07.05.2019
07.05.2019

Ці ведаеце вы пра хваробу Паркінсона: як яе распазнаць і лячыць?

logo
Хваробы ад А да Я
0 41
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Хвароба Паркінсона – найбольш распаўсюджанае дэгенератыўнае захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы, з-за якога ў чалавека парушаюцца рухальныя функцыі.

Прайдзіце тэст і даведайцеся, па якіх сімптомах можна распазнаць хваробу Паркінсона? Хто ў групе рызыкі? Ці даецца інваліднасць такім пацыентам? У якіх выпадках неабходная аперацыя на галаўным мозгу?

Эксперт Слушна і кансультант па тэсту – спецыяліст па лячэнні дадзенага захворвання, загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі БелМАПА, доктар медыцынскіх навук, прафесар Уладзімір Панамароў.

Тэст на выяўленне Хваробы Паркінсона

Пытанне 1

Хто найбольш схільны да гэтага захворвання?

  1. Людзі сталага і старэчага ўзросту
  2. Дзеці і падлеткі
  3. Маладыя людзі

Адказ: 1. Да захворвання схільныя, у асноўным, людзі сталага і старэчага ўзросту. Часцей за ўсё першыя сімптомы з'яўляюцца ў 55-60 гадоў, але часам хвароба можа развіцца і ў 18-40 гадоў.

Пытанне 2

Якія асноўныя сімптомы захворвання?

  1. Трэмар (дрыгаценне) рук у спакоі
  2. Скаванасць канечнасцяў толькі ў адной палове цела, як правіла, рукі Няздольнасць утрымаць цела ў вертыкальным становішчы
  3. Трэмар галавы

Адказ: 1-3. Дрыгаценне галавы для хваробы Паркінсона нехарактэрнае. Гэта можа быць праявай іншых захворванняў – так званага трэмару пажылых або эсэнцыяльнага трэмару Мінора. Яны лечацца зусім па-іншаму.

Пытанне 3

Што часцей за ўсё пагаршаецца пры хваробе Паркінсона?

  1. Сон
  2. Увага
  3. Памяць

Адказ: 2. Пры дадзеным захворванні часцей парушаецца ўвага, а не памяць.

Пытанне 4

Як дыягнаставаць захворванне?

  1. Дастаткова наведаць дасведчанага неўролага
  2. Дыягназ пацвярджаюць магнітна-рэзанансная тамаграфія (МРТ) і камп'ютарная тамаграфія (КТ)
  3. Неабходныя спецыяльныя інструментальныя даследаванні

Адказ: 3. Для пацверджання дыягназу праводзіцца транскраніяльная санаграфія, якая дазваляе выявіць гіперэхагеннасць чорнай субстанцыі ў галаўным мозгу і падлічыць яе плошчу. Даследаванне прызначаецца толькі пасля кансультацыі кваліфікаванага неўролага ў некалькіх лячэбных установах Беларусі.

Стандартныя КТ або МРТ галаўнога мозгу для дыягназу ХП не інфарматыўныя і выкарыстоўваюцца для выключэння іншых захворванняў.

Пытанне 5

Як лечаць гэтае захворванне?

  1. Дапаможа толькі аперацыя на мозгу
  2. У Беларусі не робяць аперацый для лячэння хваробы Паркінсона, таму дапамогуць толькі лекі
  3. Захворванне лечыцца медыкаментозна і хірургічным шляхам

Адказ: 3. Захворванне лечыцца і з дапамогай лекавых прэпаратаў, і з дапамогай аперацый. У нашай краіне праводзяцца два віды аперацый: 1. хірургічным шляхам руйнуюцца пэўныя структуры галаўнога мозгу; 2. глыбокая стымуляцыя базальных гангліяў, калі ўнутр іх уводзіцца электрод, які стымулюе нейроны выпрацоўваць дафамін. Аперацыі праводзяцца па строгіх паказаннях, калі медыкаментознае лячэнне дае моцныя пабочныя эфекты або не дапамагае зусім. Таксама ў Беларусі асвойваюць перспектыўны метад – трансплантацыю мезенхімальных ствалавых клетак.

Пытанне 6

Якія пабочныя эфекты могуць выклікаць лекі для лячэння хваробы Паркінсона?

  1. Зубны боль
  2. Зніжэнне артэрыяльнага ціску і непрытомнасць
  3. Боль у суставах

Адказ: 2. Многія прэпараты ад хваробы Паркінсона маюць пабочны эфект – зніжэнне артэрыяльнага ціску, што можа выклікаць і стан перад стратай прытомнасці. У такім выпадку пасля прыёму лекаў проста трэба крыху паляжаць, і слабасць пройдзе.

Пытанне 7

Якая дапамога аказваецца хворым?

  1. Ставіцца група інваліднасці
  2. Шпіталізацыя
  3. Прадастаўляюцца сядзелкі

Адказ: 2. Калі сімптомы хваробы перашкаджаюць самаабслугоўванню, тады медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія можа прызначыць групу інваліднасці. Гэта робіцца па накірунку неўролага паліклінікі.

Пацыентаў з хваробай Паркінсона неўролагі імкнуцца накіроўваць у стацыянар 1-2 разы на год для нейрапратэктарнай тэрапіі (унутрывеннае ўвядзенне прэпаратаў, якія абараняюць клеткі галаўнога мозгу ад пашкоджання) ці для падбору адэкватнай схемы лячэння.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 41

Журналіст і медыятар. У журналістыцы каля 20 гадоў. Асноўная цікавасць – сацыяльныя праблемы. Скончыла журфак БДУ. Да партала «Здаровыя людзі» і газеты «Медыцынскі веснік» працавала ў рэдакцыі «Аргументы і факты» ў Беларусі, штотыднёвіках «СССР: постфактум», «Маскоўскі камсамолец ў Беларусі», нацыянальнай грамадска-асветніцкай газеце «Культура», інтэрнэт-выданні Оpen.by. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Матэрыялы Ганны выдзяляюцца выразнай структурай, глыбінёй раскрыцця тэмы і сваёй аналітычнасцю. Хобі: літаратура, напісанне дзіцячых кніг. Аўтар праектаў: ТэДДзі (Трыбуна для дзяцей) – нацыянальная пляцоўка для выказвання меркаванняў і пазіцый дзяцей па хвалюючых праблемах (сумесны праект штотыднёвіка «Аргументы і факты» ў Беларусі, РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН у Рэспубліцы Беларусь (ЮНІСЕФ) . «Урачы – таксама людзі» (24health.by), «Хатні догляд цяжкахворых» (сумесна з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа) (24health.by), «Урачэбныя анлайн-канферэнцыі» (24health.by сумесна з tut.by).