09.08.2018
09.08.2018

«Гарачы доктар» Павел Працкайла

logo
Асобы i лёсы
0 14
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Малады спецыяліст Павел Працкайла ў прафесіі з 2016 года. Працуе атарыналарынголагам у гарадской паліклініцы № 5 г. Гродна і Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. Акрамя працы амбіцыйны хлопец паспявае атрымліваць другую вышэйшую адукацыю. Скончыў першы курс Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права».

Па прызнанні Паўла, такі шчыльны графік вучыць яго шанаваць час. У рэдкія вольныя гадзіны аддае перавагу заняткам, якія дазваляюць эмацыйна перазагрузіцца. Штотыдзень гуляе з камандай калегаў у футбол, любіць страйкбол, матацыклы і машыны. Займаецца разам з сябрамі рэстаўрацыяй аўтамабіля.

Дэвізам для маладога чалавека па жыцці стала пажаданне настаўніка - дацэнта ГрДМУ Уладзіміра Меламеда: «Заўсёды цягніцеся, развівайцеся, рухайцеся наперад. Каб быць запатрабаваным, асабліва ў медыцыне, трэба быць канкурэнтным». Гэтыя словы прымушаюць Паўла ставіць самыя смелыя мэты.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 14

Глядзіце таксама