23.11.2017
23.11.2017

Здаровая фотавыстава «Разам да здароўя!»

logo
Навiны
2 10
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

29 лістапада на плошчы ля Мінскага трактарнага завода (ст. М. Трактарны завод) адкрыецца вулічная фотавыстава «Разам да здароўя!». Ініцыятар мерапрыемства – Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. Героі фотапраекта – простыя жыхары невялікіх гарадоў і вёсак Беларусі.

Наведвальнікі фотавыставы «Разам да здароўя!» пазнаёмяцца з гісторыямі жыхароў Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, якія абралі здаровы лад жыцця. Акрамя таго, на выставе пазнаёмяць з ініцыятыўнымі валанцёрскімі групамі па ЗЛЖ Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), якія аб'ядноўваюць вакол сябе жыхароў гарадоў, вёсак і разам мяняюць жыццё ў мясцовых аб’яднаннях да лепшага.

 
Таццяна Святловіч
Менеджар праекта БТЧК
З дапамогай фотавыставы «Разам да здароўя» мы расказваем рэальныя гісторыі звычайных людзей. Нашы героі – не медыйныя персоны, а жыхары невялікіх гарадоў і мястэчак Беларусі. Але кожны з іх аднойчы знайшоў у сабе сілы пайсці па шляху перамен і абраў здаровы лад жыцця: адмовіўся ад курэння, злоўжывання алкаголем, змяніў звычкі харчавання, стаў актыўна бавіць вольны час. Наша выстава пра тое, як змены ў жыцці дапамаглі людзям умацаваць здароўе, і пра тых, хто іх падтрымлівае на гэтым шляху.

З 29 лістапада па 17 снежня фотавыстава будзе па чарзе размешчаная на пляцоўках перад буйнымі прадпрыемствамі МінскаУ адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел героі фотавыставы – удзельнікі ініцыятыўных груп БТЧК. Яны правядуць для ўсіх жадаючых майстар-класы па скандынаўскай хадзьбе, арганізуюць актыўныя народныя гульні. Наведвальнікаў выставы таксама чакаюць конкурсы і падарункі.

Затым з 3 снежня выстава пераедзе да Мінскага аўтамабільнага завода, дзе будзе знаходзіцца да 9 снежня. Выніковым пунктам размяшчэння стане пляцоўка перад Мінскім заводам колавых цягачоў. Тут экспазіцыя будзе з 10 да 17 снежня. Далей экспазіцыя адправіцца ў падарожжа па рэгіёнах.

 
Таццяна Святловіч
Менеджар праекта БТЧК
Выбар такіх пляцовак не выпадковы. Мы вырашылі адысці ад стандартнага фармату – праводзіць мерапрыемствы ў цэнтры горада – і задзейнічалі скверы і пляцоўкі ля буйных заводаў Мінска ў розных сталічных раёнах. Хочам прыцягнуць увагу больш шырокай аўдыторыі і спадзяемся, што жыццёвыя гісторыі жыхароў нашай краіны натхняць многіх людзей выбраць больш здаровае і доўгае жыццё.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

2 10