19.09.2017
19.09.2017

ЮНІСЕФ запрашае на дабрачынную вячэру

logo
Навiны
160 011
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

7 кастрычніка «Рэнесанс Мінск Гатэль» прыме першую ва Ўсходняй Еўропе дабрачынную вячэру Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі. Наша краіна другі год запар праводзіць прыём у падтрымку праграм ЮНІСЕФ.

UNICEF GALA 2017 здзівіць гасцей не толькі праграмай вячэры, але і лотамі дабрачыннага аўкцыёну, што прапанавалі сябры фонду: вядомыя брэнды і кампаніі, спартсмены, прадстаўнікі кіно і шоу-бізнесу сусветнага маштабу. Ініцыятыву ЮНІСЕФ у Беларусі падтрымае гуру кулінарыі – Джэймі Олівер.

 
Рашэд Мустафа Сарвар
Доктар, прадстаўнік ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь.
Мы вельмі радыя, што змаглі далучыцца да сусветнай традыцыі. Праграмы ЮНІСЕФ дапамагаюць вельмі многім дзецям і іх бацькам – гэта самае важнае для нас. Але праца была б немагчымая без падтрымкі нашых сяброў і партнёраў. Таму галоўная мэта гэтай вячэры – умацаваць гэтае партнёрства і паказаць, што ўносіць свой уклад у дапамогу дзецям, якім гэта неабходна, можна па-рознаму – праз праграмы КСА (карпаратыўная сацыяльная адказнасць – канцэпцыя, згодна з якой арганізацыі ўлічваюць патрэбы грамадства, бяруць адказнасць за ўплыў сваёй дзейнасці на розныя бакі грамадскай сферы. Заўв. рэд.), праз асабістыя ахвяраванні, праз падтрымку справамі. Мы вельмі спадзяемся, што UNICEF GALA 2017 зможа прыцягнуць увагу да пытання ўстойлівай дабрачыннасці ў Беларусі. У глабальным рэйтынгу дабрачыннасці World Giving Index Беларусь займае 100 месца з 140 краін свету. Паказчык далёкі ад ідэалу, але мы можам змяніць гэтую статыстыку. Давайце пачнем з тых, каму неабходная наша дапамога больш за ўсё, – з дзяцей.

Дабрачынныя вечары ЮНІСЕФ праходзяць ва ўсім свеце з удзелам Дэвіда Бэкхэма і Робі Ўільямса, Кэці Пэры і Пінк.

Стаць госцем дабрачыннай вячэры ЮНІСЕФ ГАЛА 2017 і ўнесці свой уклад у развіццё праграмы для дзяцей Беларусі можа кожны, хто пажадае. Гэта проста зрабіць праз сайт http://www.unicef.by/gala/

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

160 0 11

Глядзіце таксама