11.12.2017
11.12.2017

Здаровы лад жыцця прыехаў у сталіцу

logo
Навiны
0 29
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Мабільная фотавыстава пра здаровы лад жыцця праходзіць ля буйных заводаў Мінска.

На плошчы ля Мінскага трактарнага завода (ст. м. Трактарны завод) адкрылася мабільная вулічная фотавыстава «Разам да здароўя!». Яе героямі сталі жыхары Беларусі, якія абралі здаровы лад жыцця. Ініцыятар мерапрыемства – Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК). З 10 да 17 снежня выстава будзе размешчана перад Мінскім заводам колавых цягачоў (ст.м. Магілёўская).

 

 
Таццяна Святловіч
Менеджар праекта БТЧК «Далучэнне супольнасцей у прасоўванне здаровага ладу жыцця»
Наш фотапраект «Разам да здароўя!» – гэта гісторыі не толькі пра змяненне ладу жыцця ў бок здаровага, развіццё асабістага патэнцыялу, але і пра ўзаемную падтрымку. Мы рады, што наша ініцыятыва атрымлівае пазітыўны водгук і выклікае цікавасць у грамадства, СМІ. Разам лягчэй мяняцца да лепшага.

У адкрыцці фотавыставы прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска, кіраўніцтва БТЧК, героі фотавыставы – валанцёры ініцыятыўных груп па здаровым ладзе жыцця.

Валанцёры-інструктары ініцыятыўных груп арганізавалі для ўсіх жадаючых майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе, а фатограф праекта Яўген Атцецкі правёў па экспазіцыі экскурсію, да якой далучыліся супрацоўнікі Мінскага трактарнага завода і выпадковыя мінакі.

 БТЧК з 2014 года рэалізуе праект «Далучэнне супольнасцей у прасоўванне здаровага ладу жыцця» пры падтрымцы Швейцарскага Чырвонага Крыжа і ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Мэта праекта – ўмацаванне здароўя і змяненне паводзінаў насельніцтва Беларусі ў бок здаровага ладу жыцця.


Працуюць 14 ініцыятыўных груп па здаровым ладзе жыцця ў малых гарадах і вёсках Віцебскай, Гродзенскай абласцей, а таксама Магілёўскай вобласці. У склад ініцыятыўных груп ўваходзяць больш за 470 чалавек рознага ўзросту, прафесійнага і сацыяльнага статусу. Гэта актыўныя людзі, захопленыя ЗОЖ і гатовыя дапамагчы іншым змяніць сваё стаўленне да здароўя. Ініцыятыўныя групы вучаць насельніцтва асновам прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, ажыццяўляюць індывідуальнае суправаджэнне тых, хто імкнецца змяніць свой лад жыцця ў бок здаровага, праводзяць рэгулярныя заняткі і майстар-класы па розных відах фізічнай актыўнасці.

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 29