імбірам п'юць для пахудання, бо ён эфектыўны ў барацьбе з лішняй вагой.

Эфектыўнасць і карысць імбірнай гарбаты ў барацьбе з прастудай і грыпам звязана з яго бактэрыцыдным, антысептычным, супрацьзапаленчым, патагонным дзеяннем.

І заўважце, уся гэтая карысць – усяго ў адным корані імбіру. А калі дапоўніць яго цытрусамі – эфект можна ўзмацніць шматкроць.

Рэцэпты імбірнай гарбаты

Рэцэпты імбірнай гарбаты

Лепшы час для кубачка духмянай гарбаты – раніца і дзень, пажадана піць гарбату з імбірам праз паўгадзіны пасля ежы. А вось на ноч яго піць не рэкамендуецца, бо танізавальны эфект імбіра можа негатыўна адбіцца на працэсе засынання.

Самы просты напой

Для таго, каб прыгатаваць карысную імбірную гарбату, дастаткова ўсяго двух кампанентаў – уласна кораня імбіру і гарачай вады. Злучаеце іх, настойваеце – і ўсё, імбірная гарбата гатова!

Для аматараў больш вытанчаных густаў можна прапанаваць дадаць да гэтага базавага набору яшчэ пару нот у выглядзе лімона, апельсіна і спецый.

Імбірная гарбата з лаймам

Спатрэбіцца:

  • Корань імбіру;
  • Лайм;
  • Мёд.

Спосаб прыгатавання

Прыступаючы да падрыхтоўкі гарбаты, памятайце аб тым, што імбір – гэта яшчэ і вельмі даўкая, пякучая прыправа. Таму колькасць імбіру выбірайце, зыходзячы са сваіх пераваг.

Корань імбіру вымыйце, ачысціце ад скуркі, нарэжце дробнымі кавалачкамі, пакладзіце ў ёмістасць, дзе будзеце заварваць гарабату. Гэта можа быць габатнік, тэрмас або слоік.

Лайм таксама варта вымыць, нарэзаць долькамі або кружочкамі (як больш падабаецца) і дадаць да імбіру.

Пасля таго, як імбірная гарбата настаіцца, можна дадаць у яе лыжачку мёду і атрымліваць асалоду ад прыемнага смаку і водару імбірна-лаймавай гарбаты.

 Асвяжальная імбірная гарбата з мёдам, лімонам і мятай

Спатрэбіцца:

  • Дробна нацёрты імбір – 3-4 ч.л.;
  • Гарачая вада – 1,5 л;
  • Мёд – 5 ст.л.;
  • Сок лімона ці апельсіна – 5-6 ст.л.;
  • Пара галінак мяты ці мелісы;
  • Спецыі па густу.

Спосаб прыгатавання

У ёмістасць для падрыхтоўкі гарбаты неабходна ўліць гарачую ваду, дадаць у яе імбір, мёд і старанна перамяшаць. Пасля гэтага дадаецца сок цытрусавых, пры жаданні – спецыі. Даць настаяцца хвілін 10-15 і дадаць у чай мяту ці мелісу, можна папярэдне іх памяць для раскрыцця паўнаты водару. Затым напой трэба пакінуць настаяцца яшчэ на 20 хвілін – і можна прыступаць да дэгустацыі.

Традыцыйная гарбата з імбірам

Спатрэбіцца:

  • Цёрты імбір – 2 ч. л.;
  • Чорны ці зялёны чай – 1 ст.л.;
  • Мёд – 1 ст.л.;
  • Долька лімона ці апельсіна;
  • Дробка чырвонага перцу.

Спосаб прыгатавання

У заварнік пакласці заварку, цёрты імбір, заліць усё кіпнем і даць настаяцца. Наліваючы напой у кубак, пакладзіце ў яго мёд, дольку лімона або апельсіна, чырвоны перац.

Гэты цудоўны напой дапаможа перамагчы не толькі прастуду, але і дэпрэсію.

Імбірная гарбата пры прастудзе

Спатрэбіцца:

  • Корань імбіру – 3-4 см;
  • Гарачая вада – 0,5 л;
  • Зялёны чай – 1 ст.л.;
  • Мёд – 2-4 ст.л.;
  • Чвэрць лімона;
  • Кардамон;
  • Гваздік;
  • Карыца.

Спосаб прыгатавання

У ёмістасці заварыце зялёны чай. Пасля таго, як ён настаіцца, працадзіце яго і пераліце ў каструльку. Туды ж да зялёнага чаю дадайце папярэдне нацёрты корань імбіру, спецыі. Атрыманую сумесь давядзіце да кіпення, пасля чаго, зменшыўшы агонь, варыце яшчэ 20 хвілін. Затым зніміце каструльку з пліты, дадайце сок лімона, мёд, усё старанна перамяшайце і пакіньце настаяцца яшчэ на 15-20 хвілін.

Выдатная імбірная гарбата ад прастуды гатова!

Каму супрацьпаказана гарбата з імбірам?

Нягледзячы на такое багацце карысных уласцівасцяў, пры пэўных абставінах ад гарбаты з імбірам, мёдам і лімонам можа быць шкода, і ад яе варта адмовіцца.

Так, напой супрацьпаказаны:

  • Людзям, якія маюць язву або эрозію страўнікава-кішэчнага тракту;
  • Пры наяўнасці камянёў у жоўцевым пузыры, бо імбірная гарбата можа стаць прычынай руху камянёў па пратоках;
  • Пры цырозе печані, гепатыце;
  • Пры крывацёках;
  • Нельга піць імбірную гарбату цяжарным у трэцім трыместры;
  • Пры тэмпературы цела 38-39 градусаў і вышэй, бо імбір валодае магутным сагравальным эфектам, і тэмпература можа падняцца яшчэ вышэй;
  • Пры наяўнасці алергічных рэакцый на кампаненты гарбаты.

Як бачыце, рэцэптаў імбірнай гарбаты шмат. Умела сумяшчаючы імбір, цытрусавыя, спецыі, мяту ці мелісу, вы самастойна можаце ствараць новыя варыяцыі напою на свой густ. І пачынаць, мяркуючы па надвор'і, трэба ўжо зараз. Будзьце здаровыя!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 542

Глядзіце таксама