03.01.2022
03.01.2022

Як прымусіць сябе працаваць пасля святаў

logo
Здаровы лад жыцця
0 45
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

З гэтым Новым годам заўсёды так: чакаеш яго, чакаеш, а потым – бац! – святы скончыліся, і зноў трэба на працу. Але ўключыцца ў рытм суровых будняў неверагодна цяжка: ва ўсім вінаватыя вымушаныя пераносы працоўных дзён, скарачэнне працоўнага часу і зацяжныя выхадныя.

Па меншай меры палова працаздольнага насельніцтва схільная ў гэты перыяд да сіндрому працоўнай дэзадаптацыі і не можа зразумець, як прымусіць сябе пачаць паўнавартасна працаваць пасля святаў. Распавядаем і даем 6 карысных парадаў.

Калі раніцай дня будзённага пасля доўгіх выходных і святаў вы разумееце, што зусім не хочаце ісці на працу, ад адной толькі думкі пра яе адчуваеце сябе стомленым і разбітым, а настрой – горш няма куды, бо няма хаця б трохі прыдатнай прычыны яшчэ на пару дзянькоў застацца дома, – у вас сіндром працоўнай дэзадаптацыі.

Гэта не заразна і не смяротна. Па статыстыцы кожнаму другому чалавеку з цяжкасцю даецца выхад на працу пасля працяглага адпачынку. Офісныя работнікі – наогул слабое звяно. Хандра і роспач «накрываюць» 80% з іх, як толькі заканчваюцца святы. Так што ў сваім сіндроме працоўнай дэзадаптацыі вы не адзінокія.

Як ад яго пазбавіцца, а яшчэ лепей – пазбегнуць?

Праца. Першы працоўны дзень пасля навагодніх вакацый.

1. Перш за ўсё трэба правільна сябе настроіць на працу.

І пажадана зрабіць гэта яшчэ да доўгіх выходных (у ідэале – наогул пры выбары прафесіі і месца працы). Калі вы дзеліце жыццё на палосы, дзе чорная – гэта праца, а белая – выходныя, ніякія лайфхакі па пераадоленні сіндрому працоўнай дэзадаптацыі, на жаль, вам не дапамогуць. На працы мы праводзім вялікую частку часу. І гэта ў свае лепшыя гады!

Таму псіхолагі раяць: калі вы ідзяце на працу як на катаргу, па-за залежнасці ад таго, звычайны гэта панядзелак ці раніца дня будзённага пасля выходных, што зацягнуліся, мяняйце месца працы ці ўвогуле прафесію. Бо вы адбываеце павіннасць, вымотваючы сябе фізічна і псіхічна, а не рэалізуеце і ўдасканальваеце свае прафесійныя навыкі. Людзі, якія спакойна ставяцца да таго, што выходныя і святочныя дні змяняюцца працоўнымі буднямі, менш схільныя да сіндрому працоўнай дэзадаптацыі. А значыць, каэфіцыент карыснага дзеяння ад іх большы.

Праца. Калі пасля доўгіх выходных на працу з задавальненнем.

2. Не спяшайцеся ўключацца на поўную катушку.

Узгадайце, што пасля адпачынку, калі вы поўныя сіл і энергіі і нават, верагодна, засумавалі па працоўных абавязках, першы дзень больш падобны на разварушванне, чым на паўнавартасную працу. Пасля працяглых выходных дазвольце сабе гэтак жа плаўна ўвайсці ў працоўны рытм: арганізуйце парадак на працоўным месцы, складзіце план працы на бліжэйшыя тыдні, прывядзіце ў парадак руцінныя справы, на якія ў перыяд дэдлайну не хапала часу. Не пачынайце першы працоўны дзень з грандыёзных планаў і маштабных праектаў. Для гэтага ў вас будзе заўтра. У адваротным выпадку лёгка ўсе сілы патраціць на старце, а да фінішу тыдня «паўзці з апошніх сіл».

3. Пасля выходных, што зацягнуліся, лягчэй уключацца ў працу, не маючы даўгоў.

Па-першае, незавершаныя справы сапсуюць сам адпачынак, бо думка пра іх падспудна будзе мучыць вас і псаваць настрой. Па-другое, дарабляць заўсёды цяжэй – энтузіязм сышоў, напрацоўкі ўжо не натхняюць, і фактычна даводзіцца ўсё пачынаць наноў. Таму яшчэ напярэдадні выходных добра было б зрабіць усё са спісу запланаванага.

Праца. Праца пасля доўгіх выходных, калі ўсё запланаванае было зроблена да іх.

4. Хаця б у першы тыдзень пасля міні-адпачынку паспрабуйце не затрымлівацца на працы дапазна і не бярыце працу на дом.

Гэта таксама гісторыя з катэгорыі плаўнага апускання ў працу. Стрэсаў на ёй і так хапае. Не спрабуйце назапасіць іх у першы ж тыдзень пасля працоўных вакацый. У рэшце рэшт, працадаўцу таксама патрэбны эфектыўны спецыяліст, а не выціснуты, як лімон, працаўнік.

5. Каб не было рэзкага пераходу, нават падчас выходных не ператварайцеся ў «цюленя»: чым даўжэй будзеце валяцца ў ложку, займацца адкрытым марнаваннем часу, тым складаней будзе ўстаць з канапы і прыступіць да абавязкаў.

Таму нават у выходныя заставайцеся актыўнымі і рухомымі: замест ляжання на канапе ідзіце на каток, замест баўлення часу ў гаджэтах – на экскурсію ў музей. Схадзіце ў аквапарк, з'ездзіце пакатацца на лыжах, проста шпацыруйце па горадзе. Выберыце любую актыўнасць, якая дапаможа вам захоўваць тонус цела і думак.

Праца. Падчас доўгіх выходных лепей быць актыўнымі.

6. І парада, на ўсялякі выпадак.

Калі вам сапраўды не хапіла часу адпачыць, калі выходныя вас хутчэй выматалі, чым напоўнілі энергіяй, вазьміце пару дзён за свой кошт альбо ідзіце ў чарговы працоўны адпачынак. Можа быць, гэты крайні варыянт сапраўды станецца самым эфектыўным, каб пераадолець рэсурсны крызіс. Але можа стацца і так, што гэта толькі зацягне ўваходжанне ў працоўны рытм і зробіць яго яшчэ больш хваравітым, бо справы за час прастою будуць назапашвацца, а часу на разварушванне спатрэбіцца больш.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 45

Журналіст. Вышэйшая адукацыя. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Беларуска. Нарадзілася ў г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела эканомікі газеты «Беларуская ніва», аглядальнікам аддзела пісьмаў, аглядальнікам аддзела сацыяльных праблемаў газеты «Савецкая Беларусь» (зараз – «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»). З 2016 года – карэспандэнт уласны аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З 2000 года з'яўляецца сябрам Беларускага саюза журналістаў (БСЖ). У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі БСЖ за лепшую журналісцкую працу. У 2017 годзе – лаўрэатам прэміі БСЖ «Залатое пяро».