21.09.2021
21.09.2021

Як харчавацца ў сезон прастудаў і вірусаў? Адказвае эксперт

logo
Лячэбнае харчаванне і дыеты
0 49
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Харчаванне ў жыцці кожнага чалавека адыгрывае важную ролю. Штодзённы рацыён павінен утрымліваць неабходную колькасць пажыўных рэчываў, мікра- і макраэлементаў. Ад гэтага залежыць наш стан здароўя, самаадчуванне і праца імунітэту.

Як правільна харчавацца ў сезон прастудаў і рэспіраторных інфекцый? Як арганізаваць свой рацыён, калі ўсё ж такі захварэлі?

Пра гэта распавяла Анастасія Косава, загадчыца аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя .

Лячэбнае харчаванне

Харчаванне падчас прастуды. Правільнае харчаванне.

Рацыянальны падыход

Па словах Анастасіі Косавай, не існуе якога-небудзь аднаго прадукту, які б зрабіўся тым чароўным сродкам, што дасць магчымасць не захварэць. Штодзённы рацыён чалавека павінен змяшчаць адэкватную колькасць асноўных нутрыентаў: бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, мікра- і макраэлементаў, вітамінаў і вады. Ён прадугледжвае некалькі груп прадуктаў, уключаючы зерневыя (хлеб, макароны, крупы), гародніну і садавіну, кісламалочныя і мясныя (крыніца бялку).

Гародніна з'яўляецца крыніцай вітамінаў, складаных вугляводаў і клятчаткі (спрыяе падтрыманню нармальнай мікрафлоры кішэчніка). СААЗ рэкамендуе ўжываць не менш за 400 г рознай гародніны і садавіны ў дзень.

 
Анастасія Косава
Загадчыца аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
Зялёны і жоўты перац, спаржа, каперсы багатыя ў тым ліку на кверцэтын, які даказаў сваю актыўнасць і эфектыўнасць супраць распаўсюджвання вірусаў унутры арганізма.

Харчаванне пры прастудзе. Карысць жоўтага і зялёнага перцу.

Цыбуля і часнок утрымліваюць аліін, які пераўтворыцца ў аліцын. Гэтае рэчыва яшчэ называюць прыродным антыбіётыкам. Аліцын валодае бактэрыцыдным і супрацьгрыбковым дзеяннем.

Своеасаблівым аналагам часнаку і цыбулі з'яўляецца імбір, які адрозніваецца больш прыемным смакам і пахам. У ім таксама ўтрымліваецца аскарбінавая кіслата, вітаміны групы В, А, цынк, кальцый, ёд. Імбір валодае імунастымулюючым і імунамадулюючым дзеяннем, павялічвае супраціўляльнасць арганізма і дапамагае яму змагацца з патагеннымі агентамі.

Наймагутнейшым стымулятарам і прыродным антыбіётыкам называюць куркумін, які змяшчаецца ў куркуме. Гэтае рэчыва перашкаджае бактэрыяльным ускладненням і вірусным інфекцыям, патлумачыла спецыяліст.

Актыўна аднаўляе нашу імунную сістэму аскарбінавая кіслата. Яна ўтрымліваецца ў лімонах, шыпшыне, чорных парэчках і журавінах, квашанай капусце, балгарскім перцы і зялёнай ліставой гародніне.

Правільнае харчаванне пры прастудзе. Карысныя прадукты і напоі.

Прыкладна 80% нашага імунітэту фарміруецца ў кішэчніку. Таму для яго здароўя важна ўключыць у свой рацыён кісламалочныя прадукты. Бялок удзельнічае ў сінтэзе гармонаў і імунных бялкоў, а значыць, меню варта дапоўніць рыбай, мясам, птушкай.

 
Анастасія Косава
Загадчыца аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
На жаль, многія сёння скарачаюць утрыманне тлушчаў у сваім рацыёне. Адмаўляцца ад іх нельга, асабліва ў сезон прастудаў і ВРІ, бо тлушчы актыўна бяруць удзел у сінтэзе многіх гармонаў.

Напрыклад, Амега 3 і поліненасычаныя тлустыя кіслоты ўдзельнічаюць у стварэнні такога рэчыва, як сурфактант (ён на 90% складаецца з фасфаліпідаў), якім знутры пакрытыя альвеолы лёгкіх. Сурфактант падтрымлівае іх у выглядзе пузыркоў і не дае «зліпнуцца» на выдыху, а таксама паскарае трапленне кіслароду ў кроў.

Не варта забывацца і на пітны рэжым. Рэкамендаваная доза ў дзень – 10 мл на 1 кг масы цела чалавека. Калі ёсць якія-небудзь хранічныя захворванні, гэтую дозу варта адкарэктаваць са сваім урачом.

 
Анастасія Косава
Загадчыца аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
У перыяд вострых рэспіраторных захворванняў ваду можна замяняць іншымі напоямі – морсам, гарбатай з мёдам, шыпшынай альбо ліпай.

І яшчэ адзін немалаважны нюанс. Хімічны склад ежы павінен адпавядаць ферментным сістэмам арганізма. Не варта ўжываць у ежу прадукты, якія не ўласцівыя нашаму рацыёну. Гэта можа выклікаць перанапружанне гэтых сістэмаў. Безумоўна, ежа павінна быць бясшкоднай.

Звяртайце ўвагу на цеплавую апрацоўку мясных вырабаў і рыбы. Гародніна і садавіна павінны быць старанна вымытыя. Прымаць ежу трэба 3 разы на дзень. Пры гэтым прыёмы ежы варта падзяліць так, каб не адчуваць голаду і не пераядаць. Калараж павінен адпавядаць патрэбам чалавека ў залежнасці ад узросту, полу і віду дзейнасці. А вось ад любых дыетаў, упэўненая спецыяліст, пакуль варта ўстрымацца.

Правільнае харчаванне пры прастудзе. Ад дыетаў варта ўстрымацца.

Калі захварэлі. Прынцыпы харчавання

Калі чалавек толькі пачынае хварэць, яго рацыён абавязкова павінен быць максімальна паўнавартасным, утрымліваць неабходную колькасць тлушчаў, бялкоў і вугляводаў.

У выпадку, калі хвароба знаходзіцца ў самым разгары, эксперт параіла харчавацца ў ашчаджальным рэжыме. Ежа павінна быць падзеленая на дробавыя частыя порцыі. Стравы варта гатаваць на пары альбо ў духоўцы.

 
Анастасія Косава
Загадчыца аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
Гэта могуць быць супы-пюрэ альбо іншыя простыя ашчаджальныя стравы. Ніякіх празмернасцяў. Варта адмовіцца ад алкаголю і каўбасных вырабаў, а таксама іншых прадуктаў, якія ўтрымліваюць вялікую колькасць спецый. Змяняецца і пітны рэжым: да 30-40 мл на 1 кг масы цела. Добрыя сокі, гарбата з ліпай, шалфеем, морсы, напоі, багатыя на вітамін С.

Правільнае харчаванне пры прастудзе. Карысць ліпавай гарбаты.

Падчас выздараўлення неабходна падтрымаць кішэчнік, мікрафлора якога можа пацярпець у выніку прыёму розных лекавых прэпаратаў, напрыклад, антыбіётыкаў. У гэтых адносінах добра сябе зарэкамендавалі кісламалочныя прадукты. Харчавацца варта пакуль у ашчаджальным рэжыме, але можна ўводзіць у рацыён гародніну і садавіну.

 
Анастасія Косава
Загадчыца аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
Важна ўжываць карысныя тлушчы. На іх багатыя палтус, ласось, селядзец, тунец, макрэль і сардзіны, а таксама печань гэтых гатункаў рыбы. Не варта забывацца і на яйкі – крыніцу вітаміну Д.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 49

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».
Глядзіце таксама