03.06.2022
03.06.2022

Песцім сям’ю хатняй бульбай фры і бургерамі. Рэцэпты карыснага фаст-фуду

logo
Рэцэпты
0 78
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Змест:

Ці ведаеце вы людзей, якія б не любілі фаст-фуд? Магчыма, ёсць асобы, якія адмаўляюць сабе ў жаданні паласавацца смажанай бульбай фры ці бургерам, але, каб не любілі ўвогуле, такіх практычна не сустрэнеш.

Дарэчы, фаст-фуд лічаць ежай 21-га стагоддзя, але гэта далёка не так.

Ужо ў часы антычнасці фаст-фуд карыстаўся вялікай папулярнасцю. Калі ў Старажытнай Грэцыі ўсё ж аддавалі перавагу гатоўцы ежы ў сваёй гаспадарцы, то старажытныя рымляне нярэдка адмаўляліся ад гатавання, у некаторых дамах нават не было кухняў. Затое ў кожным горадзе існавала мноства закусачных і кірмашоў, дзе гандлявалі разнастайнымі стравамі.

Вялікай папулярнасцю карысталіся аладкі з дражджавога цеста, змазаныя аліўкавым алеем, іх было вельмі зручна выкарыстоўваць як талеркі. Існавалі ў рымлян і свае гамбургеры. Яны смажылі аладкі з ялавічыны, якія належала есці з хлебам.

Хатні фаст-фуд

Паважалі фаст-фуд і ў іншых краінах. У Кітаі задоўга да з'яўлення «дашырака» на кірмашах гандлявалі гарачай локшынай хуткага прыгатавання, у Індыі былі папулярныя аладкі чапаці з вострым соусам і рыс з кавалачкамі курыцы пад соусам кары. У Еўропе таксама вельмі паважалі рознага роду аладкі, а ў некаторых краінах не грэбавалі і піражкамі.

Фаст-фуд як індустрыя ўзнік у 1920-ыя гады ў Амерыцы. Да гэтага часу амерыканцы гатавалі ежу самастойна, але з бурным прамысловым ростам і развіццём аўтамабілебудавання перастала хапаць часу на гатаванне. Тут і з'явіліся першыя рэстараны, якія гандлююць фаст-фудам.

Сёння такія рэстараны хуткага харчавання атачаюць нас на кожным кроку. І ежа ў іх каштуе не так і мала, а яшчэ яна не дапамагае худзець і заставацца стройнымі. Блогерка з Бешанковіч Настасся Мясаедава  прапануе нам 4 простыя рэцэпты карыснага хатняга фаст-фуду. Калі думаеце, што такога не існуе, запрашаем вас пераканацца ў зваротным.

Як сэканоміць на прадуктах без шкоды здароўю

да зместу

Чыпсы

Хатнія, хрусткія, без дабавак, алею і фрыцюру

хатнія чыпсы

Інгрэдыенты 

  • бульба
  • соль
  • спецыі на ваш густ (сушаны часнок, кроп, арэгана, папрыка)

Спосаб прыгатавання

Выбірайце роўную і буйную бульбу, мыйце, але не чысціце.

Наразайце на тонкія кружочкі любым зручным спосабам, галоўнае — тонка.

Дадайце крыху алею, соль і спецыі

Выражыце ліст пергаменту па памеры талеркі або круга мікрахвалёўкі. Калі вы ў ім не ўпэўненыя, то змажце дадаткова алеем.

Чыпсы

Раскладзіце чыпсы па пергаменце асобна адзін ад аднаго. Гатуйце ў мікрахвалеўцы на магутнасці 800 вт — 4-5 хвілін. Сачыце!

Чыпсы будуць крыху мяккія, пакуль не астынуць.

да зместу

Бургер

Правільны бургер без шкоды для фігуры

Бургер

Інгрэдыенты

Для булачкі

  • 3 ст л кефіру
  • 1 ст л з горкай пшанічнай цэльназернавой мукі
  • 1 яйка
  • 1 г л разрыхляльніка ці 0,5 г л соды
  • Соль і любімыя спецыі

Для катлеты:

  • фарш 50 гр
  • цыбуля
  • соль

Для соуса

  • смятана 1 г л
  • кетчуп 1 г л
  • соевы соус 0,5 ч л

Спосаб прыгатавання

Для булачкі змяшаць усе інгрэдыенты, пераліць у форму (талерку), якая нагадвае булачку і адправіць у мікрахвалёўку на 3 мін пры 800 вт.

Для катлеты змяшаць фарш з лукам, сфарміраваць плоскую круглую катлету таўшчынёй не больш за 1 см і смажыць на сухой патэльні пад вечкам з двух бакоў.

Бургер 2

Сыр сюды патрэбны плаўлены квадрацікамі ў індывідуальным пакаванні. Калі булачка астыла, разразаем яе ўздоўж і збіраем усё разам: булачка+соўс+ліст салаты+катлета+соўс+сыр+памідор+ліст салаты+соўс+булачка.

Зверху можна пасыпаць кунжутнымі семечкамі.

да зместу

Чабурэкі

Чэбурэк

Інгрэдыенты 

  • Фарш — 300 гр ( курыца + свініна )
  • Лаваш
  • Цыбуля рэпчатая —  50 гр
  • Соль і спецыі
  • 1 яйка

Спосаб прыгатавання

Цыбулю нарэзаць вельмі дробна, змяшаць з фаршам, пасаліць і дадаць спецыі.

З лаваша выразаць кругі пры дапамозе талеркі дыяметрам 16 см.

Яйка ўзбіць відэльцам і абмазаць краі кругу з лаваша, каб потым лаваш склеіўся паміж сабой.

Лаваш2

Размеркаваць фарш па сярэдзіне, прыкладна 1 ст л з горкай.

Шчыльна зплюснуць у выглядзе чабурэка, зверху багата змазаць яйкам і па жаданні пасыпаць семечкамі кунжуту або лёну.

Выпякаць на пергаменце пры 170-180С 20-25 мін.

Сачыце, каб добра зарумяніліся.

да зместу

Бульба фры без алею

Калі вельмі хочацца бульбачкі фры, але пахудзець таксама трэба.

бульба фры

Інгрэдыенты 

  • Бульба буйная 3-4 штукі
  • Бялок аднаго яйка
  • Соль і спецыі па гусце

Бульбу разрэжце на брусочкі, заліце вадой і адпраўце ў халадзільнік на 20 хвілін.

Змяшайце бялок яйка з соллю і спецыямі (папрыка, хмелі-сунэлі). Узбіце венцам да лёгкай пены.

Дастаньце бульбу, зліце ваду і змяшайце з яечнай сумессю.

Картошка фры

Бляху засцяліце пергаментам і раскладзіце бульбу ў шэрагі, каб яна не датыкалася адна да другой.

Запякайце ў духоўцы пры 220 С 20 хвілін

Падавайце з кетчупам і іншымі соусамі.

Прыемнага апетыту!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 78