27.05.2022
27.05.2022

Хатняя салёная скумбрыя і мінтай у сметанковым соусе. Гатуем рыбу на святочны стол

logo
Рэцэпты
0 91
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Рыба — багатая крыніца вітамінаў і мінералаў, напрыклад, кальцыя, ёду, фосфару, калію і селену, неабходных для здаровай працы арганізма. Акрамя таго, рыбін тлушч змяшчае шмат амегі-3.

Любая рыба — выдатны элемент для паўсядзённага рацыёну. Не варта спыняцца на чымсьці адным — спрабуйце новае, эксперыментуйце і знаходзіце свежыя спалучэнні.

На гэты раз блогерка з Бешанковіч Настасся Мясаедава (Instagram - @family_miss) прапануе нам некалькі смачных рэцэптаў з рыбы, адзін з якіх прысвечаны тэме хатняй засолцы:

Скумбрыя ў духоўцы

На ваш святочны стол.

Скумбрыя ў духоўцы

Інгрэдыенты

  • Скумбрыя – 1 шт
  • 3 ст л соевага соўса
  • 1 г л цукру
  • 1 ст л расліннага алею
  • Папрыка
  • 1 ст л лімоннага соку (або лімонка на кончыку нажа)

Спосаб прыгатавання

У рыбы адрэзаць галаву, хвост і плаўнікі. Зрабіць разрэз па спінцы. Выдаліць усе вантробы, хрыбет і заўважныя косткі. Зрабіць надрэзы ад краю да сярэдзіны, аднолькава з двух бакоў.

Змяшаць усё для марынаду, прамазаць рыбу. Перакласці яе ў форму для запякання, засланую пергаментам. Змазаць з іншага боку марынадам. Закруціць аднолькава з двух бакоў кавалачкі па спіралі.

Скумбрыя ў духоўцы 2

Запякаць у духоўцы пры 180 градусах хвілін 20.

Скумбрыя атрымліваецца сакавітая і смачная.

Рыба ў сметанковым соусе

Самая мяккая рыбка атрымліваецца.

Мінтай ў сметанковым соўсе

Інгрэдыенты

  • Мінтай 3 шт
  • Смятана 200 гр
  • Часнок 3 зубчыкі
  • Кроп
  • Соль, спецыі

Спосаб прыгатавання

Мінтай наразаем на кавалачкі, абвальваем у муцэ і абсмажваем хуценька да залацістай скарыначкі.

Мінтай на святочны стол

Рыхтуем соус: у смятану дадаем нарэзаны кроп і здробнены часнок. Солім і перчым па гусце.

Заліваем соусам рыбу, накрываем вечкам і тушым 20-25 хвілін. Перыядычна палівайце рыбку соусам.

Як прыгатаваць карпа смачна і проста

Салёная скумбрыя «Па-хатняму»

Салёная скумбрыя

Інгрэдыенты

На 1 скумбрыю вагой 500 гр

  • 2 ст л буйной солі (не ёдаванай, інакш рыба страціць пругкасць)
  • 1 г л цукру
  • Гваздзік – 2 шт
  • Каляндра – 4 шт
  • Перац гарошак – 5 шт
  • Лаўровы ліст  – 2 шт

Змешваем усе сухія інгрэдыенты.

Рыбу разразаем напалову і націраем сумессю солі і спецый

Хатняя скумбрыя 3

Выбірайце кантэйнер з вечкам ці нешта падобнае, але не жалезнае, каб рыба не акіслялася ад солі.

Рыбу перакласці ў кантэйнер, высыпаць рэшткі сумесі, зачыніць вечкам і добра патрэсці.

Прыбраць у халадзільнік на суткі-двое.

Прыемнага апетыту. Ваша смачная рыбка гатовая!

Як смачна прыгатаваць кашу? Топ-3 рэцэпта круп на патэльні

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

0 91