21.04.2020
21.04.2020

Заўсёды на сувязі! Мабільныя аператары Беларусі падтрымалі медработнікаў

logo
Навiны
294 013
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Быць заўсёды online, на сувязі і без дадатковых выдаткаў беларускія медработнікі могуць ужо сёння. Усе аператары мабільнай сувязі Беларусі падтрымалі супрацоўнікаў аховы здароўя ў няпросты час барацьбы з COVID-19.

Так, аператар life ужо налічвае ўсім медработнікам Беларусі, абанентам любога тарыфнага плана life, безлімітныя званкі ва ўсе сеткі і інтэрнэт-трафік, які не абмежаваны па хуткасці, з магчымасцю раздаваць яго на іншыя прылады.

МТС плануе прадаставіць безлімітны інтэрнэт і 3000 хвілін ва ўсе сеткі краіны для медыкаў на карпаратыўных планах. Дадатковымі бонусамі можна будзе скарыстацца на пачатку траўня і да заканчэння лета. Акрамя гэтага, для патрэбаў медыкаў кампанія мае намер перадаць 100 планшэтаў.

А1 прадаставіць у медустановы ўсіх рэгіёнаў Беларусі 500 камплектаў сувязі. У іх уваходзяць новыя смартфоны «А1 Альфа», а таксама SIM-карты з безлімітнымі званкамі ва ўсе сеткі і безлімітным інтэрнэтам. Мяркуецца, што такія камплекты сувязі дапамогуць мінімізаваць выкарыстанне асабістых тэлефонаў, такім чынам будзе зніжацца рызыка распаўсюджвання інфекцыі.

Новыя камплекты зробяцца памочнікамі для сувязі ўрачоў у самых гарачых зонах: аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі і інфекцыйных, пры працы на хуткай медыцынскай дапамозе, у лабараторыях, дзе праводзіцца тэсціраванне аналізаў на COVID-19. Яны будуць карыснымі і для правядзення відэаканферэнцый з Рэспубліканскай кансультатыўнай групай па пытаннях лячэння пацыентаў з віруснай інфекцыяй COVID-19.

Па дамоўленасці паміж А1 і Міністэрствам аховы здароўя, адзіным бенефіцыярам дабрачыннай дапамогі выступіць Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання. Тут адбудзецца адраснае размеркаванне камплектаў сувязі па ўстановах аховы здароўя Мінска, а таксама ўсіх абласцей і раёнаў краіны.

акция мобильных операторов

Раней А1 зрабіў бясплатнымі званкі для жыхароў Беларусі на гарачыя лініі па пытаннях прафілактыкі інфекцыі COVID-19 і аказаў дабрачынную дапамогу Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы.

Міністэрства аховы здароўя выказвае падзяку ўсім мабільным аператарам за своечасовую дапамогу. Такія ініцыятывы адыгрываюць важную ролю ва ўмовах барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

294 0 13

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.