Жаночая гігіена і яе ўплыў на здароўе падчас менструацый і ў перыяд паміж імі выклікае мноства пытанняў і здагадак. І калі тампонамі або менструальнай чашай усё ж карыстаюцца далёка не ўсе жанчыны, дык пракладкі доўгі час былі лідарам сярод сродкаў менструальнай гігіены.
Гаварыць пра менструацыі не сорамна
Тэма жаночага здароўя і, у прыватнасці, менструацыі перастае быць пад табу ў грамадстве. А зусім нядаўна, у лютым 2019 года, дакументальны кароткаметражны фільм «Менструацыя. Больш не прысуд» іранскага рэжысёра Райку Зехтабчы атрымаў прэмію «Оскар». У фільме распавядаецца пра жанчын з індыйскай вёскі, якія запускаюць невялікую вытворчасць танных гігіенічных пракладак. Такім чынам яны змагаюцца за тое, каб менструацыю ў грамадстве перасталі лічыць чымсьці ганебным.
На шчасце, мы можам гаварыць на такія педантычныя тэмы дастаткова вольна (хаця некаторыя дамы дагэтуль саромеюцца вымаўляць словы «месячныя» і «менструацыя», аддаючы перавагу абцякальнаму выразу «гэтыя дні»). А рэклама накшталт «белае не насіць, аблягальнае не апранаць» апісвае жаночыя асцярогі, звязаныя з месячнымі і спосабамі ўпісаць іх у паўсядзённае жыццё.
Працягваем гутарку пра сродкі менструальнай гігіены са Святланай Жукоўскай, асістэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Белдзяржмедуніверсітэта. На гэты раз у фокусе ўвагі – пракладкі: аднаразовыя, шматразовыя, штодзённыя.
Плюсы аднаразовых пракладак як сродку менструальнай гігіены
- Шырокі выбар, даступнасць. Пракладкі можна купіць у любой краме, аптэцы. Яны могуць быць рознага памеру, таўшчыні і нават водару.
- Бяспека. Пры выкарыстанні пракладак няма пагрозы развіцця сіндрому таксічнага шоку (СТШ). Гэта сур’ёзная праява бактэрыяльнай інфекцыі, якая пагражае нават смяротным зыходам. І хаця СТШ можа ўзнікнуць нават у мужчын, усё ж у 50% выпадкаў гаворка ідзе пра жанчын у перыяд менструацыі. На шчасце, сустракаецца гэтае грознае ўскладненне вельмі рэдка. Па дадзеных амерыканскага рэгістра, частата ўзнікнення СТШ у жанчын з менструацыяй – 1 выпадак на 100 тысяч. Як правіла, СТШ можа развіцца падчас выкарыстання тампонаў, ёсць таксама звесткі пра магчымасць узнікнення такога ўскладнення пры выкарыстанні менструальнай чашы. У гэтым выпадку пракладкі ўяўляюцца самым бяспечным варыянтам.
Мінусы аднаразовых пракладак
- Алергічныя рэакцыі. Пракладкі з араматызатарамі і фарбавальнікамі могуць выклікаць выяўленае раздражненне. Ёсць асцярогі сярод жанчын, што хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца пры вырабе пракладак, у прыватнасці двухвокіс хлору, спрыяюць развіццю гінекалагічных захворванняў. Напрыклад, эндаметрыёзу.
- Нязручныя мацаванні. «Крылцы» на пракладках часам збіваюцца і дрэнна прыклейваюцца, ды і сама пракладка можа «з’язджаць».
- Мінімальная надзейнасць у параўнанні з іншымі сродкамі менструальнай гігіены.
- Абмежаванні, звязаныя з заняткамі спортам і фізічнай актыўнасцю.
- Забруджванне навакольнага асяроддзя.
Шматразовыя пракладкі. У барацьбе за чысціню свету
Актывісты экалагічнага руху падлічылі, што ў сярэднім за жыццё жанчына выкарыстоўвае да 17 тысяч пракладак і тампонаў. Лічыцца, што амаль 20 млрд іх выкідваецца штогод толькі ў Паўночнай Амерыцы. Слой пластыку будзе раскладацца ў зямлі сотні гадоў. Праблема забруджвання навакольнага асяроддзя пачала хваляваць сучаснае грамадства настолькі моцна, што жаночы рух за экалагічныя прадукты менструальнай гігіены развіваецца імклівымі тэмпамі ва ўсім свеце. Жанчынам прапануецца перайсці на менструальную чашу альбо шматразовыя пракладкі, пашытыя з тканіны.
Сярод іх плюсаў адзначаюць:
- экалагічнасць;
- індывідуальны дызайн. Паколькі такія пракладкі вырабляюць з тканіны самых розных расфарбовак, у іх спажыўцоў ёсць магчымасць адысці ад традыцыйнага белага колеру і карыстацца пракладкамі любога колеру і ўзору;
- эканомію грошай. Аднаразовыя пракладкі, нягледзячы на першапачаткова больш дарагі кошт, могуць праслужыць некалькі гадоў і вытрымаць, па запэўніваннях вытворцаў, да тысячы разоў мыцця;
- паляпшэнне жаночага здароўя. Сцвярджаецца, што выкарыстанне пракладак з тканіны спрыяе памяншэнню болю падчас менструацыі і нават здольнае зніжаць інтэнсіўнасць крывацёку.
- псіхалагічны камфорт. Прыхільніцы шматразовых пракладак пераконваюць, што кожны раз, купляючы сродкі менструальнай гігіены, жанчына сутыкаецца з няёмкасцю і сорамам. А паколькі такі набытак давядзецца рабіць у разы радзей, дык і перажыванняў стане меней.
Да мінусаў такіх пракладак можна аднесці:
- невялікую даступнасць. У Беларусі такія пракладкі можна аднесці да разраду «навінка» і «рэдкасць»;
- неабходнасць штодзённага мыцця. Камень спатыкнення для сучаснай жанчыны. Тут дамы кажуць і пра гідлівасць, і пра недахоп часу ды жадання штодня займацца мыццём;
- невысокую надзейнасць. Для большай надзейнасці прапануецца выкарыстоўваць спецыяльныя ўкладкі, якія прызначаны менавіта для шматразовых пракладак. Але ўсё ж метад застаецца менш надзейным, чым астатнія.
Ці ўсім патрэбныя штодзённыя пракладкі?
Сама назва такіх пракладак мае на ўвазе, што карыстацца імі трэба штодня. І гэта – неабходны атрыбут гігіены кожнай жанчыны. На самай справе, строгіх паказанняў да ўжывання штодзённых пракладак для ўсіх жанчын няма.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.