21.05.2022
21.05.2022

Як смачна прыгатаваць кашу? Топ-3 рэцэпта круп на патэльні

logo
Рэцэпты
0 123
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Аўтары:
Вікторыя Аскера-Дубовік, 
Настасся Мясаедава

Вясновы сезон — выдатная пара для правільнага харчавання. Акрамя таго, што ў крамах і на рынках пачанае з’яўляцца танная зеляліна ды гародніна, мы і самі становімся больш актыўнымі, таму прадукты, якія з’ядаем, засвойваюцца ў арганізме хутка.

Акрамя гародніны і зеляніны нашай стройнасці таксама спрыяе ўжыванне ў рацыёне разнастайых круп. Бывае, нам здаецца, што стравы з круп зусім несмачныя, але ж гэта прадузятасць.

Асноўнае прымяненне круп — прыгатаванне каш. Кашу раней у народзе называлі «прамаці хлеба». Варыў неяк даўней кулінар кашу і незнарок насыпаў крупы больш, чым трэба. Памылка абярнулася аладкай. Паспрабавалі людзі новае блюда, яно ім спадабалася, і сталі яны выпякаць затым аладкі з мукі. Так, згодна з народнай прыказкай, з кашы з'явіўся на свет хлеб.

Кашу можна прыгатаваць настолькі смачна, што яна зойме адну з вядучых пазіцый у вашым рацыёне. Кулінарны блогер з Бешанковіч Настасся Мясаедава прапануе тры незвычайных рэцэпта круп, галоўная асаблівасць якіх — гатуюцца яны адразу на патэльні:

Рыс з гароднінай

Рыс з гародніай 2

Інгрэдыенты

  • Рыс сыры мыты – 1 шклянка
  • Вада – 2 шклянкі
  • Агароднінная сумесь (або асобна морква, цыбуля, гарошак, кукуруза і г д)
  • Соль і спецыі
  • Раслінны і сметанковы алей

Спосаб прыгатавання

Выкарыстоўвайце патэльню з высокім бортам, наліце ў яе 1 ст л расліннага алею і кавалачак сметанковага масла.

Усыпце туды гатовую агароднінную сумесь або нарэжце на квадрацікі тую гародніну, якая ў вас ёсць.

Рыс з гароднінай 1

Пячыце да паўгатовасці. Затым усыпце 1 шклянку сырога мытага рысу і абсмажце ўсё гэта пару хвілін. Так робім дзеля таго, каб рыс увабраў у сябе алей і сок ад гародніны.

Уліце ваду і дайце ёй закіпець на вялікім агні, затым накрыйце вечкам, зменшыце агонь да маленькага і гатуйце да поўнага выпарэння вады. Не мяшайце ў працэсе.

Рассыпістая грэчка

Рассыпстая грэчка

Інгрэдыенты

  • 300 гр фаршу (свіны)
  • Цыбуля — 1 шт
  • Морква — 1 шт
  • Кроп
  • 1 шклянка сухой грэчкі
  • 2 шклянкі вады
  • Спецыі (Хмелі-сунелі, сушаны часнок)
  • Соль
  • 1 ст л таматавай пасты

Спосаб прыгатавання

У патэльню з высокім бортам наліваем трохі расліннага алею і дадаем кавалачак сметанковага.

Абсмажваем фарш пару хвілін, дадаем моркву на тарку, лук кавалачкамі і зеляніну. Солім, дадаем спецыі. Абсмажваем, пакуль гародніна не стане мяккай.

Грэчка рассыпистая

Высыпаем адну шклянку сухой і прамытай грэчкі, кетчуп і 2 шклянкі вады.

Накрываем вечкам і тушым да выпарэння ўсёй вады на маленькім агні прыкладна палову гадзіны.

Проса з курыцай

Проса з курыцай

Інгрэдыенты

  • Проса — 1 шклянка
  • Кіпень — 3 шклянкі
  • Морква
  • Цыбуля
  • Курыная грудка

Спосаб прыгатавання

Моркву, цыбулю і грудку нарэзаць кубікамі.

Спачатку абсмажыць моркву, затым дадаць цыбулю і грудку, соль і спецыі. Абсмажваць усё да мяккасці лука і залацістага колеру.

Проса з курыцай 2

Проса добра прамыць да празрыстай вады, высыпаць у засмажку.

Дадаць 3 шклянкі кіпеню, пасаліць і змяшаць. Накрыць вечкам і гатаваць на маленькім агні хвілін 15-20 да поўнага выпарэння вады, не змешваць.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 123

Глядзіце таксама