16.07.2022
16.07.2022

Чым здзівіць гасцей? Незвычайныя стравы з курыцы на абед ці вячэру

logo
Рэцэпты
0 20
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Змест:

Існуе мноства спосабаў смачнага прыгатавання страў з курыцы. Мяса гэтай хатняй птушкі з'яўляецца дыетычным прадуктам і карыстаецца вялікай папулярнасцю па ўсім свеце.

Яе гатуюць рознымі спосабамі: вараць, параць, тушаць, запякаюць. Спецыялісты рэкамендуюць пачынаць прыкорм дзяцей у першыя гады жыцця менавіта курыным мясам.

Курынае мяса не проста так лічыцца дыетычным. Бялок з яго засвойваецца нашмат лягчэй, чым свіны ці ялавічны, а тлушчу ўтрымоўваецца мала.

Курынае мяса

Курынае мяса багата вітамінамі групы В. Менавіта вітамін В6 падтрымлівае імунную сістэму пры прастудзе, а вітамін В5 удзельнічае ў абмене рэчываў. Булён з курыцы дапамагае зняць прастудныя сімптомы, выграваючы цела, насычаючы вітамінамі і актывізуючы імунітэт. А лёгкаплаўкі тлушч добра засвойваецца саслабленым арганізмам.

Немалаважна спалучэнне вялікай колькасці В12 і жалеза. Яны неабходны для сінтэзу чырвоных клетак крыві і дапамагаюць пазбегнуць анеміі. Асабліва шмат жалеза ў курыных ножках.

Курыца змяшчае таксама медзь, хром, фосфар і селен. Некаторыя навукоўцы лічаць, што селен неабходны для сінтэзу гармонаў шчытавідкі. Акрамя гэтага, селен зніжае рызыку злаякасных захворванняў шчытападобнай залозы.

Блогерка з Бешанковіч Настасся Мясаедава (@family_miss) лічыць курыцу лепшым мясам для гатавання, таму ў яе скарбонцы вялікая колькасць простых і смачных рэцэптаў з курыцы, якія зможа прыгатаваць кожная гаспадыня.

да зместу

Стравы з курыцы

Рулецікі з рысам

Рулецікі з рысам

Інгрэдыенты

  • Курыныя сцёгны
  • Рыс адварны
  • Лук
  • Морква
  • Соль, спецыі
  • Смятана
  • Гарчыца
  • Соевы соус

Спосаб прыгатавання

З сцягна выразаць костачку, храсткі і лішнюю скуру. Асноўную частку скуры пакінуць. Павінен атрымаецца даўгаваты кавалачак. Можна крыху адбіць

Абсмажыць да мяккасці цыбулю і моркву, змяшаць загадзя з адвараным рысам і пасаліць.

Курыныя сцёгны

Мяса сцягна пасаліць, паперчыць, выкласці начынне і закруціць у рулет. У форму ўкладвайце  рулецікі шчыльна адзін да аднаго.

Змяшаць смятану, гарчыцу і соевы соус, прапорцыі на вока.

Багата паліць зверху з усіх бакоў рулецікі.

Адправіць іх у разагрэтую да 180 С духоўку хвілін на 40-50.

Рулецікі рыхтуюцца хутка. Калі скурка добра падрумяніцца-можна выключаць. Гэта самастойная страва, да якой можна дадаткова не рыхтаваць гарнір.

да зместу

Мяса па-французску

Мяса па-французку

Інгрэдыенты

  •  Курыныя сцёгны
  • Смятана (маянэз)
  • Сыр
  • Часнок
  • Соль і спецыі
  • Памідоры
  • Цыбуля рэпчатая
  • Шампіньёны

Спосаб прыгатавання

Курыныя сцёгны ачысціць ад скуркі, костак і храсткоў. Адбіць пад плёнкай і замарынаваць у маянэзе (смятане), часнаку і спецыях.

Выкласці ў форму для запякання шчыльна або парцыённа асобнымі кавалачкамі на бляху.

Зверху пакласці памідоры кружочкамі, абсмажаныя з цыбуляй, грыбы (шампіньёны) і сыр, перамяшаны з маянэзам (смятанай).

Запякаць у духоўцы пры 180-200С 30 хвілін

Сыр абавязкова змяшаць з маянэзам. тады ён ляжа прыгожай і роўнай шапкай. калі замест маянэзу выкарыстоўваеце смятану, то не забудзьцеся пасаліць.

да зместу

Бефстроганаў

Бефстроганаў з курыцы

Інгрэдыенты

  •  Курыныя сцёгны 4 шт
  • 1 цыбуліна
  • Смятана 200 гр
  • Вельмі гарачая вада 100 мл
  • Плаўлены сыр 50 гр
  • Гарчыца 1 г л
  • Мука 1 ст л

Спосаб прыгатавання

 Сцёгны ачысціць ад скуры і лішняга тлушчу, нарэзаць на тонкія і доўгія палосачкі.

Лук нашаткаваць тонкімі паўколамі. Усё абсмажваць з соллю і спецыямі

Для падліўкі: змяшаць смятану, гарчыцу і муку. Заліць усё гарачай вадой, добра змяшаць.

Біфстроганаў 2

Нацерці на дробнай тарцы плаўлены сыр (можна ўзяць 2 ст л вадкага плаўленага сыра). Добра змяшаць з астатнімі інгрэдыентамі.

Калі лук стане мяккім і добра абсмажыцца, заліць у патэльню падліўку, накрыць вечкам і тушыць на маленькім агні 15 хвілін.

Лепш выкарыстоўваць вадкі плаўлены сыр у скрынцы. Калі выкарыстоўваеце сырок, то сачыце, каб падліўка моцна не згусцела. У гэтым выпадку дадайце крыху больш вады падчас тушэння.

да зместу

Курыная вяндліна

Курыная вяндліна

Інгрэдыенты

  • Курынае філе 500гр
  • Морква свежая 100 гр
  • Гарошак кансерваваны 50 гр
  • Жэлацін сухі 20 гр
  • Часнок 1-2 зубчыка
  • Соль і спецыі па гусце

Спосаб прыгатавання

Курыцу і моркву рэжам на кавалачкі, часнок на тарку.

Жэлацін сыпём прама з пакуначка ў сухім выглядзе.

Усё змешваем, герметычна запакоўваем у пакеты ці харчовую плёнку, перавязваем ніткай.

Адпраўляем варыцца на 1 гадзіну ў рондалі з вадой ці ў мультыварцы.

Дастаём, даем астыць і адпраўляем у халадзільнік на ноч

Усё можна дадаць на вока, па вашым жаданні вар'іраваць інгрэдыенты. Можна дадаць мяса індычкі і атрымаецца мармуровая вяндліна за кошт рознага колеру мяса. Замест гарошку і морквы можна дадаць кукурузу, перац і іншую гародніну.

да зместу

Курыная печань у духоўцы

Курыная печань

Інгрэдыенты

  • Курыная печань 500 гр
  • Смятана 3 ст л з вялікай горкай
  • Цыбуля+морква 100-200 гр
  • Соль і спецыі

Спосаб прыгатавання

 Печань памыць. Прыбраць усё лішняе і нарэзаць на невялікія кавалачкі.

Моркву нацерці на буйную тарку, цыбулю нарэзаць паўколамі. Абсмажыць іх на раслінным алеі да поўгатоўнасці.

Да печані дадаць смятану, абсмаленую з цыбуляй моркву, пасаліць і дадаць спецыі па гусце. Добра ўсё перамяшаць.

Курыная печань у духоўцы

Запякаць у разагрэтай да 200 С духоўцы 30-40 хвілін. Глядзіце па версе, каб страва запякалася, але не гарэла.

да зместу

Курыная печань на патэльні

Курыная печань на патэльні

Інгрэдыенты

  • Морква
  • Зеляніна
  • Печань (можна дадаць сардэчкі) 700 гр
  • 1 стакан вады
  • 200 гр смятаны
  • 1 ст л мукі
  • Лаўровы ліст
  • Перац гарошкам
  • Соль

Спосаб прыгатавання

 Абсмажыць да мяккасці лук паўколамі і моркву нацерці на буйнай тарцы.

Дадаць печань і абсмажыць яе, пакуль не збялее.

Печань на патэльні

Для падліўкі змяшаць смятану, ваду, муку, соль, лаўровы ліст і перац.

Заліць падліўкай і тушыць пад вечкам 30 хвілін на павольным агні.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 20