1 Снежня
01.12.2020

Як правільна здаваць аналізы і чысціць зубы? Медыцынскі тэст

logo
Кантралюй здароўе
0 0 9
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Ці працуе фраза: «Супакойся, усё добра», калі чалавек у афекце? Ці ўсе органы, якімі надзяліла нас прырода, неабходныя і недатыкальныя? Ці трэба абмежаваць грудное гадаванне, калі мама хворая на COVID-19? Прайдзіце тэст, каб даведацца правільныя адказы.

  1. Як правільна здаць аналіз мачы?

А. Трэба здаваць ранішнюю сярэднюю порцыю мачы нашча ў стэрыльны посуд.

Б. Трэба памачыцца ў чысты слоічак перад сном, каб мача адстаялася за ноч.

В. Трэба проста памачыцца раніцай у слоічак замест унітаза.

Тэст. Медыцынскі тэст. Як правільна здаваць мачу.

  1. Як правільна карміць малаком нованароджанага, калі ў маці – COVID-19?

А. Наогул не карміць малаком, а выкарыстоўваць сумесі, каб не заразіць малога.

Б. Карміць як звычайна – праз малако гэтая інфекцыя не перадаецца.

В. Карміць у масцы, мыць рукі, апрацоўваць посуд.

Тэст. Медыцынскі тэст. Ці можа карміць нованароджанага грудзьмі мама з каранавірусам.

3. Як правільна: выдаляць зубы мудрасці альбо пакідаць?

А. Абавязкова выдаляць, гэта рудыменты, яны ўжо не патрэбныя чалавеку для жавання, а прыкус псуюць.

Б. Гэта індывідуальна і лепей пачакаць да 17-18 гадоў, пакуль цалкам не сфарміруецца зубны рад.

В. Не выдаляць – усё, што ў нас ёсць, закладзенае прыродай і мае значэнне.

Тэст. Медыцынскі тэст. Калі трэба выдаляць «васьмёркі».

4. Як правільна рэагаваць на прыступ афекту ў чалавека з памежным расстройствам асобы (ПРА)?

А. Перачакаць гэты прыступ, а потым абмеркаваць, што гэта было.

Б. Даць яму тое, што ён патрабуе ў гэтым неўраўнаважаным стане, каб чалавек супакоіўся.

В. Падысці, абняць і сказаць: «Супакойся, усё добра».

Тэст. Медыцынскі тэст. Як абыходзіцца падчас прыступу з чалавекам з памежным расстройствам асобы.

  1. Як правільна чысціць зубы ў малых?

А. Намачыць марлю вадой і працерці зуб, які прарэзаўся.

Б. Зубной шчоткай з выкарыстаннем пасты з канцэнтраваным фтарыдам, але ў вельмі малой колькасці.

В.  Зубной шчоткай, але ашчаджальнай пастай з малой колькасцю фтарыду.

Тэст. Медыцынскі тэст. Як правільна чысціць зубкі малому.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

0 0 9

Журналіст і медыятар. У журналістыцы каля 20 гадоў. Асноўная цікавасць – сацыяльныя праблемы. Скончыла журфак БДУ. Да партала «Здаровыя людзі» і газеты «Медыцынскі веснік» працавала ў рэдакцыі «Аргументы і факты» ў Беларусі, штотыднёвіках «СССР: постфактум», «Маскоўскі камсамолец ў Беларусі», нацыянальнай грамадска-асветніцкай газеце «Культура», інтэрнэт-выданні Оpen.by. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Матэрыялы Ганны выдзяляюцца выразнай структурай, глыбінёй раскрыцця тэмы і сваёй аналітычнасцю. Хобі: літаратура, напісанне дзіцячых кніг. Аўтар праектаў: ТэДДзі (Трыбуна для дзяцей) – нацыянальная пляцоўка для выказвання меркаванняў і пазіцый дзяцей па хвалюючых праблемах (сумесны праект штотыднёвіка «Аргументы і факты» ў Беларусі, РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН у Рэспубліцы Беларусь (ЮНІСЕФ) . «Урачы – таксама людзі» (24health.by), «Хатні догляд цяжкахворых» (сумесна з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа) (24health.by), «Урачэбныя анлайн-канферэнцыі» (24health.by сумесна з tut.by).
Глядзіце таксама