21.01.2020
21.01.2020

Ёсць пытанні па хваробах лёгкіх?! Задайце іх нашым экспертам

logo
Адказваюць спецыялісты
0 36
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Анлайн-канферэнцыя «Захворванні лёгкіх у дарослых і дзяцей» пройдзе 24 студзеня з 12:30 да 14:00 на інфармацыйных парталах Здаровыя людзі і TUT.by.

Хваробы лёгкіх з'яўляюцца аднымі з самых распаўсюджаных захворванняў у свеце. Прычыны большасці з іх – курэнне, розныя інфекцыі і спадчыннасць.

Хваробы лёгкіх

Як пазбегнуць захворванняў лёгкіх? Ці заўсёды трэба лячыць кашаль? Чым ён небяспечны? Калі кашаль ператвараецца ў бранхіт? Як не прапусціць пнеўманію? Што значыць «непрадуктыўны кашаль»? Ці можна аднавіць лёгкія, калі кінуць паліць?

Пра сімптомы і прафілактыку, прычыны і метады лячэння захворванняў лёгкіх пойдзе размова падчас анлайн-канферэнцыі. На вашыя пытанні адкажуць нашы эксперты:

  • галоўны пазаштатны пульманолаг Міністэрства аховы здароўя, кандыдат медыцынскіх навук, загадчыца аддзела пульманалогіі і хірургічных метадаў лячэння хваробаў органаў дыхання РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі Алена Ігнатаўна Давідоўская;
  • галоўны пазаштатны дзіцячы пульманолаг Міністэрства аховы здароўя, кандыдат медыцынскіх навук, дэкан педыятрычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзімір Іванавіч Баброўнічы.

Пытанні можна дасылаць загадзя на info@24health.by.

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 36

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».