18.10.2018
18.10.2018

Зіма ўжо блізка, а UNICON & GAME EXPO яшчэ бліжэй!

logo
Навiны
0 41
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Трохдзённая выстава-фестываль фантастыкі, коміксаў, фэнтэзі, настольных і камп'ютэрных гульняў пройдзе ў Мінску 2-4 лістапада. У інтэрактыўным фармаце госці пазнаёмяцца з навінкамі гульнявой індустрыі, паглыбяцца ў фантастычныя сусветы і свет «жалеза» на UniCon & Game Expo.

2 лістапада мінчан і гасцей горада на футбольным манежы сустрэнуць любімыя персанажы фантастычных серыялаў, коміксаў і камп'ютарных гульняў. UniCon-2018 рыхтуе 29 фан-стэндаў фантастычных сусветаў: кожны са сваёй праграмай і сваімі героямі – ад Warcraft да Star Wars і Marvel.

На сцэне фестывалю пройдзе конкурс касплэю – сцэнічнага дэфіле фантастычных персанажаў.

Прыхільнікаў фантастычных раманаў чакаюць сустрэчы з пісьменнікамі-фантастамі Вадзімам Пановым і Віталіем Зыкавым, якія спецыяльна прыедуць на фестываль. Аматары коміксаў на Алеі аўтараў змогуць пагутарыць з запрошанымі гасцямі. Тут жа наведвальнікам прадставяць спецыяльны праект – артбук беларускіх мастакоў «Whitebook 2», а таксама зборнік коміксаў беларускіх аўтараў «Сучасны комiкс».

Паглыбіцца ў свет гейм індустрыі наведвальнікам дапаможа экспазіцыя Game Expo. Навінкі ад камп'ютарных брэндаў, графічныя планшэты, навіны гейм індустрыі ад беларускіх і расійскіх распрацоўшчыкаў. У рамках Game Expo пройдзе два кіберспартыўныя турніры па дысцыплінах Dota 2 і Hearthstone. Пераможца другога атрымае галоўны прыз – гульнявы ноўтбук ад Тытульнага партнёра выставы – брэнда ASUS.

Таксама наведвальнікаў чакаюць інтэрактыўныя рэтра-гульні, файтынгі, прэзентацыі індзі-гульняў, якіх яшчэ няма ў вольным доступе, адукацыйныя майстар-класы па 3D ілюстрацыі і графіцы, конкурс малюнкаў на графічных планшэтах і многае іншае. Для аматараў настольных гульняў будзе арганізавана гульнятэка, на якой можна згуляць у любімыя гульні і ацаніць навінкі (Правільны мёд, Дойліды, Таемнае пасланне, Дэлюкс і іншыя.).

Тры дні ў футбольным манежы гасцей чакае ўсё для цікавага вольнага часу: жывыя квэсты з падарункамі, конкурсы, розыгрышы прызоў, музычная праграма, інтэрактыўныя пляцоўкі і шмат новых уражанняў.

Сачыце за навінамі і праграмай мерапрыемстваў у афіцыйных пабліках

#gameexpominsk

#uniconby

Набыць квіткі можна тут.

Час правядзення выставы: 2—4 лістапада 2018г.

Месца правядзення: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20/2, футбольны манеж

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 41

Глядзіце таксама