18 Кастрычніка
18.10.2020

Якія скурныя хваробы могуць нагадаць пра сябе ўвосень

logo
Навiны
0 0 9
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Недахоп ультрафіялету, кароткі сонечны дзень, змена тэмпературы паветра і вільготнасці ўвосень прыводзяць да абвастрэння многіх скурных захворванняў. Восеньская хандра, стрэсы і дэпрэсія таксама зніжаюць ахоўныя сілы арганізма і забіраюць шмат сіл і энергіі для таго, каб падтрымаць наш імунітэт. Немалаважнае значэнне мае і прыём розных медыкаментаў з-за частых з прычыны халоднага і пераменлівага надвор'я ўвосень прастудаў.

Скурныя хваробы. Восеньскае абвастрэнне. Прычыны.

Мы сабралі самыя распаўсюджаныя захворванні скуры, якія могуць даць пра сябе ведаць у восеньскі сезон. І падрыхтавалі невялікі дайджэст карысных матэрыялаў інфармацыйнага партала Здаровыя людзі.

Псарыяз

Захворванне, у якога выразна прасочваецца сезоннасць. У большасці выпадкаў стан скуры ў хворага на псарыяз значна паляпшаецца ў летнія месяцы, калі дастаткова сонечнага святла. У халодную пару года колькасць зваротаў да ўрача з нагоды абвастрэнняў альбо маніфестацыі хваробы расце. Гэта звязана як з недахопам ультрафіялету і зніжэннем імунітэту, так і з прыёмам вялікай колькасці лекаў, у тым ліку антыбіётыкаў.

Дарэчы, у дзяцей пачатак псарыязу таксама звязваюць са зніжэннем ахоўных сіл арганізма з-за частых прастудаў альбо хранічнай інфекцыі, у тым ліку стрэптакокавай.

Скурныя хваробы. Восеньскае абвастрэнне ў дзяцей падчас хваробаў.

Псарыяз – хранічнае неінфекцыйные запаленчае захворванне, якое можа пашкоджваць не толькі скуру, але і іншыя органы і сістэмы. Праяўляецца, як правіла, у выглядзе чырвоных сухіх бляшак, якія ўзвышаюцца над паверхняй скуры.

Псарыяз можна паспяхова кантраляваць і не дапускаць рэцыдываў. Галоўная ўмова – высыпацца, старацца пазбягаць стрэсаў, не пераядаць, не грэбаваць фізічнай нагрузкай, імкнуцца  кантраляваць сваю вагу, выключыць алкаголь і прытрымлівацца прызначэнняў доктара.

Знайсці вычарпальны адказ на пытанне, што з'яўляецца прычынай і фактарамі рызыкі развіцця псарыязу, а таксама даведацца пра метады лячэння можна тут і тут.

Ружовы лішай (лішай Жыбера)

Скурныя хваробы. Ружовы лішай Жыбера. Восеньскае абвастрэнне.

Сказаць адназначна, што ружовы лішай (ён жа лішай Жыбера) абвастраецца менавіта ўвосень, будзе не зусім дакладна. Разам з тым, часцей за ўсё ружовы лішай пашкоджвае скуру менавіта пасля ВРВІ ці перанесенага грыпу на фоне паніжанага імунітэту. Акрамя гэтага, справакаваць развіццё хваробы Жыбера могуць гіпавітаміноз (недахоп вітамінаў), бескантрольны прыём лекавых сродкаў, асабліва антыбактэрыяльных прэпаратаў.

Найбольш часта выпадкі хваробы фіксуюцца ў падлеткавым і маладым узросце, у той час як у дзяцей і сталых яна амаль не сустракаецца.

Самы галоўны рэцэпт, як пазбегнуць захворвання, – клапаціцца пра стан сваёй імуннай сістэмы. Моцны імунітэт і адсутнасць стрэсу – верныя памочнікі ў барацьбе супраць лішая Жыбера.

Як распазнаць захворванне? Якія ў яго сімптомы? Ці можна яго вылечыць? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні можна знайсці ў матэрыяле.

Себарэя

Скурныя хваробы. Восеньскае абвастрэнне себарэі з-за халадоў і хваробаў.

Себарэя – захворванне сальных залозаў, як правіла, валасістай часткі галавы. У выніку сакрэт сальных залозаў губляе свае ахоўныя і бактэрыцыдныя ўласцівасці.

Справакаваць захворванне можа пераахаладжэнне, як, зрэшты, і перагрэў. У гэтых выпадках скурнага сала, якое з'яўляецца ахоўнай мантыяй скуры, выпрацоўваецца больш, што можа прывесці да з'яўлення себарэі. А яшчэ скура галавы не любіць нізкую тэмпературу, што таксама прыводзіць да празмернай выпрацоўкі скурнага сала.

Дарэчы, больш за ўсё схільныя да гэтай дэрматалагічнай праблемы мужчыны. Гэта звязана, у тым ліку, і з тым, што за выпрацоўку сакрэту сальных залозаў (скурнага сала) адказваюць мужчынскія гармоны (андрагены), у прыватнасці, тэстастэрон.

Скурныя хваробы. Восеньскае абвастрэнне хваробы ў мужчын.

Пры рэзкім зніжэнні імунітэту з'яўленню себарэі ў пэўнай ступені можа спрыяць так званая ўмоўна-патагенная скурная флора – натуральныя «жыхары» чалавечага арганізма.

Як правіла, калі з'явілася себарэя, гэта можа сведчыць таксама пра непаладкі ў рабоце арганізма. Менавіта таму наш эксперт раіць, акрамя асноўнага лячэння, праверыць узровень палавых гармонаў і гармонаў шчытападобнай залозы, ці ёсць захворванні страўнікава-кішэчнага тракта, а таксама перагледзець свой рацыён (прыбраць смажанае, тлустае, салодкае, алкаголь, каву, салодкія газаваныя напоі).

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

0 0 9

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».