25.11.2022
25.11.2022

Калі не жадаеце набываць фаст-фуд у вытворцаў. Хатняя шаурма для ўсёй сям'і

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У сучасным свеце складана знайсці чалавека, які б не спрабаваў шаурму. Гэта блізкаўсходняя страва з турэцкімі каранямі, якую гатуюць ледзь не на кожным куце любога горада.

Многія баяцца купляць гатовую страву, бо не ўпэўнены ў якасці ўсіх прадуктаў. Мы прапануем прыгатаваць смачную шаурму ў хатніх умовах, якая абавязкова стане традыцыйным карысным фаст-фудам у вашай сям’і.

Інгрэдыенты для шаурмы

  • Лаваш — 3 штукі
  • Філе курынае — 1 штука
  • Шампіньёны — 2-3 штукі
  • Капуста — па гусце
  • Агурок (палова)
  • Памідор (палова)
  • Цыбуля (трэць цыбулі па гусце)
  • Халапеньё — некалькі кавалачкаў
  • Таматавая паста альбо кетчуп
  • Соль
  • Спецыі (перац, папрыка, часнок грануляваны)
  • Сыр —50 г

Інгрэдыенты для соуса

  • Смятана — 4 ст л
  • Гарчыца — 1 ст л
  • Лімонны сок — 1 г л
  • Соль — па гусце
  • Перац — па гусце

Смачны, як быццам торт. Рэцэпт маркоўнага кекса

Гатуем соус

Змешваем смятану, гарчыцу, лімонны сок, соль, перац. Шмат гарчыцы і цытрынавага соку не варта дадаваць.

Спосаб гатавання шаурмы

Начынка для шаурмы

Філе рэжам на кавалачкі і дадаем заправу і соль (перац чорны, часнок, папрыка) і адпраўляем на разагрэтую патэльню з маслам.

У гэты час рэжам на дробныя кавалачкі шампіньёны 2 штукі і дадаем да курыцы.

Шынкуем капусту, рэжам агурок, памідор, цыбулю і халапеньё (па гусце). Націраем на дробную тарку сыр.

Інгрэдыенты для халапеньё

Раскладваем ліст лаваша і паэтапна кладзем туды: курыцу з грыбамі, затым капусту, гарчычна-смятанавы соус, таматавую пасту, астатнюю гародніну і сыр.

Як зрабіць хаттнюю шаурму?

Скручваем у пачатку краі ўнутр па баках, а потым круцім нашу шаурму.

Як правільна скручваць шаурму?

Кладзём у мікрахвалёўку на хвіліну-паўтары, каб расплавіўся сыр, можна падсмажыць на патэльні.

Шаурма хатняя для ўсёй сям'і

Усе інгрэдыенты можна вар'іраваць у залежнасці ад таго, якія прадукты ёсць у вашым халадзільніку. Можна дадаваць моркву па-карэйску, можна плаўлены сыр замест звычайнага, таксама будзе смачнае спалучэнне. Усё залежыць ад вашай фантазіі.

Прыемнага апетыту!

Салаты на святочны стол. Топ-8 смачных рэцэптаў

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

0