29.05.2023
29.05.2023

Як абараніцца ад мошак?

logo
Хатні быт
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Чым небяспечныя мошкі, чаму ў іх такія балючыя ўкусы і што рабіць, каб абараніцца ад гнюсу, расказала энтамолаг аддзялення асабліва небяспечных інфекцый Гомельскага абласнога Цэнтра гігіены, эпідеміялогіі і грамадскага здароўя Тамара Гусарава.

Адкуль узялося столькі мошак?

Найбольш ад машкары пакутуюць жыхары Гомельшчыны і Брэстчыны.  Растлумачыць гэта можна прыроднымі ўмовамі: высокая і працяглая паводка разам з цёплым надвор’ем паспрыялі  сёлета масаваму выпладу крывасмактальных насякомых.

Мошкі выпладжваюцца ў чыстай праточнай, узбагачанай кіслародам вадзе, найбольш на ўчастках рэк з хуткім цячэннем, і здольны разлятацца на вельмі вялікія адлегласці (да 100 кіламетраў). Масавы вылет адбываецца пры ўсталяванні стабільна цёплага надвор'я, звычайна гэта I дэкада траўня.

Пік колькасці мошак прыпадае на канец вясны, пачатак лета і ўтрымліваецца не больш за 10-14 дзён, пасля чаго іх колькасць рэзка падае.

Чаму ўкусы такія балючыя?

Мошкі

Мошкі-злосныя крывасмокі, якія маюць свае біялагічныя асаблівасці — нападаюць на чалавека толькі на адкрытым паветры і толькі ў светлы час сутак. Яны не баяцца сонца і актыўныя ўдзень.

Арыентуюцца мошкі з дапамогай органаў зроку і нюху — ляцяць на пах поту і вуглякіслага газу, які вылучаецца пры дыханні. Так яны знаходзяць сваіх ахвяр.

Іх укусы вельмі балючыя, а сліна таксічная. Цікава, што кусаюць толькі самкі, прычым не праколваюць скуру, а літаральна выгрызаюць яе. Самцы ж сілкуюцца сокам раслін.

У чым шкода мошак?

Сліна мошкі ўтрымлівае гемалітычная яд, які выклікае мясцовыя алергічныя рэакцыі. Гэта праяўляецца моцным паленнем, паколваннем, свербам і ацёкам скурных пакроваў. Як правіла, мясцовая алергічная рэакцыя знікае без спецыяльнага лячэння праз некалькі дзён.

Аднак для маленькіх дзяцей і людзей, якія пакутуюць на алергію, укус назойлівых казурак можа справакаваць больш сур'ёзную алергічную рэакцыю. У гэтым выпадку неабходна звярнуцца да ўрача.

Што рабіць?

Мошкі

У перыяд найбольшай актыўнасці мошак (травень – чэрвень) рэкамендуецца:

  • па магчымасці трымацца далей ад вадаёмаў з праточнай вадой, і як мага менш знаходзіцца на адкрытым паветры (у памяшканнях мошкі не нападаюць);
  • для прагулак на адкрытым паветры выкарыстоўваць вопратку, якая максімальна пакрывае цела, прычым пажадана светлых тонаў (цёмны колер прыцягвае машкару);
  • выкарыстоўваць рэпеленты.

З народных сродкаў можна выкарыстоўваць эфірны алей мяты, лаванды або гваздзікі (дастаткова нанесці некалькі кропель на адзенне). Гэтыя пахі адпужваюць мошак.

Такім чынам можна калі не пазбегнуць укусаў, то хаця б звесці іх колькасць да мінімуму, сцвярджае наш эксперт.

Чым зняць сверб і ацёк пасля ўкусу насякомых. Экспрэс-сродкі першай дапамогі

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

У журналістыцы з 1999 года. Любімая тэма – чалавек, яго лёс. Упэўнена: толькі той матэрыял будзе жыць, які прапушчаны аўтарам праз сэрца, прачулы да апошняй коскі. Сухія ж, шаблонныя артыкулы не затрымаюцца ў памяці чытача, не паўплываюць на яго светаўспрыманне... Вельмі люблю сваю працу. Але штораз, паказваючы герою матэрыялу гатовы нарыс, хвалююся, быццам здаю важны іспыт: ці здолела зберагчы-перадаць словамі тое самае, асабістае? Ці адгукаецца душа на радкі? Цвёрда перакананая, што «маленькіх» людзей не бывае. Веру ў закон сеяння і жніва.