26.12.2022
26.12.2022

Якія падарункі на навагоднія святы змогуць уразіць вашых мужчын?

logo
Адносiны
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Мужчыны любяць падарункі, не менш чым дзяўчаты. Можна падарыць мужчынам эмоцыі, можна незвычайны падарунак-сюрпрыз, а можна нешта экстрэмальна запамінальнае.

Мы падабралі для вас некалькі арыгінальных варыянтаў падарункаў, якія ўразяць вашага блізкага чалавека.

Незвычайныя падарункі для мужчын

Дазатар для вадкага мыла

Аўтаматычны дазатар для вадкага мыла

Вельмі цікавая і сучасная альтэрнатыва звычайнаму мылу. Дазатар робіць пену, што лепш насамрэч чысціць. Ён парцыённа выдатакоўванне мыла, што вельмі эканамічна. Гэты падарунак не пакіне абыякавым нікога.

Гадзіннік

Гадзіннік электронны альбо фітнес-бранзалет

Калі мужчына любіць гаджэты і сочыць за сваёй фізічнай актыўнасцю, то гэта вельмі практычны і патрэбны падарунак. У наш час вельмі вялікі выбар электронных гадзіннікаў і бранзалетаў.

Шалік ды шапка

Шалік ды шапка

Такі просты, але неабходны падарунак марознай зімой. Можна пашыць набор на замову, а можна зрабіць сямейную выяву для дзіцяці альбо мужа. Такі падарунак дапаможа паказаць ваш клопат.

Настольныя гульні

Настольная гульня

Настольную гульню можна выбраць і для дзіцяці, і для дарослага мужчыны, па ўзросце і інтарэсам. Настольная гульня зробіць любы вечар душэўным, а дзіця будзе яшчэ і развіваць лагічнае мысленне.

Настольная гульня "Футбол"

Настольная гульня «футбол»

Футбол любіць практычна кожны мужчына, і гэта тая гульня, у якой удзельнічаюць кампаніяй. Вельмі добры  падарунак для сяброўскай камунікацыі

Хатні лазневы халат

Хатні лазневы халат

Цяпер можна рабіць унікальныя надпісы на халаце, можна замовіць індывідуальна для мужчыны, а можна і для ўсёй сям'і.

Электронная шчотка для зубоў

Электрычная шчотка для зубоў

Галоўная перавага электрычнай шчоткі ад звычайнай  у магчымасці дамагчыся максімальнай ачысткі зубоў, а гэта ў сваю чаргу абараняе ад з'яўлення карыесу і папярэджвае запаленне дзёсен. Для мужчын, якія сочаць за сваім здароўем, проста знаходка. Сучасныя мадэлі абсталяваныя таймерам, опцыяй вылічэння часу, затрачанага на чыстку з вылікам паўзаў на паласканне.

Робат-пылесос

Робат пыласос

Незаменны памагаты ў хаце. Калі ў вас ёсць яшчэ хатнія гадаванцы, то ён удвая незаменны. З такім памагатым ў вас будзе болей часу для сябе і блізкіх. Не трэба марнаваць яго на ўборку, бо робат прыбірае нават калі вас няма дома. Ёсць функцыі сухой і вільготнай уборкі, пры тым ён практычна бясшумна прыбірае.

Падарунак для мужчыны-рыбака

Падарунак для мужчыны — рыбака

Калі ваш мужчына захапляецца рыбалкай, выдатна будзе падарыць яму рыбацкія снасці: балансір на зіму, вуду, гаплікі. Можна падарыць намёт для рыбалкі, ваш мужчына гэта ацэніць, а можна падарыць набор пляшку і чаркі, арыгінальна і выклікае ўсмешку ў вашага блізкага чалавека.

Нажы кухоныя для мужчыны

Набор кухонных нажоў

Выдатны падарунак для гаспадара, які любіць праводзіць час за гатаваннем, а таксама хацеў бы стаць шэф-кухарам вашага дома.

Падарунак для аўтамабіліста

Падарунак для аўтамабіліста

Для мужчыны, які водзіць асабісты аўтамабіль, добрым падарункам будзе асвяжальнік паветра для машыны, падушкі альбо шчотка для снега.

Падарункавая скрынка

 Падарункавая скрынка з напаўненнем: салодкая, салёная, на любы густ

 Можна абраць скрынку на любы густ: з карыснасцямі ці смачнасцямі. Атрымліваецца арыгінальна.


Скачок з парашутам

 Сертыфікат на скачок з парашутам

Аб гэтым мараць шматлікія мужчыны, але не заўсёды вырашаюцца. Калі раптам ваш мужчына з такіх людзей, то падарунак будзе незабыўны.

Катанне на багі
Сертыфікат на ўдзел у экстрэмальных гонках: катанне на багі

Багі — гэта аблегчаны магутны пазадарожнік, кіраванне якім не патрабуе нейкіх спецыяльных навыкаў і ўменняў. Ашаламляльныя заезды па перасечанай мясцовасці або спецыялізаванай трасе не пакінуць абыякавым нікога.

Картынг

Паход на картынг

Можна схадзіць сям'ёй альбо кампаніяй на спатканне. Задаволіць спаборніцтва і атрымаць досвед для сябе, выкід адрэналіну падорыць вам незабыўныя адчуванні.

Спартзал, басейн, тэніс

Сертыфікат на гульню ў тэніс, у спартзалу, у басейн

Для спартыўных мужчын, у якіх ёсць хобі, ці тых, хто заўсёды жадаюць нешта новае паспрабаваць у спорце.

Сертыфікат на расслабляльны масаж

Сертыфікат на расслабляльны масаж

Гэта самы прыемны і расслабляльны падарунак для мужчыны, ад якога ён будзе ў захапленні. Можна падарыць паход на масаж асобнай часткі цела: спіны, ног, ступняў, а таксама і комплексна ўсяго цела, а пасля адправіцца на чайную цырымонію і ў спа.

Можна размаляваць падарунак і расслабіцца разам з каханым на парнай праграме.

Што падарыць дзяўчыне на навагоднія святы? Топ-12 ідэй

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Я нарадзілася і жыву ў горадзе Мінску. З дзяцінства цягнулася да творчасці і прафесію выбрала незвычайную. У 2016 годзе скончыла біялагічны факультэт БДУ, 6 гадоў кар'ернага шляху звязала з лабараторнай дыягностыкай. Вывучала прынцыпы працы медыцынскага абсталявання і навучала лекараў і лабарантаў працаваць на ім. Пастаянна пісала і стварала кароткія кіраўніцтвы, памяткі, алгарытмы, аптымізуючы працу супрацоўнікаў для спецыялістаў ва ўстановах аховы здароўя. Цяпер я блогер, SMM-спецыяліст, вучу іншых людзей, як весці сацыяльныя сеткі. У мяне ёсць свой тэлеграм-канал з рэцэптамі і тэлеграм-канал па развіццю сацыяльных сетак.
Глядзіце таксама